Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У Гарадку спынілі кангалезцаў

У Гарадку таксама ўключыліся ў акцыю дапамогі мігрантам. Дары, якія прымае мясцовы дом культуры, размяркоўвае памежная служба Фота Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку
У Гарадку таксама ўключыліся ў акцыю дапамогі мігрантам. Дары, якія прымае мясцовы дом культуры, размяркоўвае памежная служба
Фота Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку

Два днi перад тым, калі 9 кастрычніка ў мястэчку жыхары Гарадка і іх сябры абыходзілі  межы яўрэйскага гета, успамінаючы жыхароў зніштожаных нацыстамі ў 1941-1942 гадах, на вуліцах сталіцы Гарадоцкай гміны памежнікі спынілі імігрантаў, якія былі галодныя, мокрыя і прастуджаныя. Прайшлі 15 кіламетраў), да Міхалова, дзе бежанцаў чакала падтрымка, не хапіла ім дзесяць. Большасць з іх – чарнаскурыя, грамадзяне Конга, 16 асоб. Сярод іх была непрытомная 16-гадовая дзяўчына. Маладая кангалезка трапіла ў бальніцу. Сярод спыненых былі яшчэ тры нямоглыя жанчыны.

Нягледзячы на неаднаразовыя просьбы аб прытулку ў Польшчы (па-французску), службоўцы сцвярджалі, што замежнікі не жадаюць падаваць такую заяву, а яны ведаюць толькі рускую і англійскую мовы. Прэс-сакратарка Пагранічнай службы Падляшша прызнаецца, што падчас разборкі з замежнікамі не было ў іх перакладчыка з французскай мовы. Канчаткова Пагранічная служба прыняла такую просьбу толькі траіх з іх (брата і сястры пацярпелай 16-годкі), а астатніх вывезла да мяжы з Беларуссю. Чалавек у форме, які адказвае за дзейнасць польскіх службаў у Гарадку, сцвердзіў,  што памежная ахова «не ад таго, каб прымаць заявы аб прытулку».

16-гадовая кангалезка без прытомнасці ляжала была на газоне, дрыжачы і ванітуючы. Журналісты і актывісты накрылі яе тэрмафальгой толькі тады, калі праз некалькі дзясяткаў хвілін службы дазволілі ім наблізіцца да замежнікаў. Кангалезцы неаднаразова крычалі на французскай мове, што яны просяць прытулку ў Польшчы, заяўляючы, што «ў Конга вайна» і «чакае нас там смерць». Аднак памежнікі настойвалі, што гэта няпраўда, бо замежнікі «хацелі з’ехаць у Францыю». Як сказалі службоўцы, намераны былі іх правезці на вартавы пункт у Баброўніках у зоне надзвычайнай сітуацыі.

Пасля прэс-сакратар Падляшскага аддзялення пагранічнай службы маёр Катажына Здановіч паведаміла, што восем кангалезскіх людзей «праходзяць працэдуру, прадугледжаную пастановай», а гэта значыць, што іх даставілі да мяжы і выштурхнулі ў Беларусь. У Польшчы засталіся толькі трое з гэтай групы, «якія знаходзяцца ў распараджэнні ўстановы». Толькі ад іх памежная служба прыняла ўсё ж хадайніцтвы аб прытулку.

Чаму гэтыя заявы не былі прынятыя ад астатніх жыхароў Конга, хаця яны ясна паведамлялі аб просьбах аб прадстаўленні прытулку ў Польшчы, як можна ўбачыць на запісах з Гарадка? – Падчас спынення яны не заяўлялі аб такой гатоўнасці. Калі яны так гавораць вам, дык гэта няпраўда, было зусім інакш, – тлумачыла прэ-сакратар. Прызнала, што гэта ўсё праз няведанне моў. На месцы была асоба, якая ведае англійскую мову, а тую слаба ведалі кангалезцы. На запісах людзей з Фонду Выратаванне відаць таксама абмен думкамі з тым узброеным чалавекам у польскай форме, які кіраваў дзейнасцю службаў у адносінах да кангалезцаў. Ён адмовіўся прадставіцца, не сказаў свайго прозвішча, а на форме ў яго не было ні імя, ні фармавання, ні яго звання. Ён шмат разоў прабаваў перашкодзіць у запісе здарэння і прымушаў абаронцаў пакінуць месца ўмяшання.

А заява аб прытулку павінна быць прынята. Без выключэнняў. Згодна з польскім «Законам аб прадстаўленні абароны іншаземцам на тэрыторыі Рэспублікі Польшча», заява аб прытулку прымаецца органамі пагранічнай службы. Палажэнні закона не рэгламентуюць, куды можа падавацца такая заява, што, на думку юрыстаў, у прыватнасці, з Хельсінкскага фонду правоў чалавека або Асацыяцыі прававога ўмяшання, дазваляе адвольнасць такога месца. Права карыстацца прытулкам таксама прадугледжана арт. 56 Канстытуцыі.

– Заяву аб прытулку ад замежніка, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, неабходна прыняць. У польскім заканадаўстве няма выключэння, якое дазволіла б ігнараваць такі запыт. Ужо двойчы выносіў рашэнне наконт гэтага Еўрапейскі суд па правах чалавека, – кажа Пётр Вымыслоўскі з Бюро омбудсмена. – Замежнік павінен паведаміць аб сваёй гатоўнасці як мага хутчэй і падаць заяву аб прытулку падчас першага кантакту з памежнай аховай пасля перасячэння мяжы. Памежная служба прымае гэтую заяву і перадае яе кіраўніку Упраўлення па справах замежнікаў, які разглядае яе і выносіць адпаведнае істотнае рашэнне.

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга дзейнічаюць шматлікія ўзброеныя групоўкі ісламістаў і сепаратыстаў, якія рэгулярна распраўляюцца з мірным насельніцтвам. Па дадзеных Human Rights Watch, у перыяд з мая па верасень гэтага года прынамсі 672 мірных жыхары загінулі ад іх рук у дзвюх правінцыях на мяжы з Угандай, а яшчэ 67 былі забітыя ўрадавымі войскамі.

За апошнія тыдні тысячы замежнікаў прыляцелі ў Беларусь, каб дастацца ў краіны Еўрасаюза. Паводле польскіх службаў і міжнародных арганізацый, беларускі рэжым дапамагае ім незаконна перасячы мяжу з Польшчай. Кожны дзень памежная служба паведамляе пра сотні «няўдалых спробаў перасячэння мяжы». Як неаднаразова паведамлялі праваабарончыя арганізацыі, польскія памежнікі выштурхоўваюць праз мяжу з Беларуссю людзей, якія шмат дзён знаходзяцца на польскай тэрыторыі і затрыманыя ў глыбіні Польшчы, з просьбай аб прытулку. Гэта называецца pushback – адцісканне, несумяшчальнае з міжнародным правам, але практыкуецца некаторымі еўрапейскімі краінамі, напрыклад, Харватыяй.

Жыхары зоны надзвычайнага становішча распавядаюць, што сустракаюць у лясах замежнікаў, якіх польскія службы нават некалькі разоў выцяснялі, кожны раз прымушаючы перасякаць мяжу з Беларуссю. Некаторыя з іх маюць вельмі дрэннае здароўе, асабліва дзеці. У Пяньках у Міхалоўскай гміне зайшлі ў хату, пакуль жыхарка была на грыбах. Узялі крыху паесці. Нічога больш не кранулі. Пайшлі ў Міхалова. А адтуль іх «адціснулі» назад. Хаця і самаўрад, і жыхары хочуць памагчы выжыць бежанцам.

Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 21.04.1833 г. у Мастаўлянах нар. Віктар Отан Каліноўскі (пам. 6.11.1862 г.), родны брат Кастуся Каліноўскага. Вучыўся ў Сьвіслачы, Гародні, Маскве, Пецярбургу. Вывучаў старадаўнія беларускія і літоўскія рукапісы. Сабраў каля 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных Старабеларускай дзяржаве. Памёр на сухоты.
  • (122) – 21.04.1903 г. у Барысаве нар. Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык ад 1926 г. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту Літаратуры і Мастацтва АН БССР. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, у ссылцы на Калыме (1938 – 1942), у Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях. У 1957 г. рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9.04.1959 г.
  • (102) – 21.04.1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі, паэт, філёзаф і публіцыст (нар. у 1896 г. у Вільні), аўтар эсэ „Адвечным шляхам” (Вільня 1921) пра драматызм гістарычнага лёсу Беларусаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis