Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Санітары лесу

nor

Раней лазні дзейнічалі амаль у кожнай вёсцы ў ваколіцы. Аднак у апошнія гады іх пазачынялі, бо засталося ў тых вёсках усяго па некалькі сталых жыхароў. Адзіная лазня працуе зараз, ды і тое па выходных, у гэтак званым аграгарадку, які адначасова з’яўляецца цэнтрам калгасу. Некалі ў лазні хадзілі галоўнае па тое, каб памыцца, бо шмат у якіх хатах не было гарачай вады, душавой кабіны ці ванны. Але калі з’явіліся ў вяскоўцаў гэтыя выгоды, то ў лазню працягваюць хадзіць у асноўным аматары правесці там вольны час.

Сярод вясковых мужыкоў не прынята шмат размаўляць, тым больш з малазнаёмымі. Адно з нешматлікіх месцаў, дзе „развязваюцца” языкі – гэта менавіта ў лазні. Там можна пачуць розныя гісторыі ды анекдоты. Паляўнічыя расказваюць пра паляванне, рыбакі пра рыбалку, кіроўцы пра рамонт аўтамабіляў і цэны на запчасткі, працаўнікі калгасу пра сельскагаспадарчыя работы. Усё залежыць ад таго, хто прыйшоў папарыцца.

Гэтым вечарам у лазні было толькі сем наведвальнікаў, якія ўжо здаўна добра ведалі адзін аднаго. Мужчыны толькі што выйшлі з парылкі, адпачывалі на лаўках, хтосьці піў піва. Таму гутарка ішла поўным ходам.

Людзі гінуць за метал, – расказваў, усміхаючыся стары ляснік, сам напэўна не ведаючы, што цытуе оперу Гуно. – Вось нядаўна адзін такі папрасіў у мяне пілу-„балгарку”. – Для чаго? – пытаю яго. А той адказвае: каб рэйкі бясхозныя распілаваць ды здаць.

А хто ж гэтыя рэйкі прыме? – спытаў ляснік сам сябе, вядома, гэта ж тэхнічны лом, адразу спытаюць, адкуль ты яго ўзяў! Мужыкі, што сядзелі вакол, гучна засмяяліся.

Яно так, – уступіў у гутарку ягоны прыяцель, – яны зараз усё, што можна пачысцілі, калі я прыязджаю ў пасёлак, дык заўсёды заходжу ў пункт прыёму. Дзіву даешся, чаго туды толькі не прыносяць! Там табе і гайкі выдатныя, нямецкія, ацынкаваныя, розныя інструменты. Ажно шкада, сабе б такое забраў ды прыладзіў бы дзе ў гаспадарцы. Вось аднойчы нават швелер бачыў. Каму ў галаву прыйшло яго здаваць?

Некалькі мужыкоў размаўлялі дагэтуль пра рыбалку, але як пачулі пра металалом, таксама далучыліся.

Раней, пад вёскай М. у лесе пакідалі зламаную сельскагаспадарчую тэхніку, – пачаў расказваць адзін з іх. – Калі я рамантаваў свой грузавік, дык адтуль прывёз капот ад МТЗ (трактар беларускай вытворчасці). А зараз там усё стэрыльна. Нават таго, што закапалі, ужо даўно няма. Панапакуплялі сабе металашукальнікаў ды вычысцілі абсалютна ўсё. Вось неяк па дарозе на ферму спаткаў двух такіх. Адзін стаіць каравуліць, а другі капае. Падыходжу да іх – а там яма метры паўтары-два ў глыбіню, цыстэрну пакінутую знайшлі. Таксама каля чыгункі хлопцаў бачыў. Відаць, дрэнны прыбор у іх быў, бо добрыя металашукальнікі дзесьці каля чатырохсот даляраў каштуюць. Сігналіў ён у іх, сігналіў, а знайсці нічога не могуць. А сігнал той ішоў, як аказалася, ад пустой каністры, што недалёка ляжала.

Санітары лесу! – падсумаваў, смеючыся, ляснік і ўсе наведвальнікі гучна зарагаталі.

Тэкст і фота Сяргея Александровіча

Даведка

Цэны на металалом у Беларусі пачынаюцца ад 0,58 рубля (0, 70 злотых) за кілаграм лому чорных металаў і дасягаюць 19,45 (23,71 злотых) і 20,84 (25,40 злотых) за лом адпаведна нікелю і медзі. Менавіта вырабы з апошніх двух металаў з’яўляюцца найбольш жаданай „здабычай” для шукальнікаў лому, сярод якіх шмат жыхароў вёсак ці невялікіх гарадоў, якія, шукаюць дадатковых крыніц даходу. Нягледзячы на сур’ёзныя пакаранні, жадаючыя падзарабіць на металаломе уламваюцца, бывае, у пакінутыя ці нежылыя хаты ў малых вёсках і дачных пасёлках, каб вынесці адтуль металёвыя рэчы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (388) – 16.05.1636 г. уніяцкае духавенства Бельска з дапамогай польскіх войскаў зьдзейсьніла пагром праваслаўных храмаў у гэтым горадзе.
  • (338) – 16.05.1686 г. быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай „вечны мір”. Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну ды Кіеўшчыну.
  • (38) – 16.05.1986 г. у Гародні быў адкрыты Дом-Музэй Максіма Багдановіча.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis