Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Грамадства

Беларусы, якія з’ехалі ў Польшчу

Колькі беларусаў з Беларусі жыве ў Польшчы? Падлічыць даволі складана, але можна смела меркаваць, што яны – другая па колькасці група мігрантаў пасля ўкраінцаў. На пачатак 2020 году ў краіне налічвалася 25 тысяч беларусаў з картамі побыту. Яшчэ дакладна некалькі дзясяткаў тысяч жывуць на падставе нацыянальных віз. «Часопіс» пагаварыў з трыма беларусамі, якія пераехалі ў Польшчу з розных прычынаў і ў розныя часы. Але ўсіх іх яднае прага лепшага жыцця.

 

Максім Ц., палітычны ўцякач. У Польшчы ад верасня 2020 года:

Я з’яўляюся грамадска-палітычным актывістам, у 2016 годзе быў кандыдатам у Палату прадстаўнікоў па Вялейскай акрузе ад дэмакратычных сіл, таксама прымаў удзел у выбарах 2019 года як давераная асоба кандыдата ў Палату прадстаўнікоў. Удзельнічаў у абаронах Курапатаў, і яшчэ шмат чаго іншага.

З-за сваёй дзейнасці, і праз іншыя палітычна матываваныя прычыны я не мог працяглы час знайсці працу. Актыўна ўдзельнічаў у выбарах гэтага года, з іншымі актывістамі ладзілі пікеты ў Вялейцы, а потым прымаў актыўны ўдзел у пратэставым руху, цудам пазбягаў затрымання. Але яшчэ нават да асноўнага дня галасавання да мяне ўжо прыходзілі міліцыянты. Не ведаю чаго менавіта яны хацелі, бо я не жыву па адрасе рэгістрацыі, але ўлічваючы, што было шмат прэвентыўных затрыманняў, думаю, і мяне хацелі арыштаваць.

Мы бачылі, як людзей збівалі на Акрэсціна і падчас затрыманняў, а зараз сітуацыя пачала зноў пагаршацца, і хвалюючыся за сваё жыццё і здароўе я быў вымушаны зʼехаць з радзімы.

Чаму менавіта Польшча? Мне здаецца, гэта самая блізкая для Беларусаў краіна, нас аб’ядноўвае адзінае мінулае. Тут жывуць вельмі светлыя, добрыя, ветлівыя людзі. Таксама падобныя працэсы, што адбываліся ў Польшчы ў пачатку 80-ых гадоў мінулага стагоддзя, зараз адбываюцца ў Беларусі. Палякі гэта добра бачаць і я вельмі ўдзячны за іх стаўленне і дапамогу беларусам!

Ды яшчэ магчыма палякі мне бліжэй, з-за маіх продкаў. Я вывучаў гісторыю сваёй сямʼі і ведаю, што на пачатку 19-га стагоддзя мае шляхетныя продкі прыехалі з тэрыторыі Польшчы.

Пераезд быў нескладаны. У мяне была віза, таму я мог патрапіць у Польшчу. Праўда, прышлося адбыць 10-дзённы каранцін. Зараз актыўна вучу польскую мову і шукаю працу.

 

Зміцер Крапіўніцкі, праектны менеджэр, у Познані ад 2018 года.

«Я жыву ўжо ў Польшчы трэці год, пераехаў улетку 2018 году, таму што ў прынцыпе чакаў такой сітуацыі ў краіне. Мяне палохала паўзучая інтэграцыя і аншлюс з Расеяй, не хацелася мне мець пашпарт з двухгаловым арлом. Таму і перабраўся.

У Беларусі я скончыў гістарычны факультэт, але працаваць у школах настаўнікам не здолеў праз палітычныя погляды. Таму пачаў працаваць у IT.

Іншая прычына маёй міграцыі – пасіўнасць і змучанасць людзей. Хоць зараз я і памяняў сваё меркаванне, аднак вярнуцца на Радзіму не здолею. Першапачаткова хацеў патрапіць у Штаты на палітычны прытулак, актыўна шукаў варыянты. Аднак мне не хапала дакументаў, каб даказаць пераслед. Хоць я актыўна ўдзельнічаў у розных акцыях у Беларусі, пару разоў мне пралятала дубінка па твары.

Год рыхтаваўся да пераезду, вучыў мову, прабіваў варыянты з працай і вучобаю. Польшча была лёгкім варыянтам. Я працаваў на ўдалёнцы, таму мог дазволіць сабе не шукаць працу тут на месцы. Але месяц таму мяне скарацілі. Добра што паспеў атрымаць карту побыту і магу зараз працаваць без дазволаў. Зараз актыўна шукаю працу ў Польшчы. Магчыма, прыйдзецца працаваць фізічна, паглядзім.

Польшча не зусім мая краіна. Калі глядзець на іхную палітыку, то мне гэта нагадвае нашы 90-ыя. Але з іншага боку тут меней фармальныя стасункі паміж людзьмі. Я, напрыклад, часам п’ю піва з паслом у Сейм! У Беларусі такое немагчыма.

Мне падабаецца вялікая колькасць бясплатных або за сімвалічную аплату рэчаў: моўныя курсы, гурткі па інтарэсах. Добра працуе бартар.

Розніцы ў менталітэце я не заўважыў, толькі палякі больш усміхаюцца. А так тое самае, усе ныюць на кухнях.

 

Раман Трацюк, мастак. У Польшчы ад 1999 года.

Я вельмі даўно займаюся мастацтвам. Яшчэ ў 1998 годзе мы з Вольгай Маслоўскай у Берасці арганізоўвалі беларуска-польскую выставу «4+B-O», на якой упершыню ў Берасці паказалі перформанс, пазней у 1999 былі куратарамі Першага беларуска-польскага фестывалю сучаснага мастацтва, на якім свае работы паказалі важныя мастачкі і мастакі з Польшчы і Беларусі, а таксама адбыўся легендарны спектакль «Bільгаць» Sceny plastycznej KUL Лешэка Мандзіка.

Фестываль прыцягнуў вялікую ўвагу ў сродках масавай інфармацыі, а нашы арганізатары былі вымушаныя сустракацца з гарадскімі ўладамі і КДБ.

Менавіта з-за адсутнасці свабоды і прасторы для сучаснага мастацтва ў Беларусі я вырашыў паехаць вучыцца ў Польшчу. Я ўжо займаўся фатаграфіяй, перформансам, інсталяцыяй. А беларуская Акадэмія Мастацтваў і тады, і цяпер была вельмі кансерватыўная. А Познань абраў таму, што Akademia Sztuk Pięknych (зараз UAP) была вельмі прагрэсіўным месцам.

Я жыву ў Польшчы больш за 20 гадоў, і, канешне, краіна вельмі змянілася за гэты час. Польшча ўвайшла ў Еўразвяз, для краіны адкрыліся межы… Гэта быў вельмі рамантычны момант. Прафесійныя кантакты сталі значна больш простымі. Я бачу вельмі вялікі прагрэс у розных сферах жыцця! Асабліва калі параўноўваць з Беларуссю, дзе ўсё нязменна і «стабільна».

Перформанс Рамана Трацюка у Берасці

Я заўсёды вельмі паважаў польскі тэмперамент і адкрытасць. У Польшчы іншы стандарт кантактаў і камунікацыі паміж незнаёмымі людзьмі. Я ніколі не сутыкаўся з нейкай дыскрымінацыяй, магчыма таму, што я добра размаўляю па-польску, без акцэнту. Але апошнім часам чуў, што да некаторых замежнікаў ставяцца не так прыязна.

Сваю будучыню я звязваю з Польшчай і Познанем. Пасля сканчэння вучэльні я застаўся там працаваць як выкладчык, абараніў доктарскую ступень і рыхтуюся да габілітацыі. Таксама раблю шмат выстаў, незалежных мастацкіх праектаў, распрацоўваю візуальныя ідэнтыфікацыі для фестываляў, супрацоўнічаю з музеямі.

Я мару, каб у Беларусі таксама была інфраструктура для такога функцыянавання сучаснага мастацтва. У мяне вялікі досвед арганізацыі такіх рэчаў, маю тэарэтычную падрыхтоўку. Калі рэвалюцыя пераможа, то я з вялікім задавальненнем увайду ў будаванне структур сучаснага мастацтва і культуры ў Беларусі.

Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (231) – 23.04.1794 г. утварылася Найвышэйшая Літоўская Рада – рэвалюцыяйны ўрад Літвы і Беларусі падчас Касьцюшкоўскага паўстаньня.
  • (139) – 23.04.1886 г. у мястэчку Пасадзец Вілейскага павету нар. Зьмітрок Бядуля (сапр. прозьвішча Самуіл Плаўнік, пам. 3.11.1941 г. у эвакуацыі каля Уральска ў Казахстане), пісьменьнік. Друкаваўся з 1910 г., пачаткова ў „Нашай Ніве”. У лютым 2020 г. адбылася эксгумацыя яго ў Уральску, а 3.11.2020 г. адбылося перапахаваньне на Усходніх могілках у Менску.
  • (121) – 23.04.1904 г. у вёсцы Нізок, Ігуменскага павету, нар. паэт Паўлюк Трус. Маючы 25 год памёр у Менску на тыф, пахаваны на Вайсковых могілках.
  • (81) – 23.04.1944 г. ва Уснаршчыне на Беласточчыне нар. Мікола Давідзюк – мастак, прафесар Акадэміі Мастацтваў у Лодзі, якую закончыў у 1969 г. і з якой звязаны працай з 1971 г., з 1989 г. вядзе ў ёй майстэрню жывапісу. З нагоды юбілею жадаем спадару Міколу творчага натхненьня, новых прац і выставак!

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis