Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Беларусаў чакае свабода

Напярэдадні Новага 2021 года, наш карэспандэнт зрабіў журналісцкае апытанне. Вядомым беларускім асобам было зададзена толькі адно пытанне: На Вашу думку, якой будзе Беларусь і што чакае беларусаў у 2021 годзе?

Вось што адказалі беларусы.

Зміцер Дашкевіч
Зміцер ДАШКЕВІЧ,

палітык, былы лідэр незарэгістраванага беларускага руху „Малады Фронт”, палітзняволены, вязень сумлення:

– Беларусаў у 2021 годзе чакае толькі свабода!

Віктар Марчук

Віктар МАРЧУК,

журналіст, рэдактар „Брэсцкай газеты”(b-g.by):

– У 2021 годзе Беларусь застанецца Беларуссю. Але гэта будзе зусім іншая краіна. Краіна, якая ачысціцца ад таго смецця, што накапілася за чвэрць стагоддзя. Беларусь стане краінай для жыцця, для творчасці, для тварэння. У мяне няма ніякіх сумненняў і ў тым, што ў Новым годзе беларусы будуць працягваць здзіўляць свет.

Пад Новы год людзі заўсёды загадваюць нейкія пажаданні, мараць пра будучыню, пра нешта запаветнае і светлае. Пра тое, што сёння можа здавацца вельмі далёкім, нават пра тое, што можа і не збыцца. Але беларусы мараць пра вельмі добрае, шчырае, дарагое сэрцу. І я, як мільёны беларусаў, спадзяюся і веру, што ў Новым годзе ў нашай роднай, любай, шматпакутнай Рэспубліцы Беларусь здзейсніцца тое, пра што мы сёння ўсе марым.

Наша жыццё памяняецца. Беларусь стане іншай. Найперш вольнай ад дыктата ўлады, якая поўнасцю страціла давер людзей. І ў Беларусі спыніцца насілле і гвалт. Вочы беларусаў засвецяцца. Думкі перафармаціруюцца. Беларусы стануць больш усміхацца адзін аднаму. Яны змогуць вольна гуляць па вуліцах і плошчах сваіх гарадоў і вёсак. Будуць збірацца з суседзямі ў дварах сваіх дамоў, размаўляць, піць гарбатку, слухаць музыку, танцаваць…

Беларусы стануць гаспадарамі сваёй зямлі. Здабудуць душэўны спакой, упэўненасць у заўтрашнім дні. Будуць спакойна жыць, працаваць, вучыцца, расціць дзяцей. Яны, як грамадзяне краіны, як крыніца ўлады, будуць самі вырашаць свой лёс, галасуючы на чэсных і адкрытых выбарах.

У Беларусі зноў пачнуць цаніцца шчырасць, годнасць, прафесіяналізм, а не імкненне перад кімсьці прагнуцца, выслужыцца, адрапартаваць. Хлусня больш не будзе засланяць праўду. Махлярства і крывадушнасць не будуць больш неад’емным састаўляючым дзяржаўнай палітыкі.

Калі выберамся з балота прававога дэфолту, у Беларусь вернуцца Закон і Правасуддзе. Невядомыя ў чорным не будуць біць мірных грамадзян і кідаць іх у аўтазакі. Людзей не будуць саджаць за краты на суткі і месяцы, а то і гады, толькі за тое, што яны думаюць не так, як некаму гэта хочацца. А праваахоўнікі будуць ахоўваць грамадзян, а не кучку людзей, якія акрываўленымі рукамі трымаюцца за ўладу.

Я веру, што ў 2021 годзе ўсё тое. Пра што мы сёння марым, збудзецца. Я не ведаю, калі гэта адбудзецца. Можа зусім хутка, а можа прыйдзецца чакаць некалькі месяцаў. Але гэта не так і важна. Галоўнае, што ў беларусаў ёсць мара і яны гатовыя за яе змагацца, каб яна стала рэальнасцю.

Беларусы здзівілі ўвесь свет у 2020 годзе. Не сумняваюся, такімі ж неверагодна смелымі, крэатыўнымі, згуртаванымі яны застануцца і ў 2021 годзе. І ў будучым таксама.

Жыве Беларусь!

Таццяна Севярынец
Таццяна СЕВЯРЫНЕЦ,

педагог, пісьменніца,

каардынатар БХД па Віцебскай вобласці:

– Беларусь нарэшце зажыве так, як павінна: вольна і шчасліва. Мой сын Павел Севярынец разам з тымі, хто зараз за кратамі выйдуць на волю, павялічваючы градус шчасця.

Беларусы не любяць працаваць з-пад палкі, тады ў іх атрымліваецца шмат непрыгожага і няякаснага, бо думаюць не пра вынік, а як бы дагадзіць начальству і не застацца без працы. Але зараз гатовыя і без працы застацца, бо распраўляюць спіны.

А як вольны беларус, то шмат прыгожага, якаснага і патрэбнага створыць. Будзе памятаць жорсткія ўрокі сённяшняга дня і будуць шанаваць тое, што набылі: сцяг, волю, веру.

Створаць аўтакефалію і будуць шчаслівыя. Шмат беларусаў захочуць вярнуцца на родную зямлю, каб зрабіць яе ўтульнай і прыгожай. Зло назаўсёды знікне з нашай зямлі. Я ў гэта веру!

Таццяна Грыневіч
Таццяна ГРЫНЕВІЧ,

беларуская спявачка, музыкант, грамадская актывістка:

– У 2021 годзе Беларусь будзе заставацца спеўнай. Нейкі час яшчэ будуць з’яўляцца надзённыя рэвалюцыйныя песні, якія аднойчы раніцай перарастуць у песні пераможцаў. Гэта будзе заканамерным вынікам цяперашніх шматлікіх спеўных і танцавальных сходаў – своеасаблівых рэпетыцыяў-падрыхтовак, дзе гартуюцца галасы і словы, дзе мужнеюць сэрцы й раскрываюцца душы. Песня нашай перамогі будзе магутнай і велічнай. Яе падхопяць сотні тысяч вольных людзей і зямля прыціхне заслухаўшыся гэтага Беларускага вольнага хору.

Вельмі спадзяюся, што цяперашні творчы ўздым станецца добрай традыцыяй напісання й выканання высокамастацкіх твораў, праз якія беларусы будуць расці духоўна і… моўна.

Зварот да мовы непазбежны. Як мы яшчэ раз пераканаліся ў 2020 годзе – мова таксама зброя. І гэтую зброю прынялі як сваю ўсе, незалежна ад таго, як яны сёння гавораць паміж сабой. Таму наступны год будзе й моўным, гэта значыць колькасць носьбітаў мовы узрасце. Іначай, якая ж гэта нацыянальная рэвалюцыя?

Спадзяюся таксама ў 2021 годзе ўбачыць засваенне і развіццё станоўчага досведу году 2020-га. Найперш, гэта тычыцца дваровых ініцыятываў і практыкі ўзаемадапамогі, супольных печываў і гарбатаў, супольнага выхавання дзяцей, якія будуць умець жыць разам, сваёй сям’ёй, сваім дваром, сваімі вёскай або местам, а ўрэшце – сваёй краінай, і пад сваімі бел-чырвона-белымі сцягамі. Сцягамі агульнымі, публічнымі там, дзе нам захочацца і глыбока сваімі, інтымнымі ў сэрцах і душах.

Жыве Беларусь!

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (461) – У берасьцейскай друкарні у 1563 г. была надрукавана Біблія – адно з самых поўных і лепшых тагачасных выданьняў, вядомая як „Радзівілаўская Біблія”.
  • (142) – 3.11.1882 г. у Акінчыцах нар. Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, пам. 13.08.1956 г. у Мeнску), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Друкавацца пачаў у 1906 г. у газэце „Наша Доля”, паэмы „Новая зямля” (1923), „Сымон-музыка” (1925), „Суд у лесе” (1943), „Адплата” (1946), „Рыбакова хата” (1947), аповесьці, п’есы, каля дваццаці зборнікаў вершаў, апавяданьняў, нарысаў ды іншых.
  • (114) – выданьне у 1910 г. першага зборніка вершаў Якуба Коласа „Песьні жальбы”.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Максім Бурсевіч (нар. 9.08.1890 г. у Чамярах каля Слоніма), нацыянальны дзеяч, сакратар БСР Грамады.
  • (87) – 3.11.1937 г. расстраляны саветамі Павал Валошын (нар. 10.07.1891 г. у Гаркавічах Сакольскага павету), дзеяч БСР Грамады, дэпутат Сойма (1923-1928).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis