Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вельмі каштоўная ініцыятыва

З’явіўся асаблівы музычны дыск з запісам ужо знікаючай адвечнай традыцыі беларусаў Беласточчыны. Наш даўні рэдакцыйны сябра Юры Каліна, цяпер супрацоўнік тэлеканалу Белсат, вырашыў зберагчы ад забыцця пахавальныя песні, што спяваюць ля труны нябожчыка. Гэты звычай адыходзіць у небыццё, асабліва ў мястэчках і гарадах, дзе сем’і развітваюцца з памерлым ужо не ў ягоным, але пахавальным доме. Калісь вясковыя спявачкі (з мужчын такія песні мала хто спяваў) выконвалі народна-рэлігійныя жалобныя песні цягам нават двух доўгіх вечароў, бо столькі часу, бывала, нябожчык ляжаў у труне.

Юры Каліна як выдавец дыска „Пахавальныя песні вёскі Кашалі” („Pieśni pogrzebowe wsi Koszele”) змясціў на ім шаснаццаць такіх твораў у выкананні жанчын са сваёй роднай вёскі. Запісы зрабіў Ян Смык з Польскага Радыё Беласток, а музычна іх апрацаваў рэалізатар гуку Марк Папай.

Песні, што апынуліся на дыску, на стылізаванай рускай мове (са словамі таксама з царкоўна-славянскай мовы). У іншых раёнах Беласточчыны – асабліва на Сакольшчыне – пахавальныя песні спявалі (і яшчэ спяваюць) таксама на мясцовай мове, а нават чыста па-беларуску. Варта было б і іх запісаць на дыску. Не толькі таму, што – як у Фейсбуку напісаў Юры Каліна – jak uże ne bude komu śpiwaty, to można bude płytu do mahnitofona wkładaty… Але перадусім таму, што гэта частка нашага духоўнага багацця і беларускай спадчыны на Падляшшы.

Дыск можна набыць уплачваючы ахвяру на рамонт арлянскай царквы на рахунак прыхода ў Орлі:

Parafia Prawosławna pw. św. Michała Archanioła w Orli

Bank Spółdzielczy w Hajnówce

Nr rach. 8071 0006 0016 5246 2000 0010

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (423) – 19.04.1602 г. пам. Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі. Адукаваны чалавек, праціўнік езуітаў. Выдаўца „Катэхізіса” (1598 г.) з 300 рэлігійнымі песьнямі.
  • (144) – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. -- Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасад у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двое сыноў расстраляных.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis