Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памёр вялікі дзеяч „старой” беларускай эміграцыі ў ЗША

Магіла св.пам. Вітаўта Кіпеля на могілках царквы Жыровіцкай Божай маці ў Іст-Брансвіку ў штаце Нью-Джэрсі
Магіла св.пам. Вітаўта Кіпеля на могілках царквы Жыровіцкай Божай маці ў Іст-Брансвіку ў штаце Нью-Джэрсі

3 снежня на 96-ым годзе жыцця памёр доктар Вітаўт Кіпель. Быў ён надта заслужаным дзеячом беларускай „старой” эміграцыі ў ЗША. З’яўляўся вядомым грамадскім дзеячом, даследнікам гісторыі, геолагам. У часы існавання „жалезнай заслоны” ён адыграў ключавую ролю ў ператрыванні беларускасці ў вольным свеце. З 1982 г. з’яўляўся дырэктарам Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў ЗША.

Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 г. у Мінску. На радзіме пражыў толькі восем гадоў свайго жыцця. Пакідаў яе два разы. Спярша ў 1933 г. разам з маці пераехаў за Волгу да бацькі, які там быў сасланы на пяць гадоў у 1930 г. Кіпелі змаглі вярнуцца ў Мінск толькі ў 1942 г. А ў 1944 г. сям’я зноў была вымушана ехаць у выгнанне, на гэты раз на Захад.

У 1945-1948 гг. Вітаўт Кіпель вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу ў Нямеччыне. У 1953 г. закончыў геалагічны факультэт Лювенскага ўніверсітэту ў Бельгіі. Праз два гады абараніў там доктарскую дысертацыю па мінералогіі. Тады сям’я пераехала ў ЗША. У 1956 г. ажаніўся з Зорай Савёнак, сяброўкай яшчэ з гімназіі.

У ЗША Вітаўт Кіпель працаваў у навукова-вытворчых фірмах, у 1960-1980 гг. супрацоўнічаў з Радыё „Свабода”. Быў лідарам беларускага рэспубліканскага руху, заснавальнікам і дырэктарам беларускіх фестываляў у Нью-Джэрсі. 26 гадоў працаваў у навуковым аддзеле Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі, дзе разам з жонкай папоўніў беларускі збор у славянскім аддзеле.

У 1993 г. Вітаўт Кіпель атрымаў званне доктара honoris causa Гродзенскага ўніверсітэту. Быў ганаровым сябрам Беларускага ПЭН-Цэнтру, уваходіў у склад Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына”.

Вітаўт Кіпель пахаваны на могілках царквы Жыровіцкай Божай маці ў Іст-Брансвіку ў штаце Нью-Джэрсі. Вечная памяць вялікаму Беларусу!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (423) – 19.04.1602 г. пам. Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі. Адукаваны чалавек, праціўнік езуітаў. Выдаўца „Катэхізіса” (1598 г.) з 300 рэлігійнымі песьнямі.
  • (144) – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. -- Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасад у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двое сыноў расстраляных.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis