Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Цяжкія прысуды ў „справе Аўтуховіча”

17 кастрычніка Абласны суд у Гродне агучыў прысуды ў справе Мікалая Аўтуховіча і адзінаццаці іншых асоб, абвінавачаных ў тэрарызме. Былі яны арыштаваныя ў канцы 2020 г. за тое, што на Гарадзеншчыне нібыта падпальвалі аўтамашыны і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Пракуратура абвінаваціла Аўтуховіча, што рыхтаваў ён тэракты і збіраў інфармацыі пра сілавікоў па ўказаннях украінскіх спецслужбаў. Нібыта кіраваў групай з мэтай захапіць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі.

Мікалай Аўтуховіч гэта 59-гадовы ветэран вайны ў Афганістане, прадпрымальнік і гродзенскі актывіст. За сваю антырэжымную дзейнасць быў двойчы зняволены, у 2006 і 2010 годзе. На волю выйшаў у 2014 г. Змагаўся за правы прадпрымальнікаў.

Аўтуховіч да тэрактаў не прызнаўся, сказаў што планаваў вывесці людзей на самую масавую акцыю пратэсту, з якой не сыдуць да перамогі. Пра суджаных разам з ім адзінаццаць асоб сказаў, што „яны вінаватыя толькі ў тым, што былі яго знаёмымі”.

Аўтуховіча прысудзілі на 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Іншыя, што нібыта былі з ім у змове, атрымалі прысуды ад 16-ці да 20-ці гадоў зняволення, толькі двух засудзілі на меншыя тэрміны – 6 і 2,5 гадоў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com