Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Майскія замаразкі

Па панядзелках на станцыі звычайна амаль няма людзей. Тыя, хто едуць да сваякоў на выходныя, вяртаюцца ўвечары ў нядзелю, бо трэба на заўтра быць у працы. Тым разам спазніўся быў на нядзельны цягнік, таму паехаў у горад наступнай раніцай. Ужо некалькі тыдняў стаяў незвычайны, як для мая, холад. А у вёсцы, дзе людзей і машын няшмат, тэмпература яшчэ ніжэй на 1-2 градусы, чым у раённым цэнтры. Некалькі разоў на пачатку месяца здараліся нават замаразкі. Але ў тую нядзелю хату вырашылі не грэць, каб трохі зберагчы грошай. У сувязі з гэтым спаў я пад грубай коўдрай. Калі зранку выходзіў, то ўся трава на падворку была белая ад шэрані, добра што хоць цёплую куртку апрануў.

На пероне чакалі цягніка толькі дзве пажылыя жанчыны. Размаўлялі, натуральна, пра анамальнае надвор’е, што нарабіла вяскоўцам шмат праблем. 

– Замаразак усё пабіў, – са смуткам у голасе апавядала адна з іх. – Усё так прыгожа квітнела, грушы, яблыні, вішні. Такія былі вялікія, прыгожыя кветкі, нібы ў Японіі! А зараз усё жоўтае. Буракі ўжо былі паўзыходзілі маленькія. Што ты думаеш? Памерзлі амаль усе, засталася толькі адна палоска. І нічога ж не зробіш! Сярэдзіна мая, а дубарына такая стаіць, што месцамі нават рапс у палях пажух!

Тое самае было ў яе каляжанкі. Таксама бедавала яна, што яблыкаў і вішань у гэтым летам мабыць не будзе. Добра, хоць у мінулым годзе шмат яблыкаў паспела насушыць. А зараз, хаця і спрабавала накрываць дрэвы, але ўсё адно мароз кветкі папсаваў. Гэтак жа змарнаваліся кветкі на клумбе.

Надышоў цягнік. Жанчыны селі ў адзін са мной вагон і там працягнулі размову. Былі яны не мясцовыя, з нейкай суседняй малой вёсачкі, нехта падвозіў іх на станцыю. Гаварылі пра сваю вёску, якая амаль зусім апусцела. Сталых жыхароў ужо не засталося. Нехта памёр, іншых старэч  пазабіралі да сабе ў гарады дзеці, каго ў Мінск, каго ў Навагрудак ці ў Астроўлю. Прыязджаюць у тую вёску толькі такія, як яны, каб даглядаць бацькоўскія хаты і сёе-тое вырошчваць у агародзе. Некаторыя пустыя хаты настолькі пазарасталі хмызняком, што толькі адзічэлыя слівы паказваюць, што ў гэтым месцы калісьці жылі людзі.

– Затое, – распавяла адна з сябровак пры канцы размовы, – нядаўна адразу тры хаты выкупілі нейкія баптысты ці ёгі (хто іх там ведае) са сталіцы. Зрабілі рамонты. Дык яны не жывуць пастаянна, толькі прыязджаюць на лета адпачываць, збіраюць грыбы з ягадамі.

На гэтым іх размова і скончылася, а іншых тэм, відаць не было. Рэшту падарожжа сядзелі кабеты моўчкі. Іншых пасажыраў амаль да самага горада не было. Можа з-за іх смутных размоў маркотна неяк ехалася. А можа з-за таго, што сапраўды вельмі холадна было ў той майскі панядзелак.

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (68) – 18.06.1957 г. у Маскве памёр Вітальд Бялыніцкі-Біруля (нар. 29.02.1872 г. у Крынках каля Бялыніч), жывапісец-пэйзажыст, у 1889-1896 гг. вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідзтва. Пахаваны на Новадзевічых могілках у Маскве.
  • (64) – 18.06.1961 г. у Беластоку памёр Ян Тарасевіч – піяніст, кампазытар, пэдагог, настаўнік м.інш. Ежы Максымюка. Нарадзіўся 23.09.1883 г. у Саколцы, дзе і пахаваны на праваслаўных могілках. Кнігу яму прысьвяціла журналістка «Нівы» Ганна Кандрацюк – „W stronę Tarasiewicza”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com