Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дыпламатычны канфлікт на лініі Мінск – Варшава з акцэнтам з Падляшша

Міністэрства замежных спраў Беларусі на пачатку сакавіка ўручыла ноту з пратэстам часоваму даверанаму кіраўніку польскай амбасады ў Мінску Марціну Вайцяхоўскаму. Разыходзілася пра ўдзел польскага консула з Бярэсця Ежы Цімафеюка ў мерапрыемстве ў польскай школе ў гэтым горадзе, на якім ушаноўвалі памяць польскіх „выклятых жаўнераў”. Беларусь не прызнае іх як герояў, наадварот – гэтыя антысавецкія ўзброеныя групоўкі, што дзейнічалі таксама на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь, лічыць бандамі, якія абкрадалі і мардавалі мірнае беларускае насельніцтва падчас і пасля ІІ сусветнай вайны. Беларускае тэлебачанне паінфармавала, што ў польскай школе ў Бярэсці ўшаноўвалі між іншым Рамуальда Райса „Бурага”, адказнага за забойствы мірных жыхароў беларускіх вёсак на Беласточчыне. Хаця польскі бок гэтаму запярэчыў, Цімафеюку было даручана пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін.

У адказ польскае міністэрства замежных спраў палічыла персонай нон грата аднаго з супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Варшаве. Тады беларускі бок сказаў пакінуць Беларусь яшчэ двум польскім дыпламатам – з генеральнага консульства ў Гродне. Па прынцыпу ўзаемнасці Польшча зрабіла тое ж і выдаліла яшчэ аднаго супрацоўніка беларускай амбасады ў Варшаве ды генеральную консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Алу Фёдараву.

Калі даведаліся пра тое прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку, спантанна сабраліся на вуліцы Электрычнай ля кансулату РБ. Вырашылі ў своеасаблявы спосаб развітацца з консул Фёдаравай, паставіўшы перад форткай чамадан з надпісам „Bella Ciao”. Так прадэманстравалі сваю незадаволенасць з яе працы. – Нічога добрага яна для нас не зрабіла, – сказала ў Радыё Рацыя Марына Ляшчэўская, старшыня фундацыі „Беларусь 2020”, – акрамя таго, што спрабавала сфальшаваць мінулагоднія жнівеньскія выбары. Мы так і не даведаліся, якія пратаколы паслала яна ў Мінск, хоць мы прасілі, каб іх вывесілі.

Ежы Цімафеюк, з-за якога пачаўся дыпламатычны канфлікт на лініі Мінск – Варшава, аказваецца – гэта наш хлопец, які родам з вёскі Істок на Гайнаўшчыне. Вучыўся ён у школе ў Дубічах-Царкоўных.

Ян Максімюк – беларус з Падляшша, супрацоўнік Часопіса, які жыве ў Празе і працуе там на Радыё Свабода, апублікаваў на сайце Swaboda.org абшырны аналіз гэтага канфлікту. Палічыў, што выгадны ён Крамлю і Аляксандру Лукашэнку, і надта нябяспечны для беларускіх палякаў і беларускай меншасці ў Польшчы. Максімюк сцвердзіў, што мы на Падляшшы (значыць, і ён таксама) можам стаць закладнікамі палітычнай спрэчкі паміж Мінскам і Варшавай. Але наш сябра ў сваім страху крыху памыляецца, бо не ўлічвае таго, што наша меншасць не прызнае легітымнасці ўлады Аляксандра Лукашэнкі і наогул ёсць крыху ўжо іншым, другім беларускім народам. Дарэчы, афіцыйны Мінск амаль нас не заўважае, яму на нас мала залежыць. Таму для яго як і палякаў ніякія мы закладнікі.

У гэтым дыпламатычным канфлікце для нас важнае перадусім тое, што польскі бок, пярэчучы папрокам Мінска, што ў Бярэсці ўшаноўвалі „Бурага”, тым самым прызнаў, што не лічыць яго „выклятым жаўнерам”. Як пракаментаваў гэта ў Радыё Рацыя праф. Яўген Мірановіч – „не важна, пра „Бурага” ў польскай школе ў Бярэсці гаварылі, ці не гавырылі, але прызнанне, што не ўшаноўвалі яго – гэта сведчыць, што ёсць агульнае разуменне, што тое, што рабіў „Буры” – гэта было злачынства”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (428) – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў.
  • (186) – 5.12.1837 г. на Віцебшчыне нар. Аляксандар Вярыга (пам. 26.03.1905 г. у Адэсе), хімік, педагог, выпускнік Пацярбурскага Унівэрсытэту, вучань Д. Мендзялеева, пашыраў свае веды за мяжой. Дасьледаваў хімічны склад прыроднага газу, прафэсар Новасібірскага Унівэрсытэту, аўтар шэрагу дасьледаваньняў па хіміі.
  • (156) – 5.12.1867 г. у маёнтку Зулава Сьвянцянскага пав. нар. Юзаф Пілсудскі (пам. 12.05.1935 г.), выдатны польскі палітычны дзеяч.
  • (137) – 5.12.1886 г. у маёнтку Капланцы, Ігуменскага павету нар. Мікола Равенскі (пам. 9.03.1953 г. у Лювэне, Бэльгія), кампазытар, дырыгент, музычны крытык. Напісаў музыку да многіх вершаў беларускіх паэтаў, таксама кампанаваў рэлігійную музыку. Зьяўляецца між іншым аўтарам музыкі на словы Н. Арсеньневай „Магутны Божа”. У апошнія гады жыцьця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бэльгіі, зь якім даў многа канцэртаў у краінах заходняй Эўропы.
  • (106) – 5-17 (18-30).12.1917 г. у гарадзкім тэатры ў Менску адбыўся І Усебеларускі з’езд, на якім вырашалася пытаньне пра самавызначэньне і дзяржаўнасьць Беларусі. Удзельнічала 1872 дэлегатаў. Бальшавікі арыштавалі прэзідыюм з’езду. Рада з’езду працягвала дзейнасьць, быў створаны Выканаўчы Камітэт Рады, які падрыхтаваў акты незалежнасьці Беларусі.
  • (76) – 5.12.1947 г. у в. Сялец Бярозаўскага раёна нар. Алесь Разанаў – паэт, пэдагог, рэдактар. Актыўны дзеяч дэмакратычнай плыні беларускай літаратуры. Памёр 26.08.2021 г. у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis