Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Быць гатовымі на транзіт улады

Канферэнцыя „Новая Беларусь” у Вільні. Удзельнічалі ў ёй таксама прадстаўнікі беларускай меншасці з Падляшша, м.інш. старшыня фонду Тутака Павел Станкевіч Радыё Рацыя
Канферэнцыя „Новая Беларусь” у Вільні. Удзельнічалі ў ёй таксама прадстаўнікі беларускай меншасці з Падляшша, м.інш. старшыня фонду Тутака Павел Станкевіч
Радыё Рацыя

Галоўным вынікам жнівеньскай двухдзённай канферэнцыі „Новая Беларусь” у Вільні было заяўленне Святланай Ціханоўскай аб пакліканні эміграцыйнага ўраду. Гэтага патрабавалі шматлікія апазіцыйныя дзеячы, упэўнены што ўрэшце прыйдзе той момант, калі рэжым у Мінску рухне. Мабыць тады, як Расія аслабне ў выніку вайны з Украінай, што прывядзе Крэмль да хаосу і не будзе каму абараняць Лукашэнкі. Тады стане неабходным транзіт улады ў Мінску. Дзеля гэтага менавіта пакліканы ўрад на эміграцыі, які будзе пераходным да часу выбару новых легітымных дэмакратычных уладаў. Мае ён ужо нават сваю мілітарную фармацыю, пакуль без зброі, у якую запісалася  больш за200 тыс. беларусаў, гатовых паўстаць супраць Лукашэнкі пры першай магчымасці – таксама сілай.

Віленская канферэнцыя супакоіла настроі сярод апазіцыі. Папярэдзілі яе спрэчкі і скандалы. Дзеячы абвінавачвалі адзін аднаго ў недастатковай рашучасці, патрабавалі справаздачы аб працы офіса Святланы Ціханоўскай і спрачаліся, ці варта ехаць на канферэнцыю ў Вільні, якую арганізавала ў другую гадавіну жнівеньскіх пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. Зразумела, што сваркі распальвалі таксама рэжымныя спецслужбы з мэтай расколу апазіцыі. Гэта ім не ўдалося.

Перад канферэнцыяй прадстаўнікі офісу Ціханоўскай былі вымушаны аднак патлумачыцца наконт прэтэнзій адносна непразрыстасці размеркавання ім фінансавых сродкаў. Дарадца Франак Вячорка даў вялікае інтэрв’ю „Нашай Ніве”, у якім сказаў, што не можа быць ніякага злоўжывання, паколькі офіс рэгулярна правяраюць літоўскія дзяржаўныя органы і падатковая служба. Ён агучыў таксама свой штомесячны заробак – 1500 еўра брута, што складае суму крыху звыш 1000 еўра на руку.

Падчас канферэнцыі ў Вільні Святлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасць павышэння ролі беларускай мовы. На жаль, прачытала гэта на… рускай мове.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com