
8 мая 2026 года ў штаб-кватэры беларускага хаба «Новая Зямля» ў рамках перадвыбарчага мітынгу ў Каардынацыйную раду адбылася сустрэча з Паўлам Латушкам. Выбары ў 4-ю Каардынацыйную раду праходзілі з 11 па 17 мая, і 172 кандыдаты з 9 выбарчых спісаў балатаваліся на 80 месцаў у радзе. Так выглядаюць спісы і іх лідары: «Ваш голас» (лідар Андрэй Колас), «Еўрапейскі выбар» (лідар Валер Мацкевіч), «Хапіць баяцца» (лідарка Таццяна Мартынава), «Воля» (лідар Мікіта Забуга), «Аб’яднаная грамадзянская платформа» (лідар Мікалай Казлоў), «Наступ» (лідарка Лізавета Пракопчык), «Закон і правапарадак» (лідар Сяргей Макар), «Беларусы дзеяньня» (лідар Юрась Зянковіч), Кааліцыя Латушкі і Рух «За свабоду» (лідары Павал Латушка і Юрась Губарэвіч).
Падчас сустрэчы Павел Латушка акрэсліў ролю і значэнне Каардынацыйнай рады ў фарміраванні міжнароднай палітыкі Беларусі і выступленні ў якасці альтэрнатывы рэжыму. На мітынгу панавала гарачая атмасфера, вострыя пытанні і дыскусіі, скаргі і нараканні ў адрас членаў Каардынацыйнай рады адносна іх працы і дзейнасці на карысць беларускага грамадства. Акрамя Паўла Латушкі, на сустрэчы прысутнічалі Алесь Міхалевіч, Юрый Губарэвіч і Арцём Брухан (на групавым фота), але сярод запрошаных дэпутатаў былі таксама Аляксандра Ханевіч, Юлія Камінская і Ірына Халопіца
Фота Міхала Іванюка











