Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гісторыя

Белавежская пушча ў 1941 г. (ч. 1)

Ужо ўжо 1941 годзе быў створаны дапаможнік (па-руску) для турыстаў для наведвання «новага дастаянія народа СССР». «Улічваючы, што запаведнік «Белавежская пушча» ўяўляе вялікую цікавасць не толькі для навуковых работнікаў і навучэнцаў, але і для шырокіх мас працаўнікоў нашай краіны, Упраўленне па запаведніках, заапарках і заасадах пры СНК БССР палічыла неабходным выдаць кароткі нарыс-даведнік, які азнаёміў б з гісторыяй пушчы і эксплуатацыяй яе ў мінулым, якая праводзіцца навуковай працай у цяперашні час і асноўнымі задачамі, якія стаяць перад запаведнікам «Белавежская пушча».

праўдны нарыс складзены супрацоўнікам Упраўлення па запаведніках, заапарках і заасадах СНК БССР таварышам Маргайлікам І. А., пры ўдзеле супрацоўнікаў таго ж упраўлення Даўгулевіча І. Г., Волузнева А. Г. і Серкульскага М.В. Падпісаў Начальнік Упраўлення па запаведніках, заапарках і заасадах пры СНК БССР П. Асадчы.

«Ва ўсіх капіталістычных краінах вядзецца драпежніцкая эксплуатацыя прыродных багаццяў, катастрафічна хутка высякаюцца лясы, а разам з імі знішчаюцца гаспадарча каштоўныя звяры і птушкі. Капіталістычныя завадатары не прывыклі зазіраць наперад. Іх не цікавіць, які вынік іх дзейнасці будзе мець для будучых пакаленняў. У царскай Расіі пытанні захавання і ўзбагачэння прыродных рэсурсаў краіны, у прыватнасці лясоў, каштоўных звяроў і птушак, былі чужыя яе ўладарам. Вядомая Белавежская пушча захоўвалася выключна для адной мэты – палявання цароў і прыдворнай шляхты. Пра тое, як пры гэтых паляваннях па-варварску знішчаліся рэдкія віды звяроў і птушак, сведчыць такі факт. Падчас царскага палявання з 18 да 30 жніўня 1900 года ў Белавежскай пушчы было забіта 40 зуброў, 36 ласёў, 53 алені, 138 дзікоў, 325 дзікіх коз, 51 лісіца і шмат іншай, больш дробнай дзічыны (са справаздачы аб царскім паляванні).

Агульныя звесткі

З XV стагоддзя Белавежская пушча вядома, як запаведны аб’ект, у якім у той ці іншай ступені захоўваліся расліннасць і дзікія жывёлы. Багатая і разнастайная сучасная флора і фауна Белавежскай пушчы. Нароўні з хваёвымі і яловымі насаджэннямі, на вялікіх плошчах прарастаюць змешаныя лясы, якія складваюцца з дуба, граба, клёна, ясеня, у невялікай колькасці сустракаюцца піхта і іншыя драўняныя пароды. Побач з паўднёвай формай расліннага свету – плюшчом – у натуральных умовах расце рэліктавая форма – ліннея паўночная (сасна Ліннея). У многіх месцах пушчы дрэвастоі, з таўшчынёю дрэў у некалькі абхопаў і вышынёю да 50 метраў, захаваліся некранутымі чалавечай рукой і магутнасцю.
Працякаючыя па Белавежскай пушчы рэчкі – Нарва, Нараўка, Лясная і іншыя, у спалучэнні з векавым дрэвастоем, утвараюць шмат маляўнічых месцаў.

Багацце і разнастайнасць расліннага свету забяспечвала і забяспечвае спрыяльныя ўмовы для гадоўлі і захавання разнастайнага па відавым складзе жывёльнага свету.

Некалькі стагоддзяў таму тут вадзіліся вялікія статкі зуброў, дзікоў, ласёў, сарнаў і іншых жывёл, а таксама значна пазней, чым у іншых месцах, жылі зніклыя віды жывёл – дзікі конь – тарпан і велічэзны бык – тур, родапачынальнік многіх парод буйной рагатай жывёлы.

У вялікай колькасці насялялі пушчу таксама і іншыя каштоўныя віды дзікіх звяроў і птушак – выдра, бабёр, куніца, норка, глушэц, цецярук і іншыя.

Такое багацце і разнастайнасць фауны здаўна прыцягвала ў Белавежскую пушчу ўвагу чалавека. Наяўнасць вялікай колькасці дзікіх насельнікаў пушчы і ў прыватнасці тура, зубра, лася і дзіка давала магчымасць каралю Ягайлу на працягу 1409 – 1411 гадоў карміць стотысячнае войска за кошт адстрэлу дзікіх жывёл. Бытуючыя ў той час лясныя коні (тарпаны) адлоўлівалі для выкарыстання ў літоўскай конніцы.

Паляўнічыя ўгоддзі з часам Ягайла перасталі быць грамадскім здабыткам.

У 1538 годзе быў выдадзены лясны статут, прадугледжваючы розныя абмежаванні ў карыстанні лесам. Рубка пушчы дазвалялася толькі па квітках за подпісам караля, а паляванне на буйнога звера, акрамя асобаў каралеўскай фаміліі, была цалкам забароненая і каралася пакараннем смерцю.

У адміністрацыйным дачыненні Белавежская пушча да 1640 года была падзелена на тры часткі, нагляд за якімі быў давераны ляснічаму, падпарадкоўванаму непасрэдна каралю.

Да 1794 года тут палявалі каралі, князі і вышэйшая знаць Польшчы і Літвы.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Расіяй і Германіяй (у 1794 г.) Белавежская пушча адышла да Расіі. У 1831 годзе да пушчы далучаная Свіслацкая дача, канфіскаваная царом Мікалаем I у памешчыка Тышкевіча за ўдзел яго ў польскім мецяжы супраць расійскага панавання.

Першае лесаўпарадкаванне пушчы было зроблена ў 1842 годзе з разбіўкай на 2-вёрстныя кварталы, у выніку чаго ў пушчы былі выдзелены 541 квартал і ў Свіслацкай дачы – 125 кварталаў.

У гэты ж перыяд пушча была падзелена на 5 лясніцтваў – Бельскае, Броўскае, Гайнаўскае, Стаўпавыскaе і Акольніцкае, кіраўніцтва якімі ўскладалася на спецыяльна прызначаных афіцэраў ляснога ведамства.

Кожнае лясніцтва ў сваю чаргу падзялялася на два аб’езды і аб’езд на 12 абходаў. Акрамя таго, аб’ездчыку падчынялася 77 стралкоў, расселеных па межах пушчы.

Гэты парадак аховы пушчы захоўваўся да 1872 года. 1872 года агульнае заведванне пушчай было ўскладзена на ляснога рэвізора, а непасрэднае кіраўніцтва лясной і паляўнічай гаспадаркай пушчы ажыццяўлялася пяццю лясніцтвамі на чале з ляснічымі, з аховай – 14 аб’ездчыкамі, 102 леснікамі і 10 вартаўнікамі зуброў.

У 1888 годзе ўся тэрыторыя Белавежскай пушчы, уключаючы і Свіслацкую дачу, перайшла ў падпарадкаванне гэтак званаму удзельнаму ведамству, г.зн. у асабістую ўласнасць рускіх цароў.

З гэтага перыяду стала вырабляцца ў нязначнай колькасці рубка лесу ў асноўным, толькі ў парадку ўборкі мёртвага лесу і перастою. Меў месца адзін выпадак продажу 60 000 драўняных дубцоў з масіва пушчы берлінскай фірме ў парадку выбарачнай высечкі.

У 1893 годзе ўстаноўлены парадак рубкі лесу шляхам штогадовай выбаркі па сухасці і заражэнні дрэў на 1/15 плошчы пушчы.

З 1900 года рубка сухастою была спынена і заменена выбарачнай рубкай лесу на 1/8 плошчы пушчы. Акрамя гэтага, у пушчы высякалася ад 6 да 8 тысяч дрэў асіны для падкормкі дзікіх жывёл.

У канцы ХІХ стагоддзя (1889-1893), пры цары Аляксандры III, на беразе ракі Нараўка, у цэнтры Белавежскай пушчы, закладзены быў парк на плошчы 50 га, пасярод якога пабудаваны каменны палац і іншыя дапаможныя мураваныя і драўляныя будынкі.

Унутранае аздабленне пакояў палаца зроблена матэрыяламі з дзесяці мясцовых парод лесу. Печы, карнізы, падлогі і столі кожнага пакоя мелі сваё асобнае мастацкае афармленне.

Асаблівая ўвага давалася пагалоўю дзікіх жывёл і яго павелічэнне дасягалася шляхам сарганізаванай аховы жывёл, іх падкормкі і вынішчэння драпежнікаў.

Праводзілася таксама праца па акліматызацыі новых для Белавежскай пушчы відаў дзікіх жывёл, у прыватнасці, еўрапейскага аленя і даніеля (лані), завезеных у пушчу ў 1865 годзе.

Асаблівая ўвага была ўдзелена вынішчэнню драпежных жывёл. Лічылася, напрыклад, шкоднымі і падлягалі адстрэлу за асаблівае грашовае ўзнагароджанне нават такія драпежнікі, як мядзведзь, куніца, выдра, норка, барсук, ласка, гарнастай і іншыя…

(працяг будзе)

(апрацавала Міра Лукша)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (461) – У берасьцейскай друкарні у 1563 г. была надрукавана Біблія – адно з самых поўных і лепшых тагачасных выданьняў, вядомая як „Радзівілаўская Біблія”.
  • (142) – 3.11.1882 г. у Акінчыцах нар. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, пам. 13.08.1956 г. у Мeнску), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Друкавацца пачаў у 1906 г. у газэце „Наша Доля”, паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925), „Суд у лесе” (1943), „Адплата” (1946), „Рыбакова хата” (1947), аповесьці, п’есы, каля дваццаці зборнікаў вершаў, апавяданьняў, нарысаў ды іншых.
  • (114) – выданьне у 1910 г. першага зборніка вершаў Якуба Коласа „Песьні жальбы”.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Максім Бурсевіч (нар. 9.08.1890 г. у Чамярах каля Слоніма), нацыянальны дзеяч, сакратар БСР Грамады.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Павал Валошын (нар. 10.07.1891 г. у Гаркавічах Сакольскага павету), дзеяч БСР Грамады, дэпутат Сойма (1923-1928).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis