Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Так беларусы жылі 100 гадоў таму

Гэтыя старыя фотаздымкі былі зроблены на Слонімшчыне ў 1916-1917 гадах. Іх аўтарам з’яўляецца невядомы кайзераўскі афіцэр Першай сусветнай вайны. Здымкі раней нідзе не публікаваліся, за выключэннем некалькі з іх, якія былі змешчаныя ў маёй кнізе „Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках (1900-1950)” (Мінск, „Кнігазбор”, 2014).

На здымках адлюстраваны жыхары павятовага горада Слоніма і яго ваколіцаў. Шмат здымкаў  фатограф зняў у цэнтры Слоніма каля гандлёвых радоў. Гэтых радоў цяпер у Слоніме няма. Сёння тут знаходзіцца сквер з танкам Т-34 і помнікам Леніна, а вуліца называецца Першамайская. А сто гадоў таму ў цэнтры Слоніма гадлявалі рознымі таварамі: ад сушаных грыбоў да запалак. Пад розныя крамы былі адведзены спецыяльныя вялікія памяшканні і кожная крама мела свой парадкавы нумар. У асноўным у крамах гандлявалі яўрэі і гэта былі іх прыватныя гандлёвыя кропкі.

Па „гарадскія” пакупкі у Слонім прыязджалі вяскоўцы, але з сабой яны прывозілі збожжа, малочныя прадукты, вырабы з дрэва, жалеза, тое, што ў вёсках на той час змаглі вырасціць, зрабіць вясковыя майстры ці ў кузні выкаваць. Адны тавары прадаваліся ці абменьваліся на іншыя.

У асноўным людзі прыходзілі ў горад пяшком ці прыязджалі на падводах. Больш багацешыя мужчыны насілі боты, шапкі, саматканыя паліто, бяднейшыя былі абутыя ў лапці і хадакі, некаторыя насілі клееныя калошы з гумы. Наогул, у той час, і гэта характэрна было для многіх рэгіёнаў Заходняй Беларусі, а не толькі для Слонімскага павета, традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складаўся з палатнянай кашулі, нагавіц, камізэлькі. Кашулі тады многія насілі навыпуск, падпярэзвалі поясам, калошы абкручвалі анучамі, абувалі лапці, скураныя пасталы і, вядома ж, боты. Галоўнымі ўборамі былі саламяныя капялюшы летам, і валеныя магеркі ці розныя шапкі, якія ўдалося каму пашыць ці вырабіць. Насілі мужчыны зімой кажухі, праз плечы ў іх віселі розныя торбы ці скураныя сумачкі-шыбеты. Што датычыць мужчынскіх касцюмаў, дык яны асаблівым аздабленнем не вызначаліся. У іх пераважаў белы колер, льняны, а дэкор прыпадаў на каўнер і на пазуху кашулі і перш-наперш на кідкі ў вочы рознакаляровы пояс з кутасамі ці проста цёмны, шырокі пояс.

А цяпер звярніце ўвагу ў чым апранутыя былі жанчыны. Амаль ва ўсіх жанчын на плячах накінутыя вялікія хусткі. Цёплыя хусткі і на галовах беларусак, летам – ва ўсіх амаль тонкія хустачкі белага колеру, у багацейшых – капелюшы. Амаль аднолькавае, бывае і разнастайнае ў іх было паясное адзенне. Тады існавалі розныя віды спадніц – гэта андаракі, палатнянікі, саяны, летнікі, насілі і панёвы, фартухі. Фартухі былі ўсе светлага колеру з вышыўкамі ўнізе. У асноўным дэкаратыўны малюнак спадніц складаўся з клетак. Фартухі ўпрыгожваліся карункамі і махрамі. У жаночае, асабліва святочнае ўбранне ўваходзіў таксама гарсэт. Гарсэт, відаць, адзеты і на прыгажуні, якая бярэ ваду са студні. Дзяўчына загадзя ведала, што яе будуць фатаграфаваць і апранула самае прыгожае сваё ўбранне. Тое самае можна сказаць і пра дзяўчыну, якая сядзіць на лаўцы каля сваёй хаты: у новай чысценькай кофтачцы, спадніцы і чаравічках. Хоць на вуліцы яшчэ ляжыць снег, але яна пагадзілася зрабіць фотаздымак на памяць у такім вось выглядзе.

Летам у спякотнае надвор’е ўсе хадзілі босыя. Асабліва дзеці.На адным са здымкаў бачна, як дзеткі прыйшлі ў кандытарскую лаўку разам з дарослымі. Усе яны босыя. Чакаюць, калі іх пачастуюць свежымі булачкамі ці абаранкамі.

Вуліцы ў цэнтры Слоніма былі брукаваныя. На рынак людзі прыязджалі з кошыкамі, мяшкамі, торбамі, карзінамі, з драўлянымі вёдрамі, у збанках была наліта вада. Вельмі шанавалі коней. Коней пад гарачым сонцам накрывалі радзюжкамі, прывязвалі да галавы каня мяшок з сенам ці аўсом і яны пастаянна елі…

Усе гэтыя здымкі, на якіх адлюстраваны людзі і горад над Шчарай стогадовай мінуўшчыны, наша гісторыя. І добра, што гэтыя фотаздымкі зберагліся.да сённяшніх дзён.

Сяргей Чыгрын

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (248) – 24.06.1777 г. у Крывічах Вялейскага пав. нар. Ян Ходзька (Барэйка, Jan ze Świsłoczy), пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Памёр 10.11.1851 г. у Менску. Пахаваны ў Заслаўі.
  • (213) – 24.06.1812 г. пераправа войск Напалеона І цераз раку Нёман, пачатак вайны з Расіяй.
  • (125) – 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі, Слуцкага павету нар. Кузьма Чорны (сапраўднае прозьвішча Мікалай Раманоўскі, пам 22.11.1944 г. у Менску) выдатны пісьменьнік-празаік, драматург, публіцыст). Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.
  • (118) – 24.06.1907 г. у Восаве Ігуменскага пав. нар. Язэп Зазека, пісьменьнік, навуковец, пэдагог. Быў м. інш. выкладчыкам у Беластоцкім Пэдагагічным Інстытуце ў 1940-1941 гг.. Памёр 27.08.1977 г. у Менску.
  • (76) – 24.06.1949 г. у Менску нар. Уладзімір Тоўсьцік, мастак. Закончыў Беларускі Тэатральна-мастацкі Інстытут (1972). З 1976 г. выкладчык  Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Аўтар карцін на гістарычныя тэмы: „Легенда старога замка”, „Год 1863. Паўстаньне”, партрэтаў: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча,
  • (75) – 24.06.1950 г. у Лондане памёр Валяр'ян Харкевіч (нар. у 1890 г.), гісторык, публіцыст і паэт, звязаны з віленскай газэтай „Słowo”, закончыў Віленскі унівэрытэт, аўтар публікацыяў пра рэлігійныя адносіны на землях Вялікага Княства Літоўскага, м. iнш.: „Zmierzch unji kościelnej na Litwie i Białorusi” (Wilno 1929), „Żyrowice – łask krynice” (Słonim 1930).
  • (36) – 24-25.06.1989 г. у Вільні адбыўся І Устаноўчы З’езд Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com