Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Разгар фэстаў у неспакойны час

11 жніўня ў Козліках у Заблудаўскай гміне мясцовы калектыў „Рэчанька” (на сцэне) святкаваў сваё 30-годдзе Фота Міры Лукшы
11 жніўня ў Козліках у Заблудаўскай гміне мясцовы калектыў „Рэчанька” (на сцэне) святкаваў сваё 30-годдзе
Фота Міры Лукшы

У гэтым годзе маем хіба што рэкордны сезон, калі гаварыць пра колькасць беларускіх фэстаў у нашым рэгіёне. На працягу мінулых двух месяцаў у гмінных мястэчках, павятовых гарадах і нават шмат дзе ў невялікіх вёсках адбылося мноства забаўляльна-танцавальгых імпрэзаў такога характару на свежым паветры. Іх арганізатарамі з’яўляюцца найчасцей гмінныя дамы культуры, апошнім часам яшчэ Гурткі вясковых гаспадынь. 

У суботу ці нядзелю людзі гулялі пры беларускіх, украінскіх і рускіх песнях, забываючыся нават, што недалёка на мяжы стаіць шмат войска, беларусы церпяць ад палітычнага пераследу ў лукашэнкаўскіх турмах, а ўкраінцы і расіяне ўжо два з паловай года страляюць адзін да адного на вайне.

Нягледзячы на напружаную атмасферу і нават мілітарную пагрозу звонку, гэтыя фэсты для іх арганізатараў і ўдзельнікаў з’яўляюцца нават свайго віду ўцёкамі ад такой небяспекі і наогул у сувязі з гэтым ад сумнай штодзёншчыны. Прытым не маюць яны адназначна нацыянальна-меншаснага характару. Нават у выпадку фэстаў арганізаваных БГКТ ці іншымі беларускіміі арганізацыямі ён даволі цьмяны. Нягледзячы на беларускія надпісы на сцэне ды такія ж песні ў рэпартуары выканаўцаў. Па-за сцэнай беларускае слова ці па-свойму з кожным годам пачуць можна ўсё радзей і радзей.

Пасля сёлетняга „Купалля” ў Белавежы з’явілася адгалоска ў Фейсбуку, што „szkoda, że niektóre zespoły na białoruskim Kupalli śpiewały po rusku i ukraińsku (Prymaki i As)”.

Старшыня БГКТ Васіль Сегень як арганізатар адпісаў: „Jednym szkoda, a ja uznaję to za atut. Świadectwo wielokulturowości naszego regionu. As śpiewał też po polsku, by dopełnić obraz”.

„To może pamianiajcie nazwu BHKT na Towarzystwo Wielokulturowości?” – з’явілася пытанне.

„Padumaju. Ale to uże następca” – адказаў старшыня БГКТ.

Найбольшымі беларускімі фэстамі з’яўляюцца цяпер „Сяброўская бяседа” ў Гарадку і „Прымацкая бяседа” ў Міхалове. Паводле арганізатараў збіраюць яны 3-4 тыс. удзельнікаў. Праўда, не толькі „праваслаўных”, бо не адны яны любяць такія кліматы. На правядзенне абедзвюх бясед, фэстаў БГКТ і некалькі іншых грошы дае Варшава як на беларускую справу. Тым не менш адкрытым застаецца пытанне, наколькі такія імпрэзы садзейнічаюць захаванню і развіццю беларускай культурнай тоеснасці (такі ёсць асноўны пункт у дамове на фінансаванне). Напэўна садзейнічаюць, але ці не маглі б болей?

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (414) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (268) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (162) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com