Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Да 90-годдзя Міколы Гайдука

Цяжка быць прарокам на сваёй бацькаўшчыне…

Як толькі прыходзіць свята майскага Міколы, успамінаю Міколу Гайдука. 29 мая мінула 90 гадоў з дня яго нараджэння ў Кабылянцы пад Міхаловам. Апошні раз грамадскім чынам беларускае асяроддзе Беласточчыны ўспамінала яго гучна ў 2013 г. – быццам бы з нагоды 80-годдзя ад нараджэння. Быццам бы – бо як аказалася тады, калі мы рыхтавалі канферэнцыю і выстаўку прысвечаную юбілею, сапраўдным годам нараджэння быў не 1933, а 1931, што сям’я пазначыла на надмагільным помніку, які пабачылі, заехаўшы на праваслаўныя могілкі на Выгодзе ў Беластоку. Раней пра той факт расказала сястра Міколы – Зінаіда. Але ў 2013 г. нагодай да двухдзённага святкавання была перадусім 15 гадавіна смерці вядомага беларускага дзеяча, літаратара, публіцыста, фалькларыста і педагога, які развітаўся з гэтым светам нечакана 2 верасня 1998 г.

Маштабнае святкаванне ў Бельску-Падляшскім, Міхалове і Беластоку завяршылася тады выданнем прысвечанай яму кнігі «У беларускасці наш паратунак. Мікола Гайдук (1931-1998) – асоба і справа». Тым не менш кніга не была звянчэннем прысутнасці Міколы Гайдука ў нашай памяці. Аказалася тады, што каб яе дапоўніць, трэба шмат што яшчэ зрабіць. Гражына Харытанюк-Міхей з дапамогай (і з інспірацыі Валянціны Швед) сабрала агромністую бібліяграфію творчасці Міколы Гайдука, якую быццам бы пачаткова мелася выдаць Ксёнжніца Падляшская… Не ўдалося  яе таксама выдаць у Беластоцкім універсітэце. Кафедра Беларускай Культуры, на якой мы працавалі, арганізуючы святкаванні ў 2013 г., асталася даўно ў памяці, хаця шыльда па вуліцы Лінярскага вісела яшчэ са два гады пасля яе ліквідацыі. Не відаць пакуль зацікаўлення выданнем бібліяграфіі ні ў Беластоку, ні ў Міхалове. А гэта ж яўны доказ таго, што Мікола Гайдук зрабіў у сваім творчым жыцці і ўсім нам павінна залежаць, каб урэшце бібліяграфія пабачыла свет у друкаваным выглядзе. Мікола Гайдук гэта энцыклапедычная постаць! Гражыне Харытанюк-Міхей удалося змясціць яго даволі абшырную біяграму ў пятым томе слоўніка «Etnografowie i ludoznawcy polscy. Sylwetki, szkice biograficzne” (Kraków 2019, с. 57-61).

Намаганнямі раднага Славаміра Назарука яшчэ ў 2013 г. паявілася у Беластоку вуліца Міколы Гайдука, за што Рада горада прагаласавала аднагалосна. Але ў Міхалове такой вуліцы дасюль няма, хаця яшчэ ў снежні 2012 г. Кафедра Беларускай Культуры Беластоцкага Універсітэта, Беларускае Гістарычнае Таварыства, Праграмная Рада Тыднёвіка «Ніва»,  Згуртаванне Беларускіх Журналістаў ды рэдакцыя «Przeglądu Prawosławnego” звярнуліся да бургамістра Міхалова Марка Назаркі і да Гарадской рады з такой прапановай. У чэрвені 2013 г. паўтарылі нашу грамадскую прапанову. На жаль, ні адказу на нашу просьбу, ні названня вуліцы не дачакаліся да сёння… Можа варта яшчэ раз папрасіць бургамістра Міхалова Марка Назарку, каб усё ж такі назваць вуліцу імем Міколы Гайдука ў яго родным горадзе. Можа таксама мясцовыя ўлады ды ўстановы культуры, напр. Гарадская бібліятэка ці Дом культуры зацікавіліся б выданнем бібліяграфіі Міколы Гайдука, каб пабачыць, якая значная постаць нарадзілася ў іхняй гміне.

Варта таксама згадаць пра абшырны архіў і бібліятэку Міколы Гайдука, якія паводле яго волі дасюль – маю надзею – захоўваюцца ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы і чакаюць апрацавання і выдання.

Астаецца мець таксама надзею, што ўсяго гэтага дачакаемся нягледзячы на ўсе складанасці лёсу. Хаця сп. Зінаіда Садаўнічая, сястра Міколы Гайдука, не дачакалася, адышоўшы з гэтага свету ў каранавірусны час 1 лістапада 2020 г. Але жывем пакуль мы, дочкі і ўнучкі Міколы Гайдука і нешта робім. Яго ўнучка Наталька Сушчыньская ўвайшла ўжо паспяхова ў літаратуру з кнігай сваіх апавяданняў „Dropie”.

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.
  • (129) – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.
  • (120) – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com