Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Нашы чытачы

„Часопіс” чытаю шмат гадоў…

Спадарыня Вера Клімук з сакавіцкім нумарам „Часопіса” ў руках
Спадарыня Вера Клімук з сакавіцкім нумарам „Часопіса” ў руках

У вёсцы Плянта Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета беларускі штомесячнік „Часопіс” чытае пяць жыхарак і адзін жыхар, у тым ліку Вера Клімюк. Чытаць па-беларуску яна навучылася ў Пачатковай школе ў Круглым Ляску Міхалоўскай гміны Беластоцкага павета. Хадзіла са свае роднай вёсачкі Бяндзюга (яна распаложана на правым беразе Нарвы). Было ёй далекавата хадзіць. Вельмі любіла шыць сабе вопратку. Працавала ў швальні ў Міхалове. Калі выйшла замуж, пераехала жыць у Плянту. Шмат гадоў працавалі з мужам на гаспадарцы. Пабудавалі прыгожы дом. Спадарыня Вера варыць смачныя абеды, патрапіць спячы адмысловы торт і розныя хлебабулачныя вырабы. Вясной і летам спадарыня Вера садзіць каля хаты многа розных кветак. Яны цвітуць да позняй восені, цешаць зрок сваёй прыгажосцю і прыносяць ёй радасць. Вырошчвае розную агародніну, у тым ліку малавядомую дагэтуль у яе вёсцы.

Спадарыня Вера чытае родную газету шмат гадоў. Ёй „Часопіс” падабаецца па зместу і графічнай шаце. У кожным нумары шукае тэкстаў знаёмых ёй аўтараў. Заахвочвае чытаць „Часопіс” сваіх сябровак.

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com