This Day In History: 1921-01-17
17.01.1921 г. у Сеньне каля Оршы пам. кс. Аляксандр Астрамовіч (нар. 26.11.1878 г. у Навасядах на Ашмяншчыне), адзін з пачынальнікаў беларускага хадэцкага руху і прапаведнікаў у касьцёле на беларускай мове, паэт (Aндрэй Зязюля). Закончыў духоўную сэмінарыю ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1910 г., служыў у Ракаве (1911), Аннопалі (1912), Бабруйску (1915), Сьмілавічах, Лунінцы, Осе, Рубяжэвічах (1916), Жарноўцы, Абольцах (1917), з 1919 г. у Сеньне. З 1909 г. друкаваўся ў беларускім друку („Наша Ніва”, „Biełarus”, „Śvietač”, „Krynica”), аўтар зборніка вершаў „Z rodnaha zahonu” (1913, 1931), аўтар рэлігійнага гімна „Божа, што калісь народы…”.