Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

O dwóch odsłonach podzielonego festiwalu muzyki cerkiewnej

25 траўня 2025 г.

Сёння ў Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлесьнай у Беластоку адбыўся гала-канцэрт як кульмінацыя 44. Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2025”, які праходзіў з 21 траўня пад лозунгам „Майстры царкоўнага спеву – ад Дзмітрыя Бартнянскага да Рамуальда Твардоўскага”. 

У выкананні хораў з дзевяці краін свету (Польшчы, Галандыі, Эстоніі, Літвы, Украіны, Казахстана, Славаччыны, Малдовы і „Вольнай Беларусі”)  – дзіцячых, святарскіх, акадэмічных і прафесіянальных – падчас фестывалю гучала музыка на высокім мастацкім узроўні, у тым ліку таксама беларускіх кампазітараў. Выступіў між іншым хор „Унія” з Вільні, які нядаўна даў канцэрт падчас святкавання ў Беластоку Дня волі. Як сказаў на Радыё Рацыя дырэктар фестывалю Мікалай Бушко, хор працягвае сваю дзейнасць за мяжой, вымушаны з’ехаць з Беларусі з вядомых прычын. Быў ён створаны выдатным дырыжорам і кампазітарам Кірылам Насаевым. Цяпер кіруе ім яго вучань Павел Гонца. Апошнім часам хор працуе ў Вільні, а спяваюць у ім беларусы, літоўцы і палякі.

Узрушальным момантам быў удзел дзіцячага хору „Мара”, у якім спяваюць дзеці беларускіх уцекачоў, што жывуць у Варшаве. 

У рамках фестывалю ў Бельскім доме культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны бяльшчаніну Яўгену Евецу, які нарадзіўся ў Дубінах каля Гайнаўкі. Быў асістэнтам выдатнага беларускага дырыжора Рыгора Шырмы, а ў апошнія гады свайго жыцця кіраваў хорам сабора Аляксандра Неўскага ў Парыжы. 

Гайнаўскі мастак-жывапісец, скульптар, паэт і педагог Віктар Кабац, які звязаны з арганізатарамі Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка” ў Беластоку, адзначае сёлета 90-годдзе і 70-годдзе сваёй творчасці. Падчас інаўгурацыйнага канцэрту ў Падляшскай філармоніі ён атрымаў пачэсныя ўзнагароды – сярэбраны медаль за заслугі перад культурай Gloria Artist і Ганаровы знак Падляшскага ваяводства
Гайнаўскі мастак-жывапісец, скульптар, паэт і педагог Віктар Кабац, які звязаны з арганізатарамі Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка” ў Беластоку, адзначае сёлета 90-годдзе і 70-годдзе сваёй творчасці. Падчас інаўгурацыйнага канцэрту ў Падляшскай філармоніі ён атрымаў пачэсныя ўзнагароды – сярэбраны медаль за заслугі перад культурай Gloria Artist і Ганаровы знак Падляшскага ваяводства

Тым часам на папярэднім тыдні ў саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы прайшоў таксама 44-ы па афіцыйным ліку Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”. Прыняло ў ім удзел значна больш, бо 23 харавыя калектывы з шасці краін (Польшчы, Латвіі, Украіны, Румыніі, Сербіі і Егіпта). Гэта было найперш штогадовае свята царкоўных хораў з праваслаўных прыходаў з Падляшша і Польшчы, якія па вядомых прычынах у „фестывалі Бушкі” 24 ужо гады як не прымаюць удзелу. Гэта паслядоўнасць расколу у 2021 г., калі мітрапаліт Сава не даў свайго благаславення арганізатарам і паклікаў асобны камітэт, які ўзначаліў айцец Міхал Нягерэвіч.

Так склалася, што пры двух выпусках непасрэдна перад расколам я таксама быў заангажаваны. У 1999-ым і 2000-ым гадах рэдагаваў фестывальную газету. Па сённяшні дзень з сантыментам успамінаю цудоўную тады атмасферу, выступленні хароў з усяго свету ў гайнаўскім саборы. І яшчэ народныя спевы на вогнішчы ва ўрочышчы Тапіла ў Белавежскай пушчы. Па сёння у рамках фестывалю адбываецца там канцэрт пад адкрытым небам „Фальклорная бяседа”. Такой менавіта атмасферы не хапае пасля канцэртаў у беластоцкай філармоніі. Таксама і ў час выступленняў няма такой духоўнасці як у саборы ў Гайнаўцы. Бо царкоўная музыка не толькі для мастацка-эстэтычных уражанняў, але найперш іншых перажыванняў – малітоўных, праваслаўных. Тым часам удзельнікі – прафесіяналы, якія выконваюць песні з набажэнстваў у царкве, нярэдка – атэісты.

Хор копцкай царквы святога Марка з Егіпта падчас канцэрта ў царкве Мудрасці Божай ў Беластоку ў рамках сёлетняга Фестывалю Гайнаўскія Дні Царкоўнай музыкі. Раней гэты хор прымаў удзел і ў „фестывалю Бушкі”. Як і ўладальнік Гран-пры Рыжскі праваслаўны хор „Благавест” з Латвіі Фота Юркі Хмялеўскага
Хор копцкай царквы святога Марка з Егіпта падчас канцэрта ў царкве Мудрасці Божай ў Беластоку ў рамках сёлетняга Фестывалю Гайнаўскія Дні Царкоўнай музыкі. Раней гэты хор прымаў удзел і ў „фестывалю Бушкі”. Як і ўладальнік Гран-пры Рыжскі праваслаўны хор „Благавест” з Латвіі
Фота Юркі Хмялеўскага

Хаця ўсе ўжо прывыклі да таго, што ў пасхальны час адбываюцца ў нас два фестывалі царкоўнай музыкі, то прызнакі неўспрымальнасці для „фестывалю Бушкі” з боку царкоўнага асяроддзя кідаюць увесь час цень на нашу праваслаўную грамадскасць. У гэтым годзе ў клопаце былі і праваслаўныя прадстаўнікі ва ўладах. Намеснік прэзідэнта Беластока Марк Масальскі і ўпаўнаважаны па справах меншасці маршалка ваяводства Аляксандр Васылюк былі, вядома, прысутныя на ўрачыстым адкрыцці фестывалю ў Гайнаўцы, але ўжо ў філармоніі ў Беластоку не паявіліся.

Так пад час аднаго як і другога фестывалю моцна не хапае хароў з Беларусі і Расіі, але гэта ўжо не залежыць ад арганізатараў, бо з’яўляецца паслядоўнасцю трываючай вайны ў Украіне і напружанай сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (68) – 18.06.1957 г. у Маскве памёр Вітальд Бялыніцкі-Біруля (нар. 29.02.1872 г. у Крынках каля Бялыніч), жывапісец-пэйзажыст, у 1889-1896 гг. вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідзтва. Пахаваны на Новадзевічых могілках у Маскве.
  • (64) – 18.06.1961 г. у Беластоку памёр Ян Тарасевіч – піяніст, кампазытар, пэдагог, настаўнік м.інш. Ежы Максымюка. Нарадзіўся 23.09.1883 г. у Саколцы, дзе і пахаваны на праваслаўных могілках. Кнігу яму прысьвяціла журналістка «Нівы» Ганна Кандрацюк – „W stronę Tarasiewicza”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com