Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Падарожжа

Дарога ў Беласток яшчэ даўжэйшая

Пасля таго, як летам 2024 года літоўскія ўлады ўзмацнілі кантроль на мяжы з Беларуссю, падарожжы адтуль у Беласток і ў адваротны бок сталі яшчэ больш працяглымі ў часе. Узмацненне санкцый з боку Еўрасаюза дадаткова ўскладніла дарогу, бо зараз нельга перавозіць праз мяжу шэраг раней дазволеных рэчаў.

Нягледзячы на ўсё гэта, людзі ўсё роўна працягваюць ездзіць, бо шмат хто працуе ў Польшчы ці жадае наведаць блізкіх. І падарожжа праз літоўскую тэрыторыю на дадзены момант, нягледзячы на цяжкасці, застаецца хіба найбольш хуткім спосабам трапіць у сталіцу Падляшша, бо няма такіх чэргаў, як на адзіным цяпер памежным пераходзе на польска-беларускай мяжы Брэст-Тэрэспаль.

Я вырашыў для гэтага скарыстацца міжнародным аўтобусам фірмы „Экалайнс”, што едзе праз Мінск і Ліду і перасякае мяжу праз пункт пропуску Беняконі-Шальчынінкай. Сядаў у аўтобус гэтым разам у Лідзе. Пасажыраў у салоне было няшмат, амаль палова месцаў засталіся вольнымі. Ехалі ў асноўным мужчыны ў сярэднім узросце, хутчэй за ўсё на працу, бо зараз шмат хто працуе ў Польшчы кіроўцамі грузавікоў ці ў будаўніцтве. Было й некалькі пенсіянераў, відаць, ехалі пабачыцца з дзецьмі ды ўнукамі. Трэба сказаць, што раней вольных месцаў было нашмат менш. Звязана гэта, напэўна, з цяжкасцямі ў атрыманні візы, коштам білетаў (з Ліды ў Беласток 258 злотых), магчыма, з новымі абмежаваннямі, якія зрабілі традыцыйныя для беларусаў „закупы” ў Літве і Польшчы менш прывабнымі.

Вакзал у Лідзе
Вакзал у Лідзе

Памежны кантроль на беларускім баку праходзіць хутка. Памежнікі амаль не задаюць пытанняў, толькі ў тых, хто не мае візы, цікавяцца, на якой падставе чалавек збіраецца перасякаць мяжу. Большасць пасажыраў мае або карты побыту або іншыя пашпарты, але паказваць іх не просяць. Мужчыны, што ўжо прайшлі кантроль, кураць на вуліцы. Сярод іх двое хлопцаў з усходняй знешнасцю, хіба з Казахстану. Яны частуюць іншых цыгарэтамі.

Бярыце, колькі хочаце. Не шкада! – са смехам кажа адзін з іх – усё адно зараз трэба выкідаць (па новых правілах правозіць з Беларусі цыгарэты і спіртныя напоі нельга).

Далей аўтобус накіроўваецца ў літоўскі бок. „Калейкі” амаль няма, што ў параўнанні з мінулым годам выглядае незвычайна. Наш аўтобус адзіны, акрамя яго толькі некалькі легкавых аўтамабіляў. Літоўскія памежнікі няспешна правяраюць багаж. У адной з пенсіянерак знаходзяць бутэльку віна, вязе ў падарунак сваякам. Просьбы не дапамагаюць і віно загадваюць выкінуць. Больш нічога адметнага не здараецца. Пасля перасячэння мяжы аўтобус робіць недзе 15-хвілінны перапынак у Шальчынінкай. Па польску гэты невялікі горад называецца Sołecznіki, на прывакзальнай пляцоўцы ёсць нават мурал з польскай назвай.

У цэнтры Бялай-Падляшскай
У цэнтры Бялай-Падляшскай

Курыльшчыкі паспяваюць забегчы ў паблізкую краму за цыгарэтамі і кавай. Кавы можна было б напіцца і ў аўтобусе, але кіроўца кажа, што ў аўтамаце няма вады.

Пасля стаянкі аўтобус некалькі гадзін едзе па Літве амаль ў поўнай цемры. Ужо даволі позна, аднак у салоне амаль ніхто не спіць, бо яшчэ трэба рабіць перасадку. Урэшце прыязджаем у Марыямпаль. На вуліцы холадна, моцны вецер і накрапвае дождж. Кіроўца дазваляе чакаць наступнага рэйсу ў салоне. Каб „запіць” і перакусіць, людзі бегаюць на запраўку. Дзяўчына-касірка, падобна, звыклая да пакупнікоў з-за мяжы, і нават калі да яе звяртаешся па-польску, адказвае па-руску.

Апоўначы прыкладна, бо ўжо вочы стаміліся глядзець на гадзіннік, на мясцовы вакзал прыбываюць два новыя аўтобусы. Адзін з іх забірае частку пасажыраў, што едуць ва Вроцлаў і далей у чэшскую Прагу. У другі сядаюць тыя, каму ехаць на Беласток і ў Варшаву. Яшчэ некалькі дакучлівых гадзін дарогі і каля чацвёртай гадзіны раніцы паказваюцца сілуэты беластоцкіх шматпавярховікаў. Амаль 11-гадзіннае падарожжа ўрэшце скончана.

Марыямпаль, чыгуначная станцыя
Марыямпаль, чыгуначная станцыя

У адваротны бок вырашаю ехаць ужо праз Бялу-Падляску, праз польскую мяжу. Праводжу там трохі больш за суткі. Начую ў гатэлі, дзе на паркоўцы стаіць толькі адно аўто з беларускімі нумарамі, раней заўсёды больш было. Вольны час трачу на тое, каб прагуляцца па цэнтры горада, дзе дагэтуль шыльды абменнікаў з надпісамі па-польску і руску, бо ў мінулыя гады прыязджала шмат людзей з-за усходняй мяжы. Шыльда на аўтавакзале таксама з надпісам на рускай мове. У Бялай сядаю ў міні-бус, што едзе праз Тэрэспаль у Брэст. Едуць падобна амаль адны „дальнабойшчыкі” (кіроўцы на міжнародных грузаперавозках), бо шмат размаўляюць пра грузавікі і аўтазапчасткі. Мой сусед, малады хлопец, таксама жадае пагаварыць. Распавядае, што едзе з заробкаў з Германіі, дзе працуе на ферме, а потым хоча там жа вучыцца, бо дома ніколі столькі не заробіць. Ехаць яму ажно да Гомеля, хлопец скардзіцца, што, хутчэй за ўсё, амаль цэлы дзень будзе вымушаны чакаць у Брэсце цягніка. Да мяжы даязджаем вельмі хутка і праходзім яе недзе за чатыры гадзіны – людзі кажуць, вельмі добры вынік.

Вось такое амаль „кругасветнае” падарожжа рэгіянальнага памеру гэтым разам выйшла.

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 21.04.1833 г. у Мастаўлянах нар. Віктар Отан Каліноўскі (пам. 6.11.1862 г.), родны брат Кастуся Каліноўскага. Вучыўся ў Сьвіслачы, Гародні, Маскве, Пецярбургу. Вывучаў старадаўнія беларускія і літоўскія рукапісы. Сабраў каля 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных Старабеларускай дзяржаве. Памёр на сухоты.
  • (122) – 21.04.1903 г. у Барысаве нар. Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык ад 1926 г. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту Літаратуры і Мастацтва АН БССР. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, у ссылцы на Калыме (1938 – 1942), у Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях. У 1957 г. рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9.04.1959 г.
  • (102) – 21.04.1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі, паэт, філёзаф і публіцыст (нар. у 1896 г. у Вільні), аўтар эсэ „Адвечным шляхам” (Вільня 1921) пра драматызм гістарычнага лёсу Беларусаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis