Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Апанент Лукашэнкі падаў у суд… Еўракамісію

Кандыдат на прэзідэнта Беларусі ў выбарах у 2020 г. і экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій у Мінску Валер Цапкала падаў пазоў у Еўрапейскі суд у Люксембургу супраць Еўракамісіі. Апанент Лукашэнкі ў такі спосаб дэманстраваў свой супраціў для падтрымкі еўрапейскімі структурамі толькі Святланы Ціханоўскай.

Цапкала закідае Еўракамісіі, што „ ў супрацоўніцтве з некаторымі дзяржавамі-членамі выкарыстала свой палітычны ўплыў, адміністрацыйныя механізмы і фінансавыя рэсурсы, каб падарваць адзінства дэмакратычнага руху ў Беларусі і дыскрэдытаваць сапраўдных змагароў за свабоду. Такія дзеянні спрыялі ўмацаванню ўлады Лукашэнкі, што прывяло да росту колькасці палітычных зняволеных, палегчылі наступную акупацыю Беларусі Расеяй і прывялі да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

На сто старонках спісаў ён свае доказы для абгрунтавання закідаў. На яго думку незалежныя медыі ператварыліся ў „рупар адной палітычнай групоўкі”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (232) – 17.06.1793 г. у Гародні пачаўся Сойм, які зацьвердзіў другі разьдзел Рэчы Паспалітай ды прыняў другую, супрацьлеглую канстытуцыі ад 1791 г., кансэрватыўную канстытуцыю.
  • (87) – 17.06.1938 г. расстраляны Аркадзь Смоліч (нар. 29.09.1891 г. у Бацэвічах Клічаўскага раёна), географ і грамадзка-палітычны дзеяч. Закончыў Нова-Александрыйскі Інстытут Сельскай Гаспадаркі і Лесаводзтва ў Пулавах. У 1918 г. прымаў удзел у стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі, у яе ўрадзе быў народным сакратаром асьветы. Быў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Школы, працаваў настаўнікам у Віленскай Беларускай Гімназіі, напісаў падручнік „Геаграфія Беларусі” (1919); з 1923 г. у БССР – працаваў у Інбелкульце, Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, быў старшынём Цэнтральнага Краязнаўчага Бюро Беларусі. З 1925 г. намесьнік старшыні Інбелкульта, з 1929 член Прэзыдыюма Акадэміі Навук Беларусі. У 1930 і 1937 гг. рэпрэсаваны.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com