Кандыдат на прэзідэнта Беларусі ў выбарах у 2020 г. і экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій у Мінску Валер Цапкала падаў пазоў у Еўрапейскі суд у Люксембургу супраць Еўракамісіі. Апанент Лукашэнкі ў такі спосаб дэманстраваў свой супраціў для падтрымкі еўрапейскімі структурамі толькі Святланы Ціханоўскай.
Цапкала закідае Еўракамісіі, што „ ў супрацоўніцтве з некаторымі дзяржавамі-членамі выкарыстала свой палітычны ўплыў, адміністрацыйныя механізмы і фінансавыя рэсурсы, каб падарваць адзінства дэмакратычнага руху ў Беларусі і дыскрэдытаваць сапраўдных змагароў за свабоду. Такія дзеянні спрыялі ўмацаванню ўлады Лукашэнкі, што прывяло да росту колькасці палітычных зняволеных, палегчылі наступную акупацыю Беларусі Расеяй і прывялі да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі”.
На сто старонках спісаў ён свае доказы для абгрунтавання закідаў. На яго думку незалежныя медыі ператварыліся ў „рупар адной палітычнай групоўкі”.