Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Дзённік рэдактара

Chcą odbudować dwór w Mostowlanach. Przynajmniej wirtualnie

16 лістапада 2025 г.

Самалёцік з кантрабандай, які пераляцеў мяжу і ўпаў у лесе за Крынкамі Fot. Podlaski Oddział Straży Granicznej
Самалёцік з кантрабандай, які пераляцеў мяжу і ўпаў у лесе за Крынкамі
Fot. Podlaski Oddział Straży Granicznej

У беластоцкім хабе „Новая зямля” па вуліцы Святога Роха 5 (памяшканне 32) адбылася сустрэча ў сувязі з запланаваным на 22 лістапада ўрачыстым адкрыццём двух інфармацыйных шыльдаў-табліцаў каля месца былога двара ў Мастаўлянах, у якім 2 лютага (23 студзеня) 1863 г. прыйшоў на свет Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і Літвы.

Першая прадстаўляе, як магла выглядаць сядзіба, а на другой па-беларуску і па-польску змешчана інфармацыя пра само месца ў геаграфічна-гістарычным кантэксце. Ідэя ўзнікла ў асяроддзі беларускай дыяспары ў Польшчы, галоўным чынам з Беластока, якое ўшаноўвае памяць Кастуся Каліноўскага цяпер асабліва на яго радзіме ў Мастаўлянах. Каардынатарам праекту з’яўляецца журналістка Вольга Сямашка, пры дапамозе між іншым сяброў з Клуба гістарычнай рэканструкцыі „Invictus 1863”. 

Ініцыятыву падтрымалі ўлады гміны Міхалова, паколькі месца ўсталявання табліцаў як і часткі гістарычнай сядзібы знаходзіцца менавіта на яе тэрыторыі. Яны поўнасцю прафінансавалі табліцы, а выканала іх майстэрня Януша Талуця з Беластока, які родам з суседняй вёскі Зубры (ён таксама аўтар праекту і выканаўца помніка Кастусю Каліноўскаму, пастаўленага ў 2015 г. з маёй перад усім ініцыятывы).

На сустрэчу ў хабе прыйшло толькі крыху больш за дзесяць чалавек. У тым ліку я як адзіны мясцовы беларус. Быў я ў пэўным шоку, калі вядучая Вольга Сямашка сказала, што ўслед за табліцамі ёсць планы рэканструкцыі двара ў Мастаўлянах, апрацаваны ўжо нават архітэктурны праект сядзібна-паркавага ансамбля. Праўда, прысутны на сустрэчы Юры Меляшкевіч (старшыня ліквідаванага Таварыства аховы помнікаў у Беларусі) заўважыў, што гэты двор напэўна выглядаў інакш. Але на жаль няшмат ёсць гістарычных звестак і архіўных дакументаў, дзе было б апісанне гэтага маёнтку. 

Добра ведаю, што ў Дзяржаўным гістарычным архіве ў Гродне ёсць такі вопіс з 1845 г. Але ці хтосьці дакладна яго прагледзеў?

Я звярнуў увагу на іншае. Падняў пытанне, не так пра аграмадны кошт такой інвестыцыі і адкуль узяць грошы, але што там канчаткова мела б быць і хто комплекс, які цяпер на канцы свету, утрымліваў бы. Па-мойму гэта пакуль проста нерэальнае.

Сапраўды варта аднак зрабіць візуалізацыю гэтага гістарычнага месца і яго віртуальную рэканструкцыю. Пачаць трэба з даследаванняў, найлепей навуковых, спецыялістычных. І абавязкова правесці там археалагічныя раскопкі. 

Гутарка пайшла яшчэ пра непрыхільнае стаўленне да Кастуся Каліноўскага з боку Праваслаўнай царквы. З такой перашкодай сутыкнуўся я асабліва падчас ўсталавання помніка героя ў Мастаўлянах. Зразумеў, што прычынай ёсць недастатковыя і не да канца правільныя веды ў царкоўным асяроддзі пра „мяцежнікаў” 1863-1864 гг. Тое, што на смерць замучылі яны некаторых бацюшкаў яшчэ не сведчыць, што яны і іх правадыр Кастусь Каліноўскі былі заядлымі ворагамі праваслаўнай веры. Святары згінулі, бо спрыялі Мураўёву-„Вешацелю”, хаця магчыма паўстанцы не заўсёды былі да канца ў гэтым сарыентаваныя. Маглі часам не ведаць, скажам, хто сапраўды выдаваў іх таварышаў казакам. 

Настаяцель царквы ў Мастаўлянах айцец Славамір Якімюк да ідэі „каліноўцаў” ставіцца вядома асцярожна. На старонцы прыходу ў Інтэрнэце ў гістарычным нарысе бацька Кастуся, Сямён Каліноўскі, апісаны як непрыхільны праваслаўным. 

У айца Славаміра цяпер іншыя праблемы. У абезлюднелым прыходзе засталася жменька вернікаў. Настаяцелю ў апошніх гадах усё-такі ўдалося прыдбаць фінансы, каб адрамантаваць прыходскую царкву. Але рамонту патрабуе яшчэ другая, на могілках, што з часоў уніяцкіх, бо з канца XVIII ст. 

Падчас сустрэчы ў хабе Юры Меляшкевіч сказаў, што пазнаёміўся ён з айцом Славамірам. Настаяцель паказаў яму праект рамонту гэтай царкы, якога каштарыс складае вялікую суму грошай. Вакол гэтай царквы да сцен падыходзяць магілы, таму немагчыма абысці яе з крэсным ходам. Айцец Славамір хоча царкоўку перанесці ў другое, больш свабоднае месца. Але яна пад аховай кансерватара помнікаў і пэўна на гэта згоды не будзе.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (788) – 1237 год. Разгром войскамі князя Данілы Раманавіча крыжацкіх рыцараў пад Драгічынам на Бугу.
  • (124) – 3.12.1901 г. у  в. Кубельнікі каля Бераставіцы на Гарадзеншчыне нар. Мікола Марцінчык (пам. 23.05.1980 г.), нацыянальна-палітычны дзеяч, лекар. Скончыў Віленскі Унівэрсытэт у 1927 г., зьяўляўся адным з кіраўнікоў Беларускага Студэнцкага Саюзу, быў рэдактарам часопіса „Студэнцкая Думка”, дзеячам Грамады, Таварыства Беларускай Школы. Настаўнічаў у Віленскай Беларускай Гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 г. сасланы зь Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 г. арыштаваны органамі савецкай бяспекі. 12.08.1949 г. прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 г. вярнуўся ў Гародню, дзе і памёр. Пахаваны на Алекшыцкіх могілках на Гарадзеншчыне.
  • (112) – 3.12.1913 г. у Смаленску памёр Стэфан Дэнісэвіч, адзін з першых беларускіх каталіцкіх сьвятароў (нар. у 1836 г. у Чэрыкаўскай парафіі на Магілёўшчыне).
  • (56) – 3.12.1969 г. памерла Рыта Млодак (нар. 27.02.1906 г. у Менску), сьпявачка сапрана. Закончыла музычны тэхнікум у Віцебску (1928 г.) і Беларускую студыю оперы і балета (1933), у 1933-1959 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у Менску.
  • (31) – 3.12.1994 г. у Менску памерла Ірына Ждановіч (нар. 27.09.1906 г. у Менску), актрыса, дачка акцёра і рэжысёра Флярыяна Ждановіча. Сцэнічную дзейнасьць пачала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камэдыі, з 1920 г. працавала ў Тэатры імя Янкі Купалы. Пахаваная на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com