This Day In History: 1939-12-16
16.12.1939 г. у Менску нар. Алег Бембель «Зьніч», паэт. Закончыў Менскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі (1963) і Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па спецыяльнасьці фартэпіяна (1969). Працаваў выкладчыкам у музычных школах Менска і Глыбокага. З 1971 г. займаўся філасофіяй (у АН БССР), з 1989 г. – член Саюза Пісьменьнікаў Беларусі. У друку з вершамі выступіў у 1979 г.; аўтар кніг паэзіі «Рэха малітвы» (Нью-Йорк 1988), «Саната ростані» (Беласток 1988), дасьледваньня «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» (Лёндан 1985). З 90-ых г. у праваслаўным манастыры ў Жыровічах як інок Мікалай. Нядаўна ў Слоніме выйшаў друкам зборнік яго вершаў «Мне не цябе шкада, а тваю маці…»