This Day In History: 1913-01-20
20.01.1913 г. выйшаў у Вільні першы нумар грамадзка-палітычнай газэты „Беларус”. Выходзіла раз у тыдзень, друкавалася лацінкай. Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі (родам з Сакольшчыны). Будзіла ў чытачоў патрыятычныя пачуцьці, зьмяшчала творы беларускіх пісьменьнікаў, выданьне спынілася ў жніўні 1915 г.