У адным з аграгарадкоў на Палессі 22 снежня адбылася асаблівая акцыя пратэсту. Выйшлі на яе з каламі мясцовыя пажылыя бабулі ў абарону 300-гадовых дубоў на могілках, якіх у выканкаме вырашылі высекчы. Подпісы за захаванне дрэў сабраў дырэктар тамашняга дому культуры. Калі прыехала тэхніка, мужчына залез на адзін з дубоў. Бабулі сталі побач, хацелі, каб прыехала тэлебачанне.
На месца здарэння прыехалі АМАПаўцы з міліцыяй ДАІ і прапанавалі людзям прыйсці ў выканкам на размову ў гэтай справе. Яны пагадзіліся. Але калі былі ў прыёмнай, дрэвы на могілках спілавалі.