Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў кастрычніку

1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце.

710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак.

625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на рацэ Ворксле.

505 – 1519 г. беларускі новалацінскі паэт Мікола Гусоўскі пачаў складаць славутую паэму „Песьню пра зубра”.

140 –  5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча.  Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у  1907-1909 гг. вучыўся ў Інсбруку і ў Мюнхене. З 1909 г. навучаў закону божага ў гімназіі ў Гародні, дзе сарганізаваў Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з якога выйшла шмат сьведамых беларусаў і пазьнейшых беларускіх дзеячаў. Служыў пробашчам пры кляштары брыгітак. Супрацоўнічаў з газэтай „Biełarus” (1913-1915). Пасьля І сусьветнай вайны адышоў ад беларускай дзейнасьці. Памёр 26.07.1933 г. Пахаваны ў Гародні побач капліцы на старых каталіцкіх могілках. 

140 – 13.10.1884 г. ва Улянах на Віленшчыне нар. кс Баляслаў Пачопка, каталіцкі і ўніяцкі беларускі дзеяч. З 1905 г. вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, якую пакінуў пасьля 2 гадоў вучобы. Выехаў у Пецярбург, у 1911 г. здаў матуру ў гімназіі ў Шаўлях. У 1913-1915 гг. працаваў у Вільні ў каталіцкім тыднёвіку „Biełarus”, апрацаваў і выдаў кніжкі „Miatawyja listočki” (1914), „Žyćcio papieža Piusa X” (1914), „Čaławiek na wyžšynie swajej hodnaści” (1915), малітоўнік „Boh z nami” (1915). У 1916-1918  гг. вучыў беларускай мовы ў Беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы. Тады апрацаваў першую беларускую граматыку (1918). У 1920-1926 гг. працаваў настаўнікам пачатковых школ у Ваўкавыскім пав. З 1922 г. вучыўся завочна ў грэкакаталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Львове. У 1926 г. быў высьвячаны на грэкакаталіцкага сьвятара і стаў пробашчам грэкакаталіцкай парафіі ў Бабровічах на Палесьсі, дзе пабудаваў уніяцкую царкву і вёў набажэнствы на беларускай мове. Супрацоўнічаў з беларускімі выданьнямі: „Беларуская Крыніца”, „Хрысьціянская Думка”, „Да злучэньня”. Памёр 26.12.1940 г. у шпіталі ў Тэлеханах на Палесьсі. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Тэлеханах. 

140 – 28.10.1884 г. у Менску нар. Флярыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр. Закончыў драматычную школу ў Варшаве (1902), арганізаваў беларускія спэктаклі і Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі ў 1917 г. Быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам БДТ-1 у 20-ыя гады. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на прымусовую працу на Беламорканал. У 1938 г. арыштаваны паўторна і расстраляны. 

135 – 3.10.1889 г. у Празароках Дзісенскага пав. нар. Міхал Пятроўскі, беларускі каталіцкі ксёндз. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1912 г., служыў у Даўгінаве, Шаркаўшчыне. У 1925 г. быў абвінавачаны ў беларускай агітацыі і сасланы на службу на Падляшша. Памёр 26.07.1931 г. у Віннай, дзе і пахаваны на мясцовых могілках.

125 – 14.10.1899 г. у Слабадзе-Кучынцы Слуцкага пав. нар. Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і крытык. Закончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне, у 1922–1927 гг. вучыўся на этноляга-лінгвістычным аддзяленьні Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта і працаваў у рэдакцыі газэты „Савецкая Беларусь”. Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк” і „Узвышша”, з 1928 г. быў асыстэнтам на катэдры беларускай літаратуры БДУ. 24.07.1930 г. арыштаваны па справе Саюза Вызваленьня Беларусі і сасланы на 5 гадоў у Слабодскі Вяцкай вобласьці, дзе працаваў бухгальтарам. У 1937 г. арыштаваны паўторна і расстраляны 10.10.1938 г. У 1925 г. выйшла ў Менску яго кніга „Апавяданьні”. 

105 – 18.10.1919 г. у в. Старое Сяло на Меншчыне нар. Усевалад Кароль – палітычна-грамадзкі дзеяч. У 1928-1929 гг. вучыўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 1929 г. вучань Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1936 г. Пасьля студэнт мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту. Быў апошнім кіраўніком Беларускага Студэнцкага Саюзу. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 г. арыштаваны НКВД. Атрымаў прысуд 10 гадоў зьняволеньня. Памёр 4.10.1984 г. у Баранавічах, пахаваны на Русіноўскіх могілках.

100 – у кастрычніку 1924 г. у Менску быў заснаваны музычны тэхнікум.

95 – 9.10.1929 г. у Варшаве памёр кс. Адам Лісоўскі (нар. у 1882 г. у Карандах Ашмянскага пав.), адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні ў 1903 г., пасьля вучыўся ў Духоўнай Каталіцкай Акадэміі ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1907 г. Служыў у розных парахвіях на беларускіх землях: у Магілёве, Менску, Гарадзішчы, Ігумені, Анопалі. У 1922 г. узначаліў Менскі дэканат, 31.05.1922 г. арыштаваны савецкай уладай, атрымаў пакараньне 5 гадоў турмы. Сядзеў у Менску, Маскве і ў Яраслаўлі. 28.04.1924 г. у выніку абмену палітычнымі вязьнямі трапіў у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы каля Пінска і ў Віннай на Падляшшы. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты сьв. Паўла. Пахаваны ў Кляшчэлях на Беласточчыне па сваім жаданьні побач са сваім духовым апекуном кс. Адольфам Пласкавіцкім. Кс. Адам Лісоўскі адыграў станоўчую ролю ў лёсе кс. Адама Станкевіча і яго беларускай нацыянальнай сьвядомасьці.

95 – 13.10.1929 г. пуск трамвая ў Менску.

85 – 10.10.1939 г. перадача Літве Вільні і часткі былога Віленскага ваяводзтва (якія пасьля 17.09.1939 г. далучаны былі да БССР) на аснове дагавору паміж СССР і Літвой. 

85 – 28-30.10.1939 г. у Беластоку праходзіў Народны Сход Дэпутатаў, які вырашыў пра далучэньне заходнебеларускіх зямель да СССР.

80 – 26.10.1944 г. на фронце ва Усходняй Прусіі загінуў Алесь Мілюць, беларускі паэт. Нар. 6.10.1908 г. у Скорычах каля Карэлічаў. Друкаваўся з 1928 г. у заходнебеларускіх газэтах і часопісах. Летам 1944 г. мабілізаваны ў Савецкую Армію.

60  – 17.10.1964 г. каля Рэчыцы адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.

45 – 13.10.1979 г. памёр Дзьмітры Лукас, кампазітар. Нар. 16.06.1911 г. у Сьвянцянах, у 1941 г. закончыў Беларускую кансэрваторыю – клас В. Залатарова. Сярод яго твораў: опера „Кастусь Каліноўскі” (1947), вакальныя цыклы „Мэлёдыі” на вершы Лесі Украінкі, „Поры года” на вершы Эдзі Агняцьвет, музыка да спектакляў, м. ін. „Пінская шляхта” (1954) у Тэатры імя Янкі Купалы.

40 – 19.10.1984 г. у Варшаве была зарэгістравана Агульнапольская Рада Культуры Студэнтаў Нацыянальных Меншасьцяў пры Галоўнай Радзе Культуры Задзіночаньня Польскіх Студэнтаў (ZSP), у рамках якой дзейнічала Рада Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці.

35 – 15.10.1989 г. у Менску памерла Вера Пола, актрыса. Нар. у Менску 7.02.1901 г., у 1922-1977 гг. працавала ў тэатры імя Янкі Купалы. Найбольш значныя ролі: Агата ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Маланьня ў „Кар’еры таварыша Брызгаліна” Е. Міровіча, Карміліца ў „Рамэо і Джульета” Уільяма Шэкспіра.

35 – 29.10.1989 г. мітынг у Курапатах у памяць загінуўшых там ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis