This Day In History: 1894-05-01
1.05.1894 г. у Паставах нар Мадэст Яцкевіч, праваслаўны сьвятар; у 1921 г. закончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, служыў у прыходах Трокі, Гейшышкі, Габы, Вільня. У 1944 г. у эміграцыі, сьпярша ў Аўстрыі, пазьней у Аргентыне, а з 1956 г. – у Аўстраліі (Мэлбурн), дзе арганізаваў парафію Трох Віленскіх Пакутнікаў БАПЦ, а ў 1962 г. – парафію Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Памёр 27.02.1971 г. Да канца жыцьця выдаваў часапіс „Праваслаўным Шляхам”.