Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Ціск на прэсу

У Беларусі ўжо амаль няма недзяржаўнай свабоднай прэсы. „Народнаую волю”, заснаваную яшчэ ў 1995 г. найбольшую апазіцыйную газету, якая выходзіла два разы ў тыдзень, цяпер можна чытаць толькі ў інтэрнэце. У жніўні мінулага года, пасля ўспышкі шматтысячных пратэстаў у краіне, друкарням было забаронена яе друкаваць. Раней таксама гэта здаралася, таму прыходзілася друкаваць газету нават у Расіі. Цяпер і такое стала немагчымым.

Падобны лёс спаткаў рускамоўныя „Свободные новости плюс”, „Газету слонимскую” і „Белгазету”. Рэжым Лукашэнкі рознымі спосабамі прыпыніў выдаванне апазіцыйнай прэсы, каб абмежаваць незалежную, сапраўдную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне. Не абмінула гэта нават невялікіх рэгіянальных выданняў.

На гэтым нумары незалежная газета „Вольнае Глыбокае” спыніла сваё існаванне на паперы Радыё Рацыя
На гэтым нумары незалежная газета „Вольнае Глыбокае” спыніла сваё існаванне на паперы
Радыё Рацыя

Друкарня ў Берасці пасля 18 гадоў адмовілася ад друку недзяржаўнай „Брестской газеты”. Прычынай стала папярэджанне пракуратуры, якое атрымаў галоўны рэдактар з увагі на яго ўдзел у відэароліку на Ютуб, у якім разам з вядомымі грамадскімі ды культурнымі дзеячамі Берасцейшчыны выступіў ён супраць гвалту і рэпрэсій у краіне.

У канцы снежня у рэдакцыю незалежнай газеты „Ганцавіцкі час”, якой 19 гадоў,  увайшла міліцыя. Адбыўся вобшук і быў канфіскаваны рэдакцыйны ноўтбук.

З гэтага году сваю дзейнасць спыніла – не з-за палі­тычных ужо, але фінансавых прычын – незалежная газета „Вольнае Глыбокае”. Апошнім часам выходзіла яна накладам 900 экземпляраў, а ў лепшыя часы было гэта амаль 5 тысяч. Газету, якая цікавая найперш з увагі на мясцовую краязнаўчую тэматыку, у практыцы 26 гадоў рыхтавала і распаўсюджвала сям’я галоўнага рэдактара. Прыбытку не было, але з продажу можна было хаця б аплаціць друкарню. Цяпер і гэта стала немагчымым.

Адзінай агульнабеларускай недзяржаўнай беларускамоўнай газетай застаўся „Новы час”. Выданне аднак з лютага не будзе ўжо прадавацца ў шапіках Белсаюздруку. Пасля адмовы канцэрну, які мае манаполь у краіне на распаўсюджванне прэсы, газету можна будзе атрымаць толькі праз падпіску.

Рэдакцыі незалежных газет не здаюцца. Пераходзяць у інтэрнэт, якога ўлады кантраляваць поўнасцю не ў змозе. Менавіта інтэрнэт-медыі, а перадусім тэлеграм-каналы, аказаліся асноўнымі для беларускай рэвалюцыі. Паводле даследаванняў, калі год таму Тэлеграмам карысталіся каля 20-23 прац. беларускіх інтэрнаўтаў, то восенню 2020 г. іх ужо ўдвая больш.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (91) – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў
  • (56) – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com