Pa prostu / Па-просту

  • Nimiecki „palicjant” z Plantaŭ (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Pra nimieckich palicjantaŭ z hetaj wioski (u papierach Nowaj Świdziłaŭki), szto sześć wiorst na pałudniowy zachad ad Krynak, ja ŭże pisaŭ. Zaraz jak nastali hitleraŭcy, u aŭguście 1941 r. kala dwaccaci maładych mużczyn – katolikaŭ z Planataŭ, Guraniaŭ, Barsukowiny i Padlipak pryjszli na pastarunak nimieckaj…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзеці, якія прыдумалі новы нацыянальны эпас

Пад час купальскіх святаў (21-га чэрвеня) у Беларускай школе мастацтваў імя Міколы Равенскага адбыўся ўнікальны тэатральна-музычны спектакль „Фантастычныя прыгоды Усяслава Чарадзея”. 

У Польшчы хапае акторскіх гурткоў для беларускіх дзетак, але тэатральна-музычная студыя, створаная пры школе імя Равенскага ўнікальная. Тут не толькі адбываюцца заняткі выключна па акцёрскім майстэрстве, пластыцы, сцэнічнай мове, але і адбываюцца заняткі па культуралогіі, беларускай літаратуры, сцэнарнаму майстэрству, гісторыі Беларусі. 

Увесь мінулы і гэты год навучэнцы з вялікім натхненнем вывучалі гісторыю Полацкага княства, а таксама беларускія легенды і паданні. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю даследавалі жыццё і дзейнасць Усяслава Чарадзея, а таксама вывучалі нашую міфалогію (а гэта не толькі вядомыя казачныя героі, кшталту Лесуна ці Вадзяніка), але і даведаліся пра напаўзабытых міфалагічных істот (Праявы, Верасовік, Купальскі Дзядок і інш.).

Усё гэта разам прывяло да таго, што навучэнцы школы напісалі вострасюжэтна-прыгодніцкія, фантастычныя гісторыі, прысвечаныя Усяславу Чарадзею, які быў паказаны ў п’есе праўдзівым супер-героем. Дзеці на гэтым не спыніліся. Яны вырашылі і самастойна стварыць на аснове ўласнай драматургіі спектакль. 

На прэм’еру (паказ адбыўся ў Старамейскім доме культуры, Rynek Starego Miasta 2, Warszawа) сабралася поўная зала. 

Кіраўнікі гуртка перад пачаткам прадстаўлення адзначылі, што юныя артысты не толькі самі напісалі п’есу, сыгралі і выступілі рэжысёрамі, але яшчэ і былі аўтарамі і выканаўцамі музыкі, стваральнікам касцюмаў і рэквізіту.

Спектакль складаўся з дзвюх навел. 

У першай частцы („Што з маразамі?!”) знакаміты полацкі князь па просьбе сваіх падданых адпраўляецца на пошукі бога зімы Зюзі, які не прыслаў на Навагоднія святы снегу, бо загуляў на дні нараджэнні ў Купальскага дзядка. 

Другая гісторыя („Усяслаў Чарадзей у пошуках Папараць-кветкі”), дзеянне якой адбываецца пад час Купальскага свята, больш драматычная, бо нечакана ў Полацкае княства прыходзіць багіня смерці Мара і вынішчае ўсё жывое. На гэты раз мужны Усяслаў Чарадзей, аб’яднаўшыся з братам Лесуна Верасовікам, змагаецца са шматлікімі монстрамі-памагатымі Мары (напрыклад, з вялізнай павучыхай Арахнай). Князь здабывае Папараць-кветку і ратуе, дзякуючы ёй, Полацкае княства.

Калі я глядзеў гэты спектакль, дык адразу адзначыў, з якім сонечным файным настроем юныя артысты выконвалі свае ролі. Артыстаў было вельмі шмат (больш за дваццаць чалавек), удзельнічалі і падлеткі і першакласнікі, выканаўцы неаднаразова мянялі вобразы, маскі, касцюмы, адзін аднаго змянялі за раялем. І ўсё гэта рабілася зладжана, рытмічна, выразна.

Акрамя арыгінальнай гісторыі, на сцэне дэкламаваліся вершы Якуба Коласа, Тодара Кляшторнага, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы.

У спектаклі (нягледзячы на яго вонкавую музычную лёгкасць і жарты) хапае розных сур’ёзных тэм. Пытанні жыцця і смерці, маральнага выбару, смеласці і страху, спадзяванняў і надзей, якія не спраўджваюцца – усё гэта гэтаксама прысутнічае ў гэтым спектаклі і раскрывае гісторыю Усяслава Чарадзея з новага псіхалагічна тонкага гледзішча.

Спектакль ішоў каля сарака хвілін і напрыканцы дзейства, якое прамільгнула, як адно шчаслівае імгненне, артысты, пасля апладысментаў, радасна аб’явілі, што ўвосень яны падрыхтуюць новы спектакль, прысвечаны новым прыгодам Усяслава Чарадзея.

Пасля паказу я разгаварыўся з акцёрамі. Яны мне сказалі, што ў іх падрыхтаваны цэлы фантазійны эпас, дзе галоўнымі героямі будуць не толькі Чарадзей, яго верны сябра мудрая птушачка Толік, Верасовік, Праявы, Купальскі дзядок, але яшчэ з’явяцца новыя цікавыя персанажы (сын Усяслава, які таксама стане праўдзівым чараўніком, розныя фантазійныя істоты, у тым ліку Гадзіла з Японіі).

Артысты пасля канікул будуць працягваць рэпетыцыі. 

Самае цікавае пра Усяслава Чарадзея і яго сяброў нас будзе чакаць акурат восенню.

Выклікае сапраўдную радасць тое, што навучэнцы школы імя Равенскага не проста паказалі сябе цудоўнымі артыстамі, але і сталі стваральнікамі новага ўнікальнага нацыянальнага эпаса, які абавязкова трэба не толькі ставіць на сцэне, але і ператвараць у кнігу.

Упэўнены, што ў гэтага твора будзе шмат прыхільнікаў.

Кастусь Гук

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасьні

    – барацьба ў 1195 г. полацкіх князёў супраць смаленскага князя Давыда Расьцісловіца. Разгром палачанамі войскаў смаленскага князя. – 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі. – 8 верасьня 1514 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (1042) – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на ятвяги и победи ятвяги и взя землю их”.
  • (458) – У верасьні 1567 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Р. Сангушкам разбілі 9-тысячную маскоўскую армію. Штурмам узялі замак Улу каля Полацка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com