Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Cтартаваў сезон беларускіх фэстаў „І там жывуць людзі”

4 чэрвеня ў Храбастоўцы Фота Агнешкі Ціханюк
4 чэрвеня ў Храбастоўцы
Фота Агнешкі Ціханюк

Ужо 15-ты год Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы ў супрацоўніцтве з гміннымі самаўрадамі на Гайнаўшчыне і Бельшчыне ладзіць фэсты ў абезлюднелых вёсках. 

У гэтым годзе іх сезон пачаўся 4 чэрвеня ў Храбустоўцы, што ў Нарваўскай гміне. 

На сцэне выступілі між іншым такія гурты, як „Вандроўнік” і „Метро” з Гайнаўкі, „Родны кут” з Нарвы і – падчас забавы з танцамі – „Seven” з Бельска-Падляшскага. Удзельнікі – пастаянныя і часовыя жыхары вёскі – мелі магчымасць прыняць удзел у конкурсах з узнагародамі, набыць беларускія кніжкі і рукадзелле.

Наступныя фэсты „І там жывуць людзі”, арганізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, таксама з бюджэту Падляшскага ваяводства, адбудуцца:

30 ліпеня ў Ракавічах (гміна Чыжы),

6 жніўня ў Райску (гміна Бельск-Падляшскі),

13 жніўня ў Міхнаўцы (гміна Нараўка),

3 верасня ў Палічнай (гміна Кляшчэлі).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com