Такі загаловак спектаклю, прысвечанага незабыўнаму дырэктару Бельскай «тройкі», якога прадпрэм’ерны паказ прайшоў 19 чэрвеня ў Бельскім доме культуры. Ён створаны на падставе ўспамінаў жыхароў горада. Рэжысёрам спектаклю была Іаанна Троц, якая вядзе тэатр „Чрэво”. Як акцёры выступілі вучні Бельскага белліцэя і пачатковай школы н-р 3 – „тройкі”.
Дзень раней у бельскай непублічнай школе н-р 1 імя архіепіскапа Лукі Война-Ясянецкага тэатр „Чрэво” выставіў „Чорт і бабы” паводле п’есы Францішка Аляхновіча.
Спектаклі былі зладжаны супольна з фондам „Яны – гэта мы” ў рамках праекту тэатр „Беларускія вячоркі” пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.
– Сёння нідзе не карыстаюцца беларускай мовай штодзень, таму мы хочам карыстацца ёю ў тэатры – кажа Іаанна Троц.