This Day In History: 1905-11-22
22.11.1905 г. у Гародні нар. Мсьціслаў Аляхновіч, мовазнавец. Закончыў гуманістычны і праўны факультэты Віленскага Унівэрсытэта. Пасьля ІІ сусьветнай вайны кіраваў Дзяржаўнай Рэпатрыяцыйнай Управай (Państwowy Urząd Repatriacyjny). З 1949 г. працаваў навукова ў Лодзінскім Унівэрсытэце, дасьледаваў рускую мову і займаўся зацікаўленьнямі беларускім фальклёрам і мовай у ХІХ ст. Памёр 24.07.1982 г. у Лодзі. У 1986 г. была выдадзена яго доктарская дысэртацыя „Polscy badacze folkloru i języka białoruskiego w XIX w.”