Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фотаконкурс

Падляшша ў аб’ектыве

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

 

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

 

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

17 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы былі падведзены вынікі 19-га Агульнапольскага фотаконкурсу „Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава. Прыняло ў ім удзел 150 аўтараў з усяе Польшчы. Агулам прыслалі яны 405 фотаздымкаў, якія прадстаўляюць наш рэгіён. 

Дасланыя працы ацэньвалі прафесійныя фатографы, сябры памерлага дванаццаць гадоў таму незабыўнага Віктара Волкава. Гэта аўтарка фільмаў аб прыродзе Бажэна Валенцік, журналіст і падарожнік Тамаш Класоўскі, ляснік і кінарэжысёр Яраслаў Хыра і фотарэпарцёр Міхал Косць.

ІІ-ая ўзнагарода. „Канчаецца дзень” Фота Міхала Сасьніцкага з Завоі
ІІ-ая ўзнагарода. „Канчаецца дзень” Фота Міхала Сасьніцкага з Завоі

Як кожны год на конкурсных фотаздымках прадстаўлены былі архітэктура, прырода і людзі. На іх відаць таксама як мяняецца Падляшша. Штораз менш ужо традыцыйнага краявіду ды ідылічнай вясковасці як на займальных здымках Волкава. Ідзе новае, якое не такое прывабнае. Таму журы ацаняла конкурсныя працы перадусім з мастацкага боку, шукаючы ў іх нейкай глыбейшай думкі і рэфлексіі.

ІІІ-ая ўзнагарода. „Снежная зіма” Фота Яраслава Якубчака з Крынак
ІІІ-ая ўзнагарода. „Снежная зіма”
Фота Яраслава Якубчака з Крынак

– Гэта свята фатаграфіі, якое славіць наш Падляшскі рэгіён, – сказала старшыня журы Бажэна Валенцік праз відэа, паколькі не магла асабіста прысутнічаць ва ўрачыстасці. 

Вылучэнне. „На захад” Фота Максімільяна Пачкоўскага з Дзецьмірава
Вылучэнне. „На захад”
Фота Максімільяна Пачкоўскага з Дзецьмірава

Лаўрэатам першай прэміі ў конкурсе стаў Павел Баўтручук з Гайнаўкі за серыю фотаздымкаў – партрэтаў самотных жанчын. Другую прэмію атрымаў Міхал Сасьніцкі з Завоі каля Жыўца ў Бескідах, трэцюю – Яраслаў Якубчак з Крынак.

Вылучэнне (спецыяльная ўзнагарода). „Уладар павукоў”. Фота Кароля Залеўскага з Янава-Падляшскага
Вылучэнне (спецыяльная ўзнагарода). „Уладар павукоў”.
Фота Кароля Залеўскага з Янава-Падляшскага

Арганізатарам фотаконкурсу з’яўляецца беларускі музей у Гайнаўцы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, таксама горада Гайнаўка, Гайнаўскага павета ды іншых спонсараў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (100) – 25.06.1925 г. быў заснаваны ў польскім Сойме новы пасольскі клюб пад назовам Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада.. Клюб даў пачатак партыі ды аграмаднаму грамадзкаму руху.
  • (33) – 25.06.1992 г. Ваяводзкі суд у Беластоку зарэгістраваў Праграмную Раду тыднёвіка „Ніва” (выдаўца тыднёвіка Беларусаў у Польшчы „Ніва”), у якую ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў, Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня „Белавежа”, Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня, Асацыяцыі Беларускіх Журналістаў і Зьвязу Беларускай Моладзі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com