Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Праваслаўныя архірэі занепакоены адыходжаннем людзей ад веры

hagiasophia.waw.pl
hagiasophia.waw.pl

Як штогод 7 студзеня на ўсюночных у цэрквах было зачытанае пасланне Сабора Польскай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы з нагоды свята Нараджэння Хрыстовага. Апрача рэлігійнага зместу былі ў ім агульна кранутыя „цяжкасці сённяшняга часу”.

Больш канкрэтна ў сваёй адозве выказаўся мітрапаліт Сава. Звярнуў увагу на адыходжанне людзей ад веры, што выразна прыспешылася ў час пандэміі. Таму ўсе жывуць у вялікай няпэўнасці і страху. „Свет ёсць неспакойны, – сказаў уладыка, – у многіх краінах парушаецца грамадскі парадак, парушаюцца таксама падставы здаровага царкоўнага жыцця”.

Мітрапаліт Сава сказаў яшчэ, што людзі адыходзяць ад Бога і таму свет стаецца ўбогі духам. Ігнаруецца заклік Хрыста да жыцця ў міры, любоўі і еднасці. Як адзначыў, не трэба аднак падаць духам, але мець свядомасць, што Царква існуе ўжо больш за дваццаць стагоддзяў. За ўвесь гэты час таксама неаднойчы парушаўся грамадскі парадак у свеце, знікалі дзяржавы, цэлыя імперыі, культуры ды філасофскія і ідэалагічныя вартасці. – Царква ўсё гэта перажыла, – сказаў уладыка, – бо заўсёды ўзмацняў яе Дух Святы і ўзмацняе сёння.

У падобным стылі ў сваім святочным звароце выказаўся архіепіскап беластоцка-гданьскі Якаў. Напісаў, што „ў нашыя дамы падкідаюць чужую ідэалогію і светапогляд нязгодны з традыцыяй і гісторыяй”. Архірэй у лісце перасцерагае, што адыходжанне ад Бога заўсёды вяло да трагічных падзей.

Уладыка Якаў заклікаў да больш рэлігійнага жыцця. Народныя калядныя звычаі, святочны стол і дэкарацыі ў дамах назваў „мёртвай традыцыяй, якая не мае нічога супольнага з сапраўдным хрысціянскім перажываннем святаў”. Хаця прызнаў, што дапамагае адчуць іх радасць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (483) – у 1541 г. быў створаны паляўнічы запаведнік у Белавежскай пушчы.
  • (404) – пачатак пабудовы ў 1620 г. касьцёла кармэлітаў у Бераставіцы  (непадалёк сучаснай мяжы з Польшчай). З 1866 г. праваслаўная царква.
  • (318) – у Амстэрдаме ў 1699-1706 гадах беларускі кнігавыдавец і асьветнік Ілья Капіевіч склаў ды выдаў каля 20 сьвецкіх навуковых кніг.
  • (122) – 5(20).05.1902 г. у в. Каралішчавічы Менскага пав. нар. Язэп Пушча (сапр. Іосіф Плашчынскі, пам. 14.09.1964 г. у Менску), паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня „Узвышша”. У 1930 г. будучы студэнтам быў арыштаваны савецкімі ворганамі бясьпекі і сасланы ў Сібір. У 1941 г. мабілізаваны ў савецкую армію. Пражыў вайну, змог паявіцца ў Беларусі толькі пасьля 1956 г. Пахаваны на могілках у родных Каралішчавічах.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis