Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзень волі 2021 у Беларусі. Cілавікі не дапусцілі да масавых дэманстрацый

Можна было прадбачыць, што з нагоды 25 Сакавіка ў гэтым годзе ў Беларусі людзі на вуліцы не выйдуць. Былі спробы атрымаць дазвол, але адказ прыйшоў адмоўны. Нягледзячы на гэта тэлеграм-каналы і лідары апазіцыі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка, якія на выгнанні за мяжой, мабілізавалі беларусаў да новай хвалі пратэстаў. Каб не дапусціць да таго, рэжым кінуў аграмадныя мілітарныя сілы.

У Мінску ў суботу 27 сакавіка, калі планавалася галоўная масавая дэманстрацыя для ўшанавання 103. угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, колькасць міліцыянтаў і вайскоўцаў перавышала лік асоб, якія намерваліся першымі выйсці на вуліцу. Таму не ўдалося сфармаваць калоны. Затрыманых было больш як 200 асоб.

Ва ўзніклай сітуацыі толькі невялікія групы шпацыравалі з бел-чырвона-белымі сцягамі тратуарамі і ў жылых кварталах.

Сімвалам сёлетняга адзначэння ўгодкаў БНР былі феерверкі, што рассвятлялі неба над Мінскам да познай ночы. Кіроўцы трубілі таксама клаксонамі аўтамашын.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 21.04.1833 г. у Мастаўлянах нар. Віктар Отан Каліноўскі (пам. 6.11.1862 г.), родны брат Кастуся Каліноўскага. Вучыўся ў Сьвіслачы, Гародні, Маскве, Пецярбургу. Вывучаў старадаўнія беларускія і літоўскія рукапісы. Сабраў каля 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных Старабеларускай дзяржаве. Памёр на сухоты.
  • (122) – 21.04.1903 г. у Барысаве нар. Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык ад 1926 г. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту Літаратуры і Мастацтва АН БССР. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, у ссылцы на Калыме (1938 – 1942), у Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях. У 1957 г. рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9.04.1959 г.
  • (102) – 21.04.1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі, паэт, філёзаф і публіцыст (нар. у 1896 г. у Вільні), аўтар эсэ „Адвечным шляхам” (Вільня 1921) пра драматызм гістарычнага лёсу Беларусаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis