Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Успамін пра Міхася Дрынеўскага

Міхаіл Дрынеўскі (1941-2020)
Міхаіл Дрынеўскі (1941-2020)

З увагі на пандэмію каранавіруса невядома калі і ці наогул адбудзецца ў гэтым годзе фестываль беларускай песні, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам, якога элімінацыі, а на канец гала-канцэрт, заўсёды адбываліся ў лютым-сакавіку. Але на жаль вядома, што ў складзе журы не будзе ўжо Міхася Дрынеўскага, які яго ўзначальваў няспынна на працяну мінулых 25-ці гадоў.

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі ў мінулым годзе, 9 лістапада, на 80-ым годзе жыцця адышоў у іншы свет. Народны артыст Беларусі, прафесар, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі, шматгадовы мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, Міхаіл Паўлавіч зрабіў неацэнны ўнёсак у захаванне беларускіх народных традыцый, папулярызацыю нашай песеннай спадчыны… Ён быў адным з самых выбітных дзеячаў беларускага музычнага і харавога мастацтва, багата адораны фалькларыст і этнограф, аранжыроўшчык і выдатны дырыжор. Нарадзіўшыся ў знакамітай песеннай вёсцы Тонеж на Палессі, ён з дзяцінства палюбіў народную песню, атрымаў грунтоўную адукацыю ў Гомельскім музычным вучылішчы і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, пераняў з рук у рукі ад Генадзя Цітовіча здабыткі і традыцыі Дзяржаўнага народнага хору БССР і пакінуў пасля сябе ўнікальны мастацкі калектыў як сапраўдны эталон нацыянальнага мастацтва і прыгожую візітную картку сучаснай Беларусі.

Ёсць дамоўленасць з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Беластоку аб заснаванні памятнага дыплома і спецыяльнага прыза імя М. Дрынеўскага для ўзнагароджання пераможцаў. Гэты фестываль – унікальная з’ява не толькі ў Польшчы, але і для ўсіх беларусаў у свеце. 59 гадоў з часу заснавання і 29 у рангу Агульнапольскага зрабілі гэты фестываль важнейшай культурнай падзеяй, да якой актыўна рыхтуюцца ўсе творчыя беларускія калектывы і выканаўцы ў Польшчы, чакаюць шматлікія ўдзячныя гледачы і слухачы, на які выязджаюць лепшыя творчыя калектывы з Беларусі.

Міхась Паўлавіч вельмі любіў гэты фестываль, заўсёды з радасцю сустракаўся з удзельнікамі яго як з даўнімі і добрымі сябрамі. Не было таго выпадку, каб не падтрымаў той ці іншы калектыў, можа і не заўсёды высокага ўзроўню, але улюбёны ў беларускую песню, бо „яны ж душой спяваюць”…

Чарговы 30-ы Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня – 2021”, перанесены з лютага на пазнейшы тэрмін, адбудзецца ўжо без Міхася Паўлавіча. Але, ён будзе абавязкова прысутнічаць на фестывалі ва ўспамінах арганізатараў і ўдзельнікаў, у песнях з яго апрацоўкамі, у памятных дыпломах і прызах яго імя для пераможцаў! (тс)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (211) – 18.04.1814 г. у Лагойску нар. Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык і краязнавец. Закончыў Менскую гімназію (1831), заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцяў і Віленскую археалягічную камісію, вывучаў курганы, гарадзішчы і
  • (122) – 18.04.1903 г. у Пабокавічах каля Бабруйска нар. Платон Галавач, пісьменьнік. Друкаваўся з 1921 г., аўтар зборнікаў „Дробязі жыцьця” (1927), „Хочацца жыць” (1930), „Апавяданьні” (1934). Расстраляны 29.10.1937 г., праўдападобна ў Курапатах.
  • (104) – 18.04.1921 г. афіцыйнае адкрыцьцё ў Менску Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.
  • (59) – 18.04.1966 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) беларускі нацыянальны дзеяч Станіслаў Грынкевіч (народжаны 23.02.1913 г. у Новым Двары на Дуброўшчыне).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis