This Day In History: 1934-05-17
17.05.1934 г. у Менску расстраляны Алесь Салагуб (нар. 18.10.1906 г. у Зарудзічах каля Смаргоні), паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, у 1931 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, арыштаваны 10.08.1933 г. Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Менску выйшаў зборнік яго вершаў „Лукішкі”.