Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Крыж змагарам за Беларусь

Ідэя крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася падчас сьвяткаваньня Беларускім Культурным Таварыствам „Хатка” ў Гданьску 100. угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 2018 г. Тады мы вырашылі ўшанаваць памяць тых, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дасюль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы ці расстраляны ў Курапатах, ці ў засьценках НКВД. Тут, над морам, пасяліліся сем’і беларускіх дзеячаў, якія былі арыштаваныя пасьля ІІ сусьветнай вайны за тое, што марылі пра сапраўдную сваю краіну і дзеля яе працавалі. Можна згадаць хаця агранома Баляслава Лапыра з Глыбокага ці доктара псіхіятра Станіслава Грынкевіча, якія невядома дзе і калі закончылі трагічна сваё жыцьцё. У Гданьску перад вайной памёр Вячаслаў Адамовіч, адзін з лідараў антыбальшавіцкага „Зялёнага Дуба”, але ніхто не ведае, дзе ён пахаваны.

Пакуль мы атрымлівалі патрэбныя згоды ўладаў горада Гданьска і Паморскага рэстаўратара помнікаў у 2020 г. пасьля жнівенскіх выбараў у Беларусі на хвалі грамадзкіх пратэстаў паявіліся новыя ахвяры рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь. Архітэктар Станіслаў Шыманскі падрыхтаваў праект крыжа (на здымку), а яго выканаўцамі сталі каменшчык Раман Лебрэхт і столяр Ян Ассоўскі. Мы павінны пакрыць кошты матар’ялу на крыж і яго ўсталяваньне. Адклікаемся да сумленьня ўсіх Беларусаў адгукнуцца на нашу ініцыятыву і падтрымаць фінансава наш праект. Крыж з каменнымі табліцамі будзе абсталяваны на Гарнізонных могілках у Гданьску і будзе месцам памінаньня нашых продкаў і змагароў за Беларусь.

Беларускае культурнае таварыства „Хатка” 

 

Нумар рахунку: 

46 1600 1462 1026 9334 3000 0002 

Biaoruskie Towarzystwo Kulturalne „Chatka”

Tytu przelewu: Darowizna na cele statutowe

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com