Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Грузія дэпартавала ў Польшчу беларускага журналіста

Андрэй Мялешка гэта гарадзенскі актывіст і журналіст, у мінулым супрацоўнічаў між іншым з Беларускім Радыё Рацыя. У 2021 г. праз палітычны пераслед у Беларусі ён з жонкай і дзвюмя дачкамі пераехаў жыць у Батумі ў Грузіі. Тут уключыўся ў дзейнасць беларускай дыяспары, арганізаваў канцэрты і сустрэчы, акцыі салідарнасці з Беларуссю, заснаваў гістарычны клуб і адкрыў невялікую краму, у якой прадаваў рэчы з беларускай нацыянальнай сімволікай. Жонка стала працаваць у Міжнародным адукацыйным цэнтры ў Батумі, дзеці тут вучылсія анлайн у беларуска-ўкраінскай школе.

16 верасня пра Андрэя Мялешку пачалі распісвацца шматлікія беларускія незалежныя інтэрнэт-крыніцы ва ўсім свеце. Сталася так таму, што ноччу 16 верасня, калі ён са старэйшай дачкою вяртаўся з чарговай пабыўкі ў Польшчы, у аэрапорце ў Кутаісі іх затрымалі і вырашылі дэпартаваць назад у Варшаву на бліжэйшым рэйсе. Прычыны гэтага невядомыя. Журналісту, які з гэтага моманту пра ўсё пачаў паведамляць рэдакцыі і агенцтвы, сказалі што з такім пытаннем можа толькі звяртацца ў МУС Грузіі. 

Была ноч і бацьку з 11-гадовай дачушкай Аляксандрай пасялілі ў пакоі ў нейтральнай зоне. У такой сітуацыі журналіст запатрабаваў ініцыяваць працэдуру па міжнароднай абароне. Яму адмовілі.

У дзень прыехала з Батумі жонка, адвакат, праваабаронцы, сябры. Нікога з іх у нейтральную зону аэрапорта не ўпусцілі. Жонка хацела забраць дачку, але ёй не дазволілі.

Першы раз бацьку з дачкою мелі пасадзіць на самалёт, які вылятаў у Варшаву ў 15.40. Яны праз вакно пабачылі, як кола рабіў самалёт „Белавіі” і пабаяліся, што адправяць іх у Мінск. Шчасліва гэта не здарылася. 

Рэйс у Варшаву чамусьці затрымалі аж на дзевяць гадзін. Андрэй Мялешка з дачкою ў польскую сталіцу прыляцелі 17 верасня а 3.30 раніцы.

Андрэй Мялешка с дачкой на вылеце ў Польшчу
Андрэй Мялешка с дачкой на вылеце ў Польшчу

– Па нейкіх прычынах Грузія не тлумачыць прычыны дэпартацыі і не дае магчымасці абскардзіць рашэнне ці папрасіць прытулку, – патлумачыў гэты выпадак дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, мяркуючы, што гэта была „хутчэй за ўсё ініцыятыва спецслужбаў”.

Андрэй Мялешка пакуль мяркуе застацца жыць у Польшчы. У яго шмат знаёмых у Беластоку і таму там менавіта спыніцца. Паколькі апынуўся без жылля і грошай, у Інтэрнэце звярнуўся да ўсіх „неабыякавых людзей”, каб дапамаглі наладзіць яму тут побыт. З часам, калі ў бліжэйшыя месяцы не вырашыцца сітуацыя з Грузіяй, яму прыйдзецца забраць у Польшчу жонку і малодшую дачку.

Кампанія BYSOL, якая займаецца дапамогай у такіх сітуацыях, абвясціла грашовы збор. Андрэй Мялешка патрабуе ў ім 5 тыс. еўра на арэнду жылля на тры месяцы, паслугі перакладчыкаў і адвакатаў для афармлення дакументаў і вяртанне ў Грузію або на пераезд жонкі і дачкі ў Польшчу. Палова гэтай сумы была сабрана на працягу тыдня.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (98) – 30.05.1927 г. у Менску нар. Вітаўт Кіпель, актыўны грамадзкі дзеяч, гісторык. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыве ў эміграцыі. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту (геоляг), Ратгерскага Унівэрсытэту (бібліятэказнаўства). Актыўна дзейнічаў і дзейнічае ў беларускім грамадзка-палітычным ды навуковым жыцьці.
  • (44) – у траўні 1981 г. быў заснаваны арганізацыйны камітэт Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў у Польшчы. 30 траўня 1981 г. 45 членаў-заснавальнікаў накіравала ліст у міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com