Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Згадка

Забытыя нашаніўцы

Добра згадала Лена Глагоўская двух паэтаў з Гарадоччыны (Czasopis, 2020, №1) –  М. Арла (Сцяпана Пятэльскага) і Каршуна (Янука Дарашкевіча). Як пісаў пра іх Максім Багдановіч ў 1913 годзе, „Арол і Янук Д. – людзі, што маюць палёт і талент… Трапляюцца ў іх часам і вершы даволі сільныя па пад’ёму і думцы…”.

Сапраўды, паэты з Гарадоччыны мелі „палёт і талент”. Але пры жыцці ім не пашанцавала патрымаць у руках першыя свае зборнікі вершаў, як напрыклад, таму ж Максіму Багдановічу свайго „Вянка” ці Гальяшу Леўчыку – „Чыжыка беларускага”. „Творы” М. Арла з Гарадка падрыхтваў і выдаў у 1991 годзе Янка Саламевіч, а зборнік вершаў Янука Дарашкевіча „Маркотныя зоркі” падрыхтаваў і выдаў я за свае ўласныя сродкі ў 2014 годзе ў мінскім выдавецтве „Кнігазбор”. Хаця абяцаў мне шмат часу наш вядомы і слаўны мастак Лёнік Тарасэвіч, што мы разам выдадзім прыгожы зборнік вершаў Янука Дарашкевіча. Ён сам аформіць кніжку Дарашкевіча, а я падрыхтую тэксты. Тэксты былі падрыхтаваныя, але Лёнік Тарасэвіч сваё слова не стрымаў, і таму прыйшлося мне сціпла выдаць „Маркотныя зоркі” Янука Дарашкевіча з  Меляшкoў.  Радуе толькі тое, што пабачыла свет кніжка, куды ўвайшлі 24 вершы паэта. Я напісаў да кніжкі прадмову і зрабіў каментар. З таго часу ўжо прайшло пяць гадоў.

У прадмове да кнігі М. Арла „Лірнік” Янка Саламевіч напісаў, што М.Арол – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, пачынальнік шчыры, таленавіты. І памяць пра яго ў нашым народзе павінна быць дзейснай і жывой.

Каб сказаць, што памяць пра М.Арла і Янука Д. сёння ў нас дзейсная і жывая, дык гэта зусім не так. Няма маладых даследчыкаў, якія б сёння нешта новае адшукалі пра гэтых двух паэтаў і пра іх творчасць у архівах Літвы, Беларусі, Расіі. Добра, што мы сёння зрэд часу прыгадваем іх, а, значыць, яны ёсць, яны побач з намі.

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (153) – 4.06.1872 г. у Варшaве памёр Станіслаў Манюшка (нар. 5.05.1819 г. у фальварку Убель на Меншчыне), кампазытар, дырыжор і пэдагог, аўтар вядомых опэр „Галька”, „Страшны двор”. Пачатковую адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Менску. З 1840 г. быў арганістам і дырыжорам у Вільні, у 1858-1872 гг. – дырыжорам і дырэктарам опэрнага тэатру, прафэсарам Музычнага Інстытуту ў Варшаве. У творчасьці выкарыстоўваў беларускі фальклёр.
  • (73) – 4.06.1952 г. у Чыкага (ЗША) пам. Язэп Варонка (нар. 16.04.1891 г. у Кузьніцы Сакольскага пав.), беларускі палітычны дзеяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня БНР, старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі ў 1918 г., міністр беларускіх спраў у Літве да красавіка 1920 г., у 1923 г. выехаў у ЗША (Чыкага), дзе дзейнічаў у беларускіх арганізацыях.
  • (39) – 4.06.1986 г. у Маскве памерла Канстанцыя Буйло (Калечыц), беларуская «нашаніўская» паэтка. Нарадзілася ў Вільні 2(14).01.1893 г. Аўтарка гімну «Люблю наш край». У 1989 г. яе прах быў перанесены ў Вішнева, дзе на магіле пастаўлены помнік.
  • (36) – 4.06.1989 г. у Польшчы адбыліся першыя, часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Удзельнічалі ў ім таксама беларускія кандыдаты: Сакрат Яновіч як кандыдат у Сэнат набраў 22,4 тыс. галасоў, а Яўген Мірановіч як кандыдат у Сойм набраў 14,4 тыс. галасоў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com