Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Гармідэр

Кацька з маці пачалі паціху сварыцца ўжо раніцай у суботу. Сутыкненні іх мелі нейкі цыклічны характар. То бок у момант наймацнейшага раздражнення жанчыны пераходзілі амаль на крык, потым паволі супакойваліся і дамаўляліся не закранаць балючага пытання, аднак праз некалькі гадзін зноў пачыналі абменьвацца крытычнымі заўвагамі. Спрэчка паволі набірала моцы і ўвечары маці з дачкой зноў лямантавалі. Гэтак было ў нядзелю і раніцай у панядзелак. Тут яшчэ прыехаў на выходныя у госці швагер, муж Кацькінай малодшай сястры. Гэта, безумоўна, дадала алею ў агонь.

Што ж стала прычынай сямейнай перапалкі? На першы погляд, здаецца, дробязь, усяго толькі вываз пустых і непатрэбных шкляных слоікаў, пластмасавых бутылак і макулатуры, бо увесь сарай быў гэтым „дабром” завалены, а заняцца ім ўсё ніяк не даходзілі рукі. Справа, здаецца, на пару грошаў. У панядзелак павінен быў прыехаць скупшчык другаснай сыравіны на грузавіку ды забраць пакеты з непатрэбнымі рэчамі. Але каб было так проста!

Першая праблема была звязана з месцазнаходжаннем хаты, дзе жылі кабеты. Стаіць яна не на самай вуліцы, што праходзіць па вёсцы паўкругам, а ў невялічкім завулку. Таму таксоўкі, машыны хуткай медыцынскай дапамогі і нават пажарнікі, што пару год там прыяжджалі травіць восаў, звычайна торкаліся з аднаго канца вуліцы ў другі, не знаходзячы патрэбнага адрасу. Так, хутчэй за ўсё, павінна было быць са скупшчыкам, бо ён ніколі раней у іх не быў. 

Кацька прапаноўвала выйсці і сустрэць яго, а Адамаўна, яе маці, некалькі разоў тлумачыла хлопцу па тэлефоне, як трэба будзе знайсці хату. Пасля размовы ўздыхала і ўпарта паўтарала, што той усё адно памыліцца і прыедзе не туды. Шчыра кажучы, Адамаўна і раней мела звычку паўтараць тое самае шмат разоў і далёка не ўсе субяседнікі на гэта спакойна рэагавалі, але пасля разводу з мужам звычка гэтая яшчэ больш узмацнілася. Кацьку раздражняла бясконца размаўляць пра скупшчыка і яна пачынала сварыцца з маці.

З разводам, які адбыўся ўжо даваолі даўно, была звязана другая прычына канфлікту. Пакеты з другаснай сыравінай трэба было пагрузіць у кузаў грузавіка, бо скупшчык сам гэтага не рабіў. Маці нельга было падымаць цяжкіх рэчаў з-за праблемаў са здароўем, але і Кацька ў свае сорак гадоў не мела мужа, а таксама скардзілася на грыжу і баялася паднімаць штосьсці, што важыла больш за пару кілаграмаў. Швагер прапаноўваў дапамагчы, але ж зранку ў панядзелак ён мусіў вяртацца ў горад на працу. Скупшчык жа казаў, што не ведае, а якой дакладна гадзіне будзе на месцы. Дарэчы, прыехаў ён толькі праз гадзіну пасля адыходу цягніка. Швагер раіў таксама проста папрасіць скупшчыка самастойна пакласці пакеты ў кузаў, бо яны былі не такія ўжо і цяжкія, а перад адыходам нагадаў, што няблага б было потым здаць яшчэ й металалом.

– Ды дай ты хаця б з гэтай праклятай макулатурай разабрацца! – у адзін голас закрычалі жанчыны.

Ну і натуральна усе ізноў пасварыліся. Пакрыўджаны швагер, развітаўшыся скрозь зубы, пайшоў на свой цягнік. Потым урэшце прыехаў грузавік, прычым скупшчык адразу знайшоў патрэбны дом. Ён зважыў бумагу, пластык і шкло і сам пагрузіў у кузаў. Макулатура, бутэлькі і слоікі „пацягнулі” недзе на рублёў дзесяць (каля дванаццаці злотых).

– Як гэта?! – успыхнула Адамаўна – ды вы нас ашукваеце! Гэта ж грашы нейкія! Я буду зараз у вашую кантору тэлефанаваць, каб разабрацца!

Урэшце Кацьцы ўдалося неяк супакоіць маці. Скупшчык моўчкі сеў у свой грузавік і  паехаў, напэўна праклінаючы сябе, жанчын і ўсё вакол за тое, што за дзясятку сапсаваў настрой на цэлы дзень. Адамаўна пасля здачы другаснай сыравіны яшчэ доўга не магла прыйсці ў раўнавагу. Кацька дарэмна спрабавала патлумачыць, што другсыравіна сапраўды каштуе няшмат і дзякуй увогуле, што яе хтосьці забраў, але потым зразумела, што лепш не чапаць маці. Недзе толькі праз тыдзень пра макулатуру і бутэлькі ўрэўце забылі.

Другасную сыравіну ў Беларусі сапраўды здаюць па нізкіх цэнах. Кілаграм макулатуры каштуе 15 капеек (каля 18 грошаў), пластыкавыя бутэлькі ад 5 да 90 капеек (ад 6 грошаў да 1 злотага і 9 грошаў) , бітае шкло ад 13 да 20 капеек (прыкладна ад 16 да 24 грошаў).

Сяргей Александровіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сьнежні

    – 22.12.1264 г. мірны і гандлёвы дагавор Полацка і Віцебска з Рыгаю і Готландам. – 25.12.1834 г. у Цынцавічах каля Вілейкі нар. Нікадзім Сілівановіч, мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1859-1866, у 1870 г.  закончыў клясу мазаікі, выкладаў у ёй. За мастацкія творы напісаныя ў Пецярбурзе і ў Беларусі ў 1874 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (121) – 16.12.1903 г. у Менску нар. Іван Ахрэмчык, жывапісец. Закончыў у 1930 г. Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве. Працаваў у галіне партрэта і манумэнтальнага жывапісу. Памёр 9.03.1971 г. у Менску, пахаваны там на Усходніх могілках
  • (86) – 16.12.1938 г. у Рэчыцы нар. Эдуард Агуновіч, мастак. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1966). Вядомы м. ін. як афарміцель Беларускага музэя ў Гайнаўцы. Памёр 23.09.2020 г. у Менску, пахаваны ў Рэчыцы.
  • (85) – 16.12.1939 г. у Менску нар. Алег Бембель «Зьніч», паэт. Закончыў Менскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі (1963) і Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па спецыяльнасьці фартэпіяна (1969). Працаваў выкладчыкам у музычных школах  Менска і Глыбокага. З 1971 г. займаўся філасофіяй (у АН БССР), з 1989 г.
  • (62) – 16.12.1962 г. у Ракаве нар. Валяр’ян Янушкевіч, скульптар, аўтар між іншым помнікаў Адаму Міцкевічу ў Лідзе і Наваградку, Францішку Скарыну ў Празе.
  • (46) – 16.12.1978 г. памерла Яніна Глебаўская, беларуская актрыся (нар. 24.10.1091 г. у Менску). Закончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 г. і працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры у Віцебску. Іграла м. ін. Даміцэлю ў „Прымаках” Я. Купалы, Мальвіну ў „Несьцерцы” В. Вольскага.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis