This Day In History: 1929-11-04
4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым Беларуска-Амэрыканскага Грамадзкага Цэнтру „Полацак”, якога 18 гадоў быў старшынёй. Памёр 29.10.1993 г. Пахаваны на могілках Рывэрсайд у Кліўлендзе.