Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

14 гадоў на дваіх. У Беларусі з’явіліся новыя палітычныя вязні

Беларусь ужо доўгі час застаецца анты-лідарам у Еўропе ва ўсім, што датычыць правоў чалавека. У 2018 годзе міжнародная арганізацыя Freedom House пазначыла Беларусь як «несвабодную» краіну, адзіную на пару з Расеяй, у Еўропе. Ціск на незалежную прэсу, адсутнасць свабоды сходаў і наяўнасць палітвязняў – гэта стала найважнейшай часткай міжнароднага іміджу Беларусі. У лютым у Беларусі стала на два палітвязні болей. Па сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымалі анархісты Мікіта Емяльянаў ды Іван Камар.

14 гадоў на дваіх. У Беларусі з’явіліся новыя палітычныя вязні

Менчукі Мікіта Емяльянаў ды Іван Камар, якія абод­ва маюць 19 гадоў, абвінавачваліся Савецкім судом Менску адразу ў чатырох эпізодах. Яны нібыта кінулі фарбу ў Менскі гарадскі суд 25 верасня 2019 года ў знак пратэсту супраць суда над іншым актывістам анархісцкага руху ў Беларусі Змітром Паліенкам.

Вікторыя Фёдарава
Вікторыя Фёдарава

Ужо на судзе Мікіта Емяльянаў сказаў, што перформанс з пуляннем фарбы ў Менскі гарадскі суд быў спробай паказаць супольнасці, што закрыты суд над Паліенкам не з’яўляецца справядлівым, а акцыя каля СІЗА №1 у Менску была накіраваная на прыцягванне ўвагі да наяўнасці ў Беларусі рэпрэсіяў і палітычных вязняў. Таксама іх абвінавачвалі ў спробе запаліць кактэйлем Молатава дзверы менскае СІЗА. У першы раз сумесь не ўспыхнула і яны паўтарылі спробу праз тыдзень.

Менскае СІЗА знаходзіцца ў будынку замку Пішчалы, які лічыцца культурніцка-гістарычнай каштоўнасцю, таму следства палічыла, што хлапцы мелі намер яе адмыслова пашкодзіць. Таму ў выніку ім прад’явілі абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 341 Крымінальнага кодэксу – апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці, частку 3 артыкула 295 Крымінальнага кодэксу (Незаконныя дзеянні з прадметамі, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў у складзе групы, артыкул 344 Крымінальнага кодэксу.

Шкода, нанесеная дзеянні Емяльянава і Камара, склала 144 рублі 48 капеек ці каля 70 долараў. Падсудныя пагасілі гэтую суму яшчэ да суда.

Як праходзіла следства

Актывістаў затрымалі 20 кастрычніка 2019 года і адразу змясцілі ў СІЗА. Потым яны распавядалі, што на іх ціснулі падчас следства. Івана Камара перад допытамі збівалі, пагражалі праблемамі не толькі яму, але і яго сям’і. У СІЗА яго пасялілі ў камеру з нявызначаным мужчынам, які пагражаў згвалціць яго. Пад такім прымусам Іван напісаў яўку з пакаяннем. Правы Мікіты Емяльянава таксама парушаліся. На судзе ён распавядаў, што падчас затрымання следчы вёў запіс допыту, не папярэдзіўшы яго.

Марына Касінерава
Марына Касінерава

– З першых дзён, як мы даведаліся пра затрыманне, мы знайшлі хлапцам адвакатаў, паспрабавалі выйсці на сувязь з бацькамі, занеслі першыя перадачы, каб паказаць, што пра іх ведаюць, і пачалі распаўсюд інфармацыі, – распавядае Марына Касінерава, каардынатарка кампаніі #dissidentby.

Віну Емяльянаў прызнаў часткова, Камар жа цалкам не прызнаў віну ў нападзе на будынкі. Пракурор запатрабаваў па сем гадоў калоніі для кожнага. Суд не прыняў да ўвагі звесткі аб ціску на падсудных і прысудзіў па сем гадоў калоніі кожнаму.

Палітычныя вязні?

Адразу пасля прысуду восем праваабарончых арганізацыяў Беларусі прызналі Мікіту Емяльянава і Івана Камара палітычнымі вязнямі. Старшыня рады арганізацыі «Прававая ініцыятыва» Вікторыя Фёдарава лічыць, што пакаранне ў 7 гадоў пазбаўлення волі кожнаму з’яўляецца непрапарцыйнай карай.

– «Прававая ініцыятыва» ўжо звярнулася да спецдакладчыка ААН па Беларусі, каб яна адрэагавала на з’яўленне новых палітвязняў. Гэтае пытанне будзе таксама ўздымацца падчас Універсальнага перыядычнага агляду, які Беларусь будзе праходзіць у траўні 2020 года. Адвакаты рыхтуюць апеляцыйныя скаргі на прысуд.

Вікторыя Фёдарава
Вікторыя Фёдарава

Вікторыя падкрэслівае, што зараз вельмі важна праявіць салідарнасць з палітвязнямі, каб гэтая справа і празмерна жорсткі прысуд заставаліся па-за ўвагай СМІ.

Мікіта Емяльянаў на сустрэчы з матуляй зазначыў, што нічога не шкадуе і вельмі ўдзячны ўсім, хто прыйшоў на суд з падтрымкай.

Сябры хлапцоў распачалі кампанію іх падтрымкі. Кампанія #dissidentby збірае подпісы ад беларускіх журналістаў, мастакоў, культурных дзеячаў у падтрымку хлапцоў. Ужо было сабрана больш за сто подпісаў.

– Мы лічым прысуд паказальнай расправай над сябрамі анархісцкага руху з мэтай запужаць усё актыўнае насельніцтва і падкрэсліць манаполію ўлады на гвалтоўныя дзеянні. Такім чынам, дыктатура карае самых бескампрамісных за прамы супраціў. Справа забудавана выключна на паказаннях, якія былі атрыманы пад ціскам (псіхалагічнага і фізічнага шантажу, маніпуляцый), фактычна ўсе сведкі былі супрацоўнікамі СІЗА-1 і Мінгорсуда. Следства было праведзена з парушэннямі і недасканала, пры адсутнасці прамых улік і неабходных экспертыз, – кажа каардынатарка кампаніі #dissidentby Марына Касінерава.

Сябры хлапцоў працягваюць падтрымліваць іх. Іх галоўная мэта – змяніць стаўленне да палітычных актывістаў і прыцягнуць увагу да беларускіх палітзняволеных у шырэйшым коле грамадства.

Зараз у СІЗА знаходзіцца актывіст «Маладога фронту» Піліп Шаўроў, які пафарбаваў помнік Пушкіну. Абвінавачанне яму яшчэ не прад’яўлена.

Ксенія Тарасевіч

Фота: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (144) – 13.03.1881 г. беларускі рэвалюцыянер, народаволец Ігнат Грынявіцкі кінутай ім бомбай забіў расійскага цара Аляксандра ІІ, а сам сьмяротна параніў сябе.
  • (102) – 13.03.1923 г. у Белавежы нар. Георгій Валкавыцкі, журналіст, пісьменьнік. Закончыў літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. З 1954 г. журналіст у Беластоку. Заснавальнік тыднёвіка „Ніва”, узначаліваў яе 33 гады. Актыўны дзеяч беларускага літаратурнага, культурнага і грамадзкага жыцьця на Беласточчыне. Заснавальнік Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа". Аўтар некалькіх кніг паэзіі, эсэ, гумару, успамінаў. Памёр 7.04.2013 г. у Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Белавежы.
  • (36) – 13.03.1989 г. памёр ў Рывэр-Форэст (ЗША) Іван Касяк (нар. 1.11.1909 г. у Гірах Вілейскага пав.), сябра Беларускай Цэнральнай Рады, ініцыятар і адзін са стваральнікаў Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis