Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Сустрэча з Міхалам Андрасюком у беластоцкім клубе Zmiana Klimatu

22 кастрычніка 2024 г.

Школа ў Востраве існавала да 1995 г. Цяпер гэта гасцініца Zielony Zakątek Фота Юркі Хмялеўскага
Школа ў Востраве існавала да 1995 г. Цяпер гэта гасцініца Zielony Zakątek
Фота Юркі Хмялеўскага

У беластоцкім клубе Zmiana Klimatu прайшла аўтарская сустрэча з Міхалам Андрасюком. Была гэта прэзентацыя выдадзенага ўлетку яго зборніка „Żubr i inne opowiadania”. На польскую мову тэксты пераклаў Марцін Рэмбач, а кніга выдадзена Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. У яе ўвайшло дзесяць апавяданняў з двух першых кніжак аўтара – „Фірма” (2000) і „Мясцовая гравітацыя” (2004). Міхась (так як аўтар падпісываецца) пісаў іх у дзевяностых і на пачатку двухтысячных. Прадстаўлены там тадышні свет Гайнаўкі – так горада, як перадусім яго жыхароў. Хаця наўпрост яго амаль не называе, чытач лёгка можа гэтага дагадцца.

Міхась жыў тады і цяпер жыве менавіта ў Гайнаўцы, хаця як сказаў падчас сустрэчы, яго сапраўдны дом – з відам на Белавежскую пушчу. Меў тут на ўвазе родную сялібу ў недалёкай Войнаўцы, дзе шмат часу прабывае.

Вядучым быў Андрэй Байгуз з Радыё Беласток, мой па паходжанні востраўскі зямляк. Гутарка пайшла ў асноўным пра мінулае. Міхась вяртаўся да прадстаўленых ім у апавяданнях апісанняў Гайнаўкі і жыхароў горада чвэрць і болей стагоддзя таму на фоне перамен у Польшчы пасля 1989 г. Расказваў таксама пра свае назіранні працэсаў трансфармацыі як павятовага раднага і нават кандыдата на войта гміны Дубічы-Царкоўныя (не хапіла яму літаральна 20-30 галасоў). 

Калі вядучы спытаў, як у параўнанні з тадышнім часам выглядае цяпер Гайнаўка, адказаў па-кніжнаму, што памяняўся перадусім „графічны дызайн”, значыць выгляд звонку будынкаў і вуліц. Прыйшло таксама новае, бо з’явіліся гіпермаркеты, праўда, крыху пазней чымсьці ў іншых гарадах. Але ўжо жыхары – у асноўным надалей нашчадкі сялян з навакольных вёсак – з таго часу памяняліся крыху менш, іх менталітэт надта не змяніўся.

Тым не менш Міхась прызнаўся, што тое мінулае сёння з перспектывы часу апісаў бы ў некаторых выпадках крыху інакш, хаця многія назіранні не страцілі сваёй актуальнасці. Паводле яго перадусім Гайнаўка змагла пакарыстацца пэўнымі шанцамі. – Такія выдатныя людзі, як Сімона Коссак, Януш Корбель, Адам Вайрак ці Мікалай Бушка маглі быць амбасадарамі-прамотарамі Гайнаўкі і Гайнаўшчыны, а для мясцовай улады сталі проста лішнімі – сказаў з жалем.

Падчас сустрэчы падымалася таксама пытанне, наколькі польскі пераклад супадае з арыгіналам. Тут у размову ўключыўся перакладчык Марцін Рэмбач. Прызнаўся, што часам складана было яму знайсці аналагі ў польскай мове, асабліва для беларускіх прымавак, ці калі герой гаворыць вершам. Як прыклад прывёў слова „аднавяскоўцы”. Войцех Каранкевіч, што сядзеў побач мяне, адразу з усмешкай пераклаў у голас – „jednowsiowi”… Але аналаг якраз тут ёсць, бо найпрасцей напісаць проста „wiejscy współmieszkańcy”. Хаця зразумела, гэта ўжо не той смак слова. 

Я спытаў Міхала, якую ролю ў яго жыцці і творчасці адыграў Сакрат Яновіч, згадваючы, што пісьменнік з Крынак быў рэдактарам яго першай кніжкі. Адказаў, што, вядома, важную. Успомніў цёплы ліст, які Яновіч быў паслаў яму ў васмідзесятых гадах у адказ на Міхасёў верш, што быў тады апублікаваны ў „Ніве”. Прызнаўся, што гэта заахвоціла яго надалей пісаць, ужо прозу.

Нечакана пра Сакрата Яновіча ўзгадала таксама прысутная ў зале жыхарка Гайнаўкі, якая некалькі гадоў таму з’ехала сюды з Гданьска. На сустрэчу прыйшла нават з яго кніжкай „Białoruś, Białoruś”.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (184) – 6.06.1841 г. у Мількаўшчыне на Гарадзеншчыне нар. Эліза Ажэшка (з дому Паўлоўская), польская пісьменьніца. Памерла 18.05.1910 г. у Гродне, пахаваная на старых каталіцкіх могілках.
  • (91) – 6.06.1934 г. у Ленінградзе памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, культурна-асьветны беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў Пецярбурзе. Нар. 4.09.1859 г. у фальварку Будзькаўшчына Лепельскага пав., закончыў Пецярбургскі унівэрсытэт (1886), з 1891 г. працаваў у бібліятэцы
  • (75) – 6.06.1950 г. у Клянах Дубровенскага раёна нар. Аляксей Дудараў, сучасны беларускі драматург.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com