Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Лукашэнкаўскі рэжым прадаў канфіскаваную маёмасць

Ніна Багінская ў дзвярох свайго лецішча Радыё Рацыя
Ніна Багінская ў дзвярох свайго лецішча
Радыё Рацыя

Пасля таго, як за ўдзел у 2020 годзе ў вулічных пратэстах легендарнай пенсіянеркі Ніны Багінскай налічылі ёй штрафы агулам у пералічэнні каля 14 тыс. зл., каб спагнаць іх суд канфіскаваў яе лецішча ў Смалявічах у Пухавіцкім раёне. Зямельны ўчастак памерам сямі соткаў і садовы домік плошчай 27 квадратных метраў быў выстаўлены летам гг. на аўкцыён. Стартавая цана – 10 тыс. рублёў (каля 20 тыс. зл.).

Першы аўкцыён быў назначаны на 17 жніўня, але не знайшоўся ніводзін ахвотны пакупнік. Тое ж паўтарылася 26 жніўня.

Родныя пенсіянеркі, якая прынцыпова адмаўляецца не плаціць штрафаў, заклікалі не ўдзельнічаць у гэтых аўкцыёнах. Але 18 лістапада, у трэці раз, ахвотныя знайшліся. Стартавая цана была паніжана ажно да 693 рублёў. На лецішча актывісткі палакоміліся за малыя грошы чатыры асобы. У выніку было яно прададзена за ўсяго 727 рублёў. Выглядае на тое, што патэнцыйнымі пакупнікамі былі падстаўленыя асобы.

75-гадовая Ніна Багінская верыць, што ўлада зменіцца і яе канфіскаваную маёмасць тады вернуць. – У мяне ёсць дзеці, унукі і праўнукі, – кажа яна, пераканана, што калі не ёй, то яе сям’і гэта напэўна ўдасца.

Нядаўна Багінскую зноў аштрафавалі за „несанкцыянаванае пікетаванне”. За ўдзел у акцыі 1 кастрычніка далі ёй 840 рублёў штрафу. Такім чынам агулам атрымала ўжо каля 9,4 тыс. рублёў штрафаў. – Але не плаціла і плаціць не буду, – заяўляе легендарная актывістка.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (184) – 6.06.1841 г. у Мількаўшчыне на Гарадзеншчыне нар. Эліза Ажэшка (з дому Паўлоўская), польская пісьменьніца. Памерла 18.05.1910 г. у Гродне, пахаваная на старых каталіцкіх могілках.
  • (91) – 6.06.1934 г. у Ленінградзе памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, культурна-асьветны беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў Пецярбурзе. Нар. 4.09.1859 г. у фальварку Будзькаўшчына Лепельскага пав., закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1886), з 1891 г. працаваў у бібліятэцы
  • (75) – 6.06.1950 г. у Клянах Дубровенскага раёна нар. Аляксей Дудараў, сучасны беларускі драматург.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com