Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

ў чэрвені

995 – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе пераможна адбіваў нашэсьці кіеўскіх і іншых князёў на Полаччыну.

450 – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.

230 – 17.06.1793 г. у Гародні пачаўся Сойм, які зацьвердзіў другі разьдзел Рэчы Паспалітай ды прыняў другую, супрацьлеглую канстытуцыі ад 1791 г., кансэрватыўную канстытуцыю.

160 – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.

160 – 26.06.1863 г. быў створаны ў Вільні Выканаўчы Аддзел Літвы (Літоўска-Беларускі чырвоны жонд), старшыня Якуб Гейштар, члены: Кастусь Каліноўскі і Уладзіслаў Малахоўскі. Гэта быў цэнтр па кіраўніцтве паўстаньнем на Літве і Беларусі. Імкнуўся далучыць да паўстаньня народныя масы.

155 – 9.06.1868 г. у Пскове нар. Уладзіслаў Вярыга (пам. 27.08.1916 г. у Расусе Мглінскага пав. Чарнігаўскай губ.), польскі філёзаф і этнограф, зьбіральнік беларускага фальклёру; у 1889 г. у Львове выдаў ,,Podania białoruskie”.

150 – 21.06.1873 г. у Пеліканах ля возера Палік пад Барысавам памёр Вацлаў Пелікан (нар. 11.09.1790 г. у Слоніме), мэдык, грамадскі і палітычны дзеяч.

130 – 1.06.1893 г. у Варшаве памёр Аляксандр Валіцкі (нар. 27.01.1826 г. у Вільні), кнігар, выдавец, музычны крытык і сьпявак, выканаўца песень Станіслава Манюшкі і першы ягоны бібліёграф (у 1873 г. выйшла яго кніга пра С. Манюшку). 

115 – 21.06.1908 г. у в. Прысынак (зараз Узьдзенскі р-н) нар. Павал Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага – аднаго са старэйшых самадзейных хароў Беларусі. Памёр 1.02.1992 г.

115 – 21.06.1908 г. у Старэве на Случчыне нар. Сьцяпан Майхровіч, літаратуразнаўца. У  1943-1944 гг. рэдагаваў газэту “Белостокская правда”, пасьля вайны заняўся літаратуразнаўствам, напісаў манаграфіі пра Янку Лучыну, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, Янку Брыля, Івана Шамякіна ды гісторыю беларускай літаратуры. Памёр 1.07.1981 г. у Менску.

110 – 20.06.1013 г. у Зарэччы на Браслаўшчыне нар. Фэлікс Журня, каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гімназію у Друі, з 1932 г. – у ордэне айцоў мар’янаў. Высьвячаны на сьвятара ў 1943 г. Да 1966 г. жыў у Польшчы, прымаў удзел у дзейнасьці БГКТ у Варшаве. У 1966 г. пераехаў у Вялікабрытанію, дзе супрацоўнічаў з беларускім рэлігійным часопісам “Божым шляхам” і быў дзейным сябрам Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Памёр 11.12.1982 г. у Лондане.

115 – Летам 1918 г. успыхнулі антысавецкія паўстаньні і рухі за вольную Беларусь у Віцебскай і Магілёўскай губэрнях. Вызвольны рух крывава быў задушаны бальшавікамі.

100 – 10.06.1923 г. у Варшаве памёр Міхал Фэдароўскі (нар. 1.09.1853 г. у Варшаве), фальклярыст, этнограф, калекцыянер, з 1877 г. амаль 30 гадоў жыў у Пружанскім павеце і збіраў беларускі фальклёр, які выдадзены ў 8 тамах пз. “Lud białoruski” (1897-1903, 1935-1981). Пахаваны на могілках Павонзкі.

100 – 28.06.1923 г. у Баку нар. Уладзімір Чантурыя (пам. 28.11.1988 г. у Менску), архітэктар, пэдагог. Аўтар фундамэнтальнай кнігі „Гісторыя архітэктуры Беларусі да 1917 г.”.

85 – 5.06.1938 г. расстраляны Юры Лістапад (нар. у красавіку 1897 г. у Варкавічах на Случчыне), кіраўнік беларускага руху на Случчыне, настаўнік. 

85 – 17.06.1938 г. расстраляны Аркадзь Смоліч (нар. 29.09.1891 г. у Бацэвічах Клічаўскага раёна), географ і грамадзка-палітычны дзеяч. Закончыў Нова-Александрыйскі Інстытут Сельскай Гаспадаркі і Лесаводзтва ў Пулавах. У 1918 г. прымаў удзел у стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі, у яе ўрадзе быў народным сакратаром асьветы. Быў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Школы, працаваў настаўнікам у Віленскай Беларускай Гімназіі, напісаў падручнік „Геаграфія Беларусі” (1919); з 1923 г. у БССР – працаваў у Інбелкульце, Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, быў старшынём Цэнтральнага Краязнаўчага Бюро Беларусі. З 1925 г. намесьнік старшыні Інбелкульта, з 1929 член Прэзыдыюма Акадэміі Навук Беларусі. У 1930 і 1937 гг. рэпрэсаваны.

75 – 20.06.1948 г. у Вязынцы Маладзечанскага раёна быў адкрыты філіял Літаратурнага дома-музэя Янкі Купалы.

65 – 8.06.1958 г. у Беластоку было заснавана Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне „Белавежа”.

55 – 26.06.1968 г. памёр у Нью-Брансвіку (ЗША) а. Сьцяпан Войтанка (нар. 28.10.1886 г.), праваслаўны сьвятар высьвячаны ў 1918 г. у Гародні, у 30-ыя гады быў настаяцелем Марозавіцкага прыхода на Гарадзеншчыне. У 1938 г. быў звольнены Гарадзенскай кансысторыяй за «супраціў палянізацыі праваслаўнай царквы» і за ўдзел сына Віктара ў віленскіх беларускіх арганізацыях. З 1944 г. у эміграцыі. У 1948 г. браў удзел у аднаўленьні  БАПЦ, служыў настаяцелем прыхода Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку. Апошнія гады сьвятарства правёў у прыходзе БАПЦ у Нью-Брансвіку. Пахаваны ў Іст-Брансвіку.

50 – 11.06.1973 г. у абацтве сьв. Пракопа у г. Лайл  (ЗША) памёр кс. Ян Тарасевіч (нар. 30.10.1892 г. у Клешняках на Гарадзеншчыне), каталіцкі сьвятар, манах-бэнэдыктынец, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. З 1911 г. жыў у ЗША, у  1919-1925 гг. вучыўся ў Фрайбургу ў Нямеччыне, дзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэалёгіі, у 1923 г. высьвячаны на сьвятара. Быў дзеячам беларускага руху ў ЗША, супрацоўнічаў з беларускімі выданьнямі, м. інш. з «Хрысьціянскай думкай», «Божым шляхам».

35 – 19.06.1988 г. у Менску адбыўся мітынг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў.

20 – 22.06.2003 г. у Бараўлянах на Меншчыне памёр Васіль Быкаў (нар. 19.06.1924 г. у Бычках на Віцебшчыне), выдатны беларускі пісьменьнік. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы
і Лена Глагоўская 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (258) – 25 верасьня 1765 г. у Гузаве (зараз Мазавецкае ваяв.) нарадзіўся Міхал Клеофаc Агінскі – дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар (памёр 15.10.1833 г. у Флярэнцыі (Італія), дзе пахаваны ў пантэоне Санта Кручэ).
  • (175) – 25.09.1848 г. у Магілёве нар. Вацлаў Федаровіч, краязнавец, калекцыянер, юрыст, член-карэспандэнт Кракаўскай АУ. З 1884 г. жыў у Віцебску, працаваў намесьнікам старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісыі. Пісаў артыкулы па гісторыі краю ў „Витебские губернские ведомости”. Памёр 11.01.1911 г. у Рызе, пахаваны ў Віцебску на могілках касьцёла сьв. Варвары.
  • (148) – 25 верасьня 1875 г. у в. Асаўцы Кобрыньскага павету нарадзіўся Сяргей Паўловіч, настаўнік, нацыянальны дзеяч. У 1925-1928 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі. Адзін з кіраўнікоў Таварыства Беларускай Школы. За беларускую, патрыятычную дзейнасьць пазбаўлены правоў навучаньня. Актыўна выступаў супраць палянізацыі беларускага насельніцтва. Між іншым быў рэдактарам дзіцячага царкоўна-культурнага часопіса „Снапок” (у 1937-1939 гадах), аўтарам школьных падручнікаў ды дапаможнікаў на беларускай мове. Памёр 16.09.1940 г. у Вільні, пахаваны на праваслаўных Свята Ефрасіньнеўскіх могілках.
  • (110) – 25.09.1913 г. у в. Нобель Пінскага павета нар. Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменьнік. У 1936 г. закончыў літаратурны факультэт Мінскага пэдагагічнага Інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1936 г. рэпрэсаваны, 10 гадоў быў у лагеры. У  1946 – 1949 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе на Случчыне. Пасьля паўторна арыштаваны і сасланы на вечнае пасяленьне ў Новасібірскую вобласьць. Пасьля рэабілітацыі ў 1955 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў на радыё, у часопісах „Бярозка”, „Вясёлка”. Першы верш надрукаваў у 1926 г. У 1973 і 1983 гг. выдаваліся яго „Выбраныя творы” ў 2 тамах. Памёр 11.12.2002 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.
  • (109) – 25.09.1914 г. у Зэльве Гродзенскага пав. нар. Аўген Смаршчок, праваслаўны сьвятар, старшыня Саюза Беларусаў у Бэльгіі. Рукапаложаны ў сан сьвятара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у 1950 г., быў адным з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бэльгіі. Памёр 25.09.1984 г. у Грэверы каля Лювэну ў Бэльгіі.
  • (102) – 25-28.09.1921 г. у Празе адбылася Першая Усебеларуская Канфэрэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў з Заходняй Беларусі, Латвіі, Летувы, Нямеччыны, Чэха-Славакіі. Прысутныя падтрымалі прынцып поўнай незалежнасьці ды непадзельнасьці Беларусі. Між іншым удзельнікі сходу сьцьвердзілі, што лічаць ворагамі беларускага народу кожнага хто прызнае Рыжскі мірны трактат, які падзяліў беларускія землі між Расею і Польшчу. Прысутная на канфэрэнцыя была беларуская дзеячка родам з падбеластоцкіх Агароднічак Вера Маслоўская (Матэйчук).
  • (85) – 25.09.1938 г. у Краснасельскім каля Ваўкавыска нар. Вячаслаў Целеш, мастак і беларускі дзеяч у Латвіі. Жыве ў Рызе. Віншуем!
  • (58) – 25.09.1965 г. у Гільдэсгайм у Нямеччыне памёр Міхась Маскалік (нар. 18.03.1903 г. у Гарадзеі), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, беларускі хадэцкі дзеяч.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis