Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Невядомыя лісты Паўла Крынчыка да Веры Тарашкевіч

Гэтыя лісты зберагаліся ў асабістым архіве былой жонкі вядомага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, філолага, літаратара, акадэміка Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (1928) Браніслава Тарашкевіча Веры Ніжанкоўскай-Тарашкевіч (1901-1998) – беларускай асветніцы, мемуарысткі, дачкі гісторыка Андрэя Сніткі.

Вера Тарашкевіч нарадзілася ў фальварку Кальзберг на Маладзечаншчыне. Скончыла Інстытут для высакародных дзяўчат у Петраградзе. Гэта быў апошні выпуск у 1918 годзе. Потым вучылася ў Віленскім універсітэце, належала да Беларускага студэнцкага саюза. У 1923 годзе выйшла замуж за Браніслава Тарашкевіча. Жыла ў Вільні, а пасля да канца сваіх дзён у Радашковічах пад Мінскам.

Маладая Вера Тарашкевіч
Маладая Вера Тарашкевіч

Вера Тарашкевіч напісала і пакінула цікавыя ўспаміны пра Браніслава Тарашкевіча, Аляксандра Уласава, Радашковіцкую беларускую гімназію імя Ф. Скарыны і іншыя. Жанчына пражыла доўгае жыццё і з многімі заходнебеларускімі дзеячамі падтрымлівала сувязі, перапісвалася, запрашала ў госці. Была яна знаёма і з Паўлам Крынчыкам (1898-1975) – дзеячам вызвольнага руху ў былой Заходняй Беларусі. У 1928 годзе Павел Крынчык быў абраны дэпутатам польскага сейма па спісе беларускіх арганізацый. З’яўляўся адным з арганізатараў і сябрам Галоўнага сакратарыята клуба „Змаганне”, уваходзіў у заходнебеларускі аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэсу ў Берліне.

Браніслаў Тарашкевіч з жонкай Верай і сынам
Браніслаў Тарашкевіч з жонкай Верай і сынам

У 1930 годзе беларускі дзеяч быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы (гл. артыкул „Як судзілі заходнебеларускіх дзеячаў” у сакавіцкім „Ч”). Праз два гады адбыўся абмен палітвязнямі і Павел Крынчык трапіў у Мінск. Але радавацца не было чаму, яго арыштавалі ў 1935 годзе і асудзілі „тройкай” НКУС на пяць гадоў за „сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы”. Адбыўшы тэрмін, Павел Крынчык вярнуўся ў родны Слонім. А ў 1956 годзе яго рэабілітавалі.

Павел Крынчык
Павел Крынчык

Жонкай Паўла Крынчыка была Алена Лябецкая (1903-1982) – беларуская палітычная і грамадская дзеячка. У 1929 годзе яе абралі дэлегаткай першага антыфашысцкага кангрэса ў Берліне, дэлегатам Еўрапейскага сялянскага кангрэса. У 1930 годзе беларуску палякі арыштавалі і асудзілі на 6 гадоў зняволення. З 1933 года, у выніку абмену палітзняволенымі, жыла ў БССР. Працавала ў міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі.

Алена Лябецкая
Алена Лябецкая

14 кастрычніка 1937 года яе арыштавалі органы НКУС і выслалі ў сталінскі ГУЛаг. Пасля вяртання жанчына жыла на Слонімшчыне. У Паўла Крынчыка і Алены Лябецкай нарадзілася дачка Алена. Але, пасля лагераў, іх сямейнае жыццё не ладзілася. Пра гэта Павел Крынчык і піша Веры Тарашкевіч. Грамадска-палітычная дзейнасць маладых беларусаў, польскія турмы і сталінскія лагеры пакінулі свой цяжкі адбітак на сямейных адносінах гэтых людзей.

Прапаную чытачам Czasopisu лісты Паўла Крынчыка да Веры Тарашкевіч.

Сяргей Чыгрын

 

Паважаная Вера Андрэеўна!

Атрымаўшы Вашу прывітальную паштоўку, я спяшаюся хоць коратка адказаць на Вашы пытанні. Перш за ўсё пачну з таго, што Вам вядома. Гэта значыць з апошняга арышту ў 1930 годзе 30 жніўня. Аб турэмным жыцці нашага брата Вы напэўна чулі ад Тараса1. Дык апісваць яго я не буду. Скажу адно аб тым, што ў астрозе ў нашым „Змаганні”2, як і ў „Грамадзе”3, чуць не дайшло да распаду. Аднак, апынуўшыся ў Мінску, клуба не стала – пашлі, як кажуць, „хто ў лес, хто па дровы”. Як Вам напэўна вядома, напачатку лета 1933 года Гаўрылік4 з жонкай, Валынец5, Дварчанін6, Валошын7, Мятла8, Рак-Міхайлоўскі9 апынуліся ў ГПУ. У 1935 годзе з 26 на 27 лістапада апынуўся ў ГПУ і я, па „подозрению в шпионаже”. Завочна ў Маскве я быў асуджаны на пяць гадоў „испровительных трудовых лагерей”. І ў маі 1936 года адправілі на этап. У канцы жніўня давезлі да Уладзівастока. З Уладзівастока параходам давезлі да бухты Нагаева. З Нагаева спачатку аўтамашынай дабраліся да ракі Калымы, па якой на плыту павезлі ўніз па Калыме да „прыстані” Эльген. Ад прыстані пеша па тундры пашлі далей… І пачалося лагернае жыццё. Не прайшло і трох гадоў, як я стаў дахадзягай. Аднак, жаданне вытрымаць усё дапамагло дажыць да дня аб’яднання, і за дзень да канца тэрміну, я стаў ізноў вольным, і ў пачатку 1942 года вярнуўся ва Уладзівасток, а адтуль дабраўся да Уфы. У Уфе я звязаўся з польскай секцыяй Камінтэрна і ЦК Мопра СССР, быў накіраваны на работу ў дорўпраўленне пры СМКа Башкірскай АССР. А ў канцы жніўня быў мабілізаваны ў РСЧА10, дзе працаваў дзесятнікам-прарабам на будоўлях да канца 1943 года. Напачатку 1944 года я захварэў і быў дэмабілізаваны. Мяне знялі з уліку, таму працаваў тэхруком РДО Архангельскага раёна Башкірскай АССР. У канцы 1944 года я вярнуўся на радзіму і пераканаўся, што бацька, два родных браты з жонкамі і чатыры пляменнікі загінулі. А я апынуўся ў апалі і быў пазбаўлены права на працу. Толькі ў 1956 годдзе быў рэабілітаваны, а напачатку 1960 года адноўлены ў члены КПСС з 1922 года. З 1957 года стаў персанальным пенсіянерам рэспубліканскага значэння з пенсіяй у суме 70 рублёў пажыццёва. У 1947 годзе я дапамог Лябецкай, якую вырваў з польскае турмы як жонку, вярнуцца з Калымы, бо спадзяваўся на тое, што яна моцна кахае нашу дачушку. Аднак яна, угледзеўшы маё жыццё-быццё, забрала дачку і жыла ў Слоніме, пакуль не патраціла прывезеныя грошы. У 1948 годзе яна прыехала да мяне на хутар Вострава і пачала дамагацца супольнага жыцця. Шкадуючы дачкі – я пагадзіўся.  Але хутка пачаліся спрэчкі і ў 1956-57 г. прыйшлося парваць з ёй і да гэтае пары жыву таксама, як Вы, адзін.  Хочацца спаткацца з Вамі і пагутарыць. Калі Вы можаце, дык запрашаю прыехаць у Слонім, я жыву ў доме , які застаўся ад бацькі – уваход ад вуліцы. Гэта вуліца Савецкая, 23, яна цягнецца ад вакзала. Хата з правага боку, абсаджана дрэвамі. Хатні тэлефон: 4-34.

P.S.  А. Ліс11 напісаў пра Тараса вельмі каштоўную кніжку „Браніслаў Тарашкевіч”. Пра гэту кніжку я напісаў водгук і паслаў  у „Полымя”, але пакуль што адказу не атрымаў. Чакаю прыезду. Моцна цісну Вашу руку.

Павел Крынчык – Слонім, 12.05.67 г.

 

Паважаная Вера Андрэеўна!

Шчыра дзякую за атрыманы Ваш ліст ад 16.01. г.г. Вы пытаеце, ці застаўся яшчэ хто-небудзь у жывых са „змаганцаў” і „грамадаўцаў”? Дык я мушу  сказаць, што я сам даўно цікаўлюся гэтым пытаннем. Але, на вялікі жаль, ніхто дакладна мне не адказаў на гэтае пытанне. Больш года таму назад да мяне звярнулася жонка Верамея – Аня Урбановіч, каб я ёй даў пацвярджэнне аб яе працы ў нашым цэнтральным сакратарыяці. Я выслаў гэтае пацвярджэнне і з пісьмаў даведаўся, што яна не ведае нічога не толькі пра лёс іншых, але і пра свайго мужа. У 1933 годзе яна была вывезена ў Вельск Архангельскай вобласці, а яе дачка выйшла замуж і жыве ў Смаленску. Але цяпер развялася са сваім мужам. У кастрычніку 1967 года Аня прыехала да дачкі і запрасіла мяне прыехаць да іх. Я збіраўся, але захварэў унук, таму я затрымаўся, бо ён у мяне адзін. А пасля захварэў і я. Таму спатканне не адбылося. Што датычыць мае дачкі, дык яна нарадзілася 22 сакавіка 1935 года ў Мінску. А ноччу з 26 на 27 кастрычніка мяне запрасілі ў ГПУ і толькі ў 1945 года напачатку студзеня я вярнуўся на радзіму. Вярнуўшыся я даведаўся, што ў 1937 годзе была арыштавана Лябецкая, а дачка трапіла ў дзіцячы дом у Трасцянцы. Мой меншы брат забраў дачку і прывёз яе да маіх бацькоў. Але хутка пасля пачатку вайны загінула мая сям’я, выратавалася толькі дачушка. Перажыўшы акупацыю сярод дзікунства фашыстаў без бацькоў і родных у чужых людзей, яна настолькі адзічала, што, калі я прыехаў, дык проста быў у шоку… Скончыўшы Гродзенскі педінстытут, яна выйшла замуж за малазнаёмага работніка абкама камсамола, хаця сама была членам ЦК камсамола. Але хутка гэты прайдзісвет заявіў, што давай аформім развод… І ў гэтай гісторыі разводу непрыглядную ролю сыграла Лябецкая, якая, не жывучы са мной, і цяпер жыве ў доме, які я падчас звароту з Калымы, пайшоўшы ў апалу, і быў змушаны перавесці дом з хутароў у Слонім. Склаў яго, зрабіў падлогу, печы, пачаў трымаць коз, здаваў пакой афіцэрам, каб толькі мець грошы на жыццё аж да 1956 года, пакуль не быў рэабілітаваны і не атрымаў у 1957 годзе персанальнай пенсіі. Вось і цяпер на кожным кроку яна нахабна, не маючы ніякага сумлення, стараецца зняважыць, як толькі з’явіцца якая-небудзь мажлівасць. Як бачна, яна, Лябецкая, будучы дачкой царскага жандарма, прыкідвалася тады беларускай, а цяпер раптам стала зацятай бальшавічкай-падпольшчыцай. І нагла нават піша ў кнізе „Вильнюсское подполье”12, што ёй (маецца на ўвазе Алене Лябецкай. – С.Ч.) „часто приходилось участвовать в заседаниях клуба „Змаганне”, выполнять различные его поручения”, хоць гэтага зусім не было. Падчас злосьці яна мяне кліне за тое, што я яе вырваў з польскай турмы, патрабуючы яе абмену, што гэтым яе загубіў, бо, каб не абмен, дык яна была б міністрам. Невядома толькі дзе. Лябецкая забылася, што да абмену, яна мела толькі тры класы гімназіі і то ў гады рэвалюцыі, што я дапамог папасці ў камвуз і БДУ, дзе яна правучылася да 1937 года. Вось як бывае. Жыццё – вельмі складаная рэч, а людзі – гэта жывыя сфінксы, якія ў сабе хаваюць шмат нечаканасцей. І, выходзіць, што Вы памятаеце Лябецкую, прыгожай дзяўчынкай, толькі вонкава. Але не ўсё золата, што блішчыць…

А пакуль што – бывайце! Пішыце мне заказным. Бо часта пісьмы не даходзяць да мяне.

З пашанай – П. Крынчык.

(Ліст без даты)

1 Тарасам называлі сябры Браніслава Тарашкевіча.

2 „Змаганне” – беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сейма, створаная ў 1928-1930-х гадах.

3 Грамада – масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925-1927 гадах.

4 Язэп Гаўрылік (1893-1937) – дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі.

5 Флягонт Валынец (1879-1937) – заходнебеларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.

6 Ігнат Дварчанін (1895-1937) – заходнебеларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, пісьменнік, педагог.

7 Павел Валошын (1891-1937) – заходнебеларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.

8 Пятро Мятла (1890-1936) – заходнебеларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.

9 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885-1938) – беларускі грамадска-палі­тычны дзеяч, педагог, публіцыст.

10 РСЧА – рабоча-сялянская Чырвоная армія.

11 Арсень Ліс (1934-2018) – беларускі пісьменнік, доктар філалагічных навук.

12 Кніга выйшла на рускай мове ў Вільнюсе ў 1966 годзе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (818) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (719) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (450) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (233) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (179) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (147) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis