This Day In History: 1910-03-05
5.03.1910 г. у Ціхінічах Рагачоўскага павету нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі – на эміграцыі) – гісторык, палітычны дзеяч. У 1930 г. арыштаваны й прыгавораны на 3 гады лагера асобага прызначэньня. У 1939 г. вярнуўся ў БССР, у 1941 г. трапіў у баях пад Масквой у нямецкі палон. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным і культурным руху падчас нямецкай акупацыі, між іншым зьвязаны быў зь Беларускай Цэнтральнай Радай. З 1944 г. у Нямеччыне, з 1950 г. жыў у ЗША, вёў асабліва актыўную дзейнасьць у галіне дасьледаваньня гісторыі Беларусі ў XX ст. Памёр 25.05.1987 г. у Кліўлендзе.