Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Рэдкае выданне

Анталогія беларускіх народных песень з Лідчыны пачатку ХХ стагоддзя

На адным з апошніх пасяджэнняў лідскага раённага літаб’яднання „Суквецце” была прадстаўлена ўнікальная кніга «Закуй, закуй, зязюленька, рана…». Гэта не проста кніга, а каштоўная анталогія беларускіх народных песень, сабрана Аленай Іваноўскай на Лідчыне ў 1905 – 1912 гадах.

Уклаў кнігу лідскі краязнавец і гісторык Леанід Лаўрэш, а рэдагаваў пісьменнік Станіслаў Суднік. Пераклады тэкстаў Алены Іваноўскай з англійскай мовы на беларускую ажыццявіў Мікола Бусел з Гомельшчыны.

У кнігу ўвайшлі ноты і тэксты беларускіх народных песень і танцаў, запісаных Аленай Іваноўскай у раёне Лябёдкі Лідскага павета ў 1905 – 1912 гадах і апублікаваных у Англіі ў 1914 і 1924 гадах.

На вокладцы кнігі выдаўцы надрукавалі фотаздымак фальклорнага калектыва „Талер”  дзяржаўнай установы „Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. І гэта – файна.

Землі, па якіх цячэ рэчка Лебяда, як і ўся Лідчына, знаходзяцца на тэрыторыі колішняга яцвяжскага племені дайнава. Дайна па-яцвяжску адзначае  песня. Таму дайнаўцаў можна назваць песенным народам. Дык і не дзіва, што на Лідчыне спяваюць усюды, многа і прыгожа. Па законе прыроды адыходзяць пакаленні, вырастаюць новыя, а значыць – адыходзяць і песні. Клопат захаваць, запісаць гэтыя песні з’явіўся яшчэ напачатку ХIХ стагоддзя. Таму давайце засяродзімся толькі на Лідчыне.

У 1992 годзе ў Польшчы выйшла кніга Земавіта Фядэцкага з маёнтка Лебяда Лідскага павета „Цёплыя вечары ….. ды халодныя ранкі. Сzyli co śpiewano w Feliksowie”, у якую ўвайшлі беларускія народныя песні, запісаныя пераважна ў вёсцы Феліксава Лідскага раёна ў 1942-1943 гадах. Кірылічная частка зборніка была перавыдадзена ў Лідзе ў 2017 годзе. Доўгі час гэты зборнік лічыўся адзіным зборам лідскага песеннага фальклору, хаця вядома, што беларускія песні на Лідчыне запісваў і Уладзімір Урбановіч з вёскі Пудзіна тады Лідскага павета, але гэтыя запісы пакуль недаступныя.

У 2018 годзе падчас працы над дакументальнай аповесцю пра славутую сям’ю Іваноўскіх з Лябёдкі ўсё таго ж Лідскага павета лідскі даследчык мінуўшчыны Леанід Лаўрэш знайшоў інфармацыю пра тое, што Алена Іваноўская, сястра беларускага нацыянальнага дзеяча Вацлава Іваноўскага (1880-1943), выпускніца каледжа Нью-Нам Кембрыджскага ўніверсітэта ў перыяд з 1905 да 1912 года запісала ў ваколіцах Лябёдкі вялікую колькасць беларускіх народныя песень. Дзве падборкі песень Алена Іваноўская разам з сябрам па Кембрыджы Гуі Онславам апублікавала ў лонданскім часопісе “Folklore”. Яшчэ дзве публікацыі былі зроблены ў 1924 годзе з дапамогай жонкі Онслава Мюрыэл Уэлдэйл (Muriel Wheldale).

Леанід Лаўрэш адшукаў усе гэтыя публікацыі, расчытаў тэксты надрукаваныя лацінкай, перапісаў іх кірыліцай і падрыхтаваў да друку. Ён жа ўпершыню напісаў біяграфію Алены Іваноўскай, якая друкуецца ў кнізе „Закуй, закуй, зязюленька, рана…”.

Вялікія англамоўныя прадмовы да публікацый выдатна пераклаў на беларускую мову паліглот Мікола Бусел з Гомельшчыны.

Важна было таксама паглядзець, наколькі супадаюць зборы Іваноўскай і Фядэцкага, зробленыя ў адным павеце на берагах адной і той жа рэчкі Лебяды, але на адлегласці каля 30 км у прасторы і каля 30 гадоў у часе. Параўнальны аналіз двух збораў зрабіла метадыст дзяржаўнай установы „Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмскіс.

Так атрымаўся другі зборнік лідскага песеннага фальклору, а калі глядзець па часе запісу песень і па часе публікацый у Англіі, то гэта, безумоўна, першы зборнік. І сёння мы дадаём яго да багатай фальклорнай спадчыны не толькі Лідчыны, але і ўсёй Беларусі.

Магчыма, праз некаторы час дзяржаўная ўстанова „Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” падрыхтуе і правядзе прэзентацыю зборніка. А калі не атрымаецца, то пачакаем да фестывалю імя Земавіта Фядэцкага, які пройдзе летам у Феліксаве на Лідчыне. Там песні са зборніка Алены Іваноўскай прагучаць абавязкова.

А сёння мы пакуль радуемся рэдкаму і каштоўнаму выданню беларускіх народных песень з Лідчыны, запісаных больш стагоддзя таму.

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (53) – 25.04.1972 г. пам. у ЗША Віктар Войтанка (нар. 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету), грамадзкі дзеяч, лекар, сьвятар. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу. Заснавальнік, падчас нямецкай акупацыі, мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis