This Day In History: 1889-11-22
22.11.1889 г. у Малышаўцы каля Дубровы Беластоцкай нар. а. Люцыян Хвецька, каталіцкі сьвятар, ініцыятар і першы рэдактар-выдавец „Крыніцы”, працаваў рэктарам Місіянерскага Інстытуту ў Любліне (1920-1931), пасьля прафэсар духоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Пінску. З 1940 г. быў пробашчам у парафіі Хотава каля Стоўбцаў, дзе ў 1944 г. быў катаваны, пасьля чаго 28.04.1944 г. памёр у шпіталі ў Стоўпцах. Пахаваны ў Хотаве пры касцеле.